Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Численность жителей Кобринщины увеличилась в День Независимости.

Численность жителей Кобринщины увеличилась в День Независимости.

У РГА “Белая Русь” склалася добрая традыцыя віншаваць новых грамадзян Беларусі, якія нарадзіліся 3 ліпеня. Да акцый віншавання кожны год далучаецца і Кобрынская раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання. 6 ліпеня старшыня Кобрынскага аддзялення “Белай Русі” Віктар Казак з падарункамі накіраваўся ў раддом. У акцыі прынялі ўдзел старшыня Кобрынскага райвыканкама Аляксандр Зазуля і інжынер па ахове працы СТАА “ВП Палессе” Алег Сцепанішчаў. Сёлета ў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь колькасць жыхароў Кобрыншчыны павялічылася на аднаго грамадзяніна. У сям’і Анатолія і Таццяны Анціпаровіч раніцай 3 ліпеня нарадзіўся першынец Арцём. І ўжо праз тры дні маладая маці прымала віншаванні на такім высокім узроўні. Шчырымі словамі пажаданняў пачаў прыемную місію Аляксандр Зазуля. Да яго далучыліся і астатнія. У якасці падарункаў Таццяна і яе сын Арцём атрымалі камплект пасцельнай бялізны ад Кобрынскага дзяржаўнага прафесіянальнага ліцэя сферы абслугоўвання і гульнявы набор “Механік” ад “Палесся”. 27-гадовая маці з пяшчотай і любоўю трымала на руках немаўлятка, якое пакуль яшчэ не разумела, што адбываецца вакол яго. Але час бяжыць хутка, і не за гарамі той дзень, калі маленькі Арцёмка з задавальненнем будзе гуляць з падобнымі да сапраўдных прыладамі – першымі падаранымі цацкамі. Нягледзячы на такую святочную нагоду наведвання раддома, старшыня райвыканкама не абмінуў і надзённых набалелых пытаннях медыцынскай установы, пацікавіўся яе штодзённым жыццём і аказаннем медыцынскай дапамогі нованароджаным. Ён выклікаў медыкаў на шчырую размову аб існых праблемах і асабіста зазірнуў за некаторыя дзверы медыцынскіх пакояў. Як адзначылі ў раддоме, з кожным годам колькасць немаўлят павялічваецца. І гэта не можа не радаваць. Наталля НІЖНІК. Фота Рамана МЕЛЬНІКА.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 563

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 417

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 507

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 677

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 506

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 500

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 531

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 631