Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Мероприятия посвященные Дню Независимости Республики Беларусь в Кобрине.

Мероприятия посвященные Дню Независимости Республики Беларусь в Кобрине.

Яшчэ за паўгадзіны да пачатку мітынгу, прысвечанага Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, раніцай 3 ліпеня на цэнтральнай плошчы горада было мнагалюдна. Кіраўніцтва раёна, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы, прадстаўнікі працоўных калектываў, моладзь і маленькія дзеці з бацькамі сабраліся разам, каб у атмасферы асаблівай урачыстасці і цеплыні ўшанаваць подзвіг салдат-пераможцаў, вызваліўшых Беларусь ад фашысцкіх захопнікаў, адзначыць галоўнае свята краіны. - Гады незалежнасці змянілі свядомасць нашых людзей. Мы адчулі сябе самастойнай краінай, адзіным моцным народам. Адсутнасць агрэсіі да суседзяў – адметная рыса беларусаў, якія ніколі першымі не браліся за зброю. Інтарэсы народа  вызначальныя ў нашай дзяржаве. Незалежнасць Беларусі – гарант умацавання эканомікі, развіцця навукі і культуры, паляпшэння дабрабыту людзей, – адзначыў у сваім выступленні на мітынгу старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Даўжук. На плошчы імя Леніна гэтай ліпеньскай раніцай гучалі патрыятычныя песні, у тым ліку ў выкананні фіналістак нацыянальнага адбору дзіцячага “Еўрабачання-2015” Лізаветы Козак і Алены Тоўсцік. Каб аддаць даніну павагі гераізму франтавікоў і працаўнікоў тылу, партызан і падпольшчыкаў, якія прынеслі свабоду беларускаму народу, святочная калона кабрынчан накіравалася ў сквер імя А. Марозава, дзе адбыўся цырыманіял ускладання кветак да абеліска Перамогі. Незвычайная тэматычная праграма чакала ўсіх у Палацы культуры. Кобрынскія артысты аказаліся не горшыя за сталічных зорак і ў якасці падарунка гледачам паднеслі тэатралізаваны канцэрт “Беларусь – мая гордасць і слава!”, які больш нагадваў мюзікл. Асаблівай крэатыўнасцю вызначыўся падыход да свята ў парку імя А. В. Суворава. Да традыцыйнай салдацкай кашы, канцэрта ў амфітэатры і дыскатэкі для ўсіх узростаў дабавіліся шматлікія новаўвядзенні. Кабрынчане і госці горада маглі перанесціся ў канец XIV – пачатак XV стагоддзяў. Такую магчымасць прапанаваў клуб гістарычнай рэканструкцыі “Гівойт” з Мінска. Была магчымасць назіраць за рыцарскім турнірам, а потым сфатаграфавацца на памяць з рыцарамі, вывучыць сярэдневяковыя танцы і паспрабаваць сябе ў перацягванні вяроўкі на калодачках. Дарэчы, рыцарскія даспехі, якія сябры клуба вырабляюць самі, важаць 25-30 кілаграмаў. Сапраўдная бітва з рыцарамі, хоць і на кіях, а таксама накідванне кольцаў асабліва спадабаліся дзецям. Адметнасцю дзей з рыцарамі была сакавітая беларуская мова, на якой “госці з мінулага” размаўлялі не толькі паміж сабой, але і з кабрынчанамі. “Веданне гісторыі і мовы – гэта частка нашага жыцця”, – пракаментаваў ганаровы сябра клуба “Гівойт” Юрый Усціновіч. Па суседстве з рыцарамі размясціліся навучэнцы Верхалескай школы верхавой язды, якія прадэманстравалі не толькі свае здольнасці трымацца ў сядле, але і праходжанне дыстанцыі з перашкодамі. Нямала гледачоў сабрала і конкурсная праграма “Бітва шпілек і гальштукаў”, у якой удзельнічала пераважна моладзь. Праз якія толькі выпрабаванні не прыйшлося прайсці юнакам і дзяўчатам! Хлопцы рабілі манікюр на ўмоўных жаночых руках, збіралі сваіх сябровак на свята, робячы ім макіяж і прычоску. Яны нават на нейкі момант ператварыліся ў цяжарных жанчын. Не лягчэй было і дзяўчатам, якія галілі паветраны шарык, завязвалі мужчынскі гальштук і выконвалі іншыя, не менш складаныя, заданні. Адным словам, свята атрымалася. І кабрынчане на сабе адчулі, як добра жыць і адпачываць у незалежнай Беларусі. Наталля НІЖНІК. Фота  Ігара СІДАРУКА.
Мероприятия посвященные Дню Независимости Республики Беларусь в Кобрине.

Мероприятия посвященные Дню Независимости Республики Беларусь в Кобрине.

Мероприятия посвященные Дню Независимости Республики Беларусь в Кобрине.

Мероприятия посвященные Дню Независимости Республики Беларусь в Кобрине.


Мероприятия посвященные Дню Независимости Республики Беларусь в Кобрине.


Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 567

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 418

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 509

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 683

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 508

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 502

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 533

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 634