Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Кобринский маслодельно-сыродельный завод является лучшим в республике

Кобринский маслодельно-сыродельный завод является лучшим в республике

Руслан ЧЫБАТАР, дырэктар ААТ “Кобрынскі масларобна-сыраробны завод”: “Галоўнае – якасць” - Наша прадпрыемства вядзе сваю гісторыю з кастрычніка 1939 года. За гэты час яно вырасла з маленькага маслазавода да вялікага масларобна-сыраробнага завода, прадукцыя якога годна канкурыруе на сучасных малочным і сырным рынках. Асноўным накірункам вытворчасці з’яўляецца сыр: на гэтыя мэты ідзе больш за 70% сыравіны. Каля 90% гатовага сыру мы адпраўляем на экспарт. Зразумела, што наша праца накіравана на паляпшэнне якасці сыру і павелічэнне яго асартыменту. Намагаемся асвойваць новыя рынкі збыту. Апошнім часам да экспартнай геаграфіі далучыліся Казахстан і Туркменістан, і ўсё ж большасць тавару па-ранейшаму адпраўляецца менавіта ў Расію. Да канца жніўня ў нас запланавана ўвядзенне ў эксплуатацыю новага сыраробнага цэха, у якім усталявана аўстрыйская аўтаматызаваная лінія па вытворчасці цвёрдых і паўцвёрдых сычужных сыроў “BERTSCH-LASKA”. Пры выбары абсталявання перш за ўсё кіраваліся тым, каб захаваць існуючыя тэхналогіі, традыцыі і самую высокую якасць. Пры гэтым ставілася мэта замяніць ручную працу на аўтаматызаваную, каб завод сапраўды быў еўрапейскага ўзроўню. Мы таксама паставілі цэлую лінейку дадатковага абсталявання, каб палепшыць якасць паступаючага малака. На сённяшні дзень заканчваецца тэсціраванне абсталявання. Спадзяемся праз месяц выйсці на вытворчыя магутнасці. У бліжэйшы час таксама плануем пашыраць вытворчасць мяккіх сыроў. Будзем праводзіць мадэрнізацыю, закупаць новае абсталяванне. На бліжэйшую будучыню запланаваны і выпуск фасаванага сыру, гэта значыць у зручнай спажывецкай тары, што дазволіць падоўжыць тэрмін захоўвання. Прадпрыемства працуе рэнтабельна, прыбыткова, і ў гэтым заслуга кожнага работніка. На сённяшні дзень сярэдняспісачная колькасць працуючых на заводзе – 544 чалавекі. Лепшай пахвалой калектыву з’яўляецца агульнапрызнаная якасная прадукцыя.
Кобринский маслодельно-сыродельный завод является лучшим в республике

Кобрынскія сыры лічацца лепшымі ў рэспубліцы. Пацвярджэннем таму служыць іх высокі кошт за мяжой. Другім аргументам на карысць якасці можна лічыць тое, што наша прадукцыя на складзе не затрымліваецца. Мы ўсё вырабляем пад заказ і адгружаем па перадаплаце. Прызнаннем нашай прадукцыі служаць і перамогі ў розных конкурсах, з якіх без узнагарод мы яшчэ не вярталіся. Сярод апошніх дасягненняў – паўцвёрды сыр “Успенскі”, які стаў лаўрэатам конкурсу “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь”, і цвёрды сыр “Пармскі Gold”, які на 22-й Міжнароднай выстаўцы харчовых тавараў “ПродЭКСПО-2015” у Маскве заваяваў “золата” ў намінацыі “Сыры”.
Кобринский маслодельно-сыродельный завод является лучшим в республике

Запісала Наталля НІЖНІК. НА ЗДЫМКУ: дырэктар ААТ “Кобрынскі масларобна-сыраробны завод” Руслан Чыбатар; апаратчык вытворчасці плаўленых сыроў Алеся Грыгарук за работай. Фота аўтара.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 560

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 415

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 506

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 675

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 505

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 499

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 529

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 628