Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

В Дворце культуры прошел семинар с участием идеологов города и района.

В Дворце культуры прошел семинар с участием идеологов города и района.

Нядаўна ў малой зале Палаца культуры адбылося пашыранае пасяджэнне аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Кобрынскага райвыканкама. Ключавой тэмай  семінара з удзелам ідэолагаў горада і раёна, прадстаўнікоў арганізацыйных структур і грамадскіх аб’яднанняў стала актывізацыя інфармацыйна-прапагандысцкай работы ў працоўным калектыве. Якім чынам наладжана інфармаванне ў раёне, расказала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Надзея Жук, пад старшынствам якой праходзіла пасяджэнне. Яна акрэсліла спецыфіку работы шасці інфармацыйна-прапагандысцкіх груп Кобрынскага райвыканкама, асобна спынілася на метадах і формах, якія ўжо зарэкамендавалі сябе і цяпер актыўна прымяняюцца. Так, мерапрыемствы ў межах адзінага дня інфармавання сталі праводзіцца з удзелам органаў мясцовай улады ці кіраўніцтва прадпрыемстваў. Такі падыход, як заўважыла Надзея Віктараўна, садзейнічае вырашэнню многіх пытанняў на месцах. У першым паўгоддзі 2015 года выступленні адбыліся ў 40 працоўных калектывах і па месцы жыхарства. У рабоце пасяджэння прынялі ўдзел начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама Аляксандр Мурашкін і галоўны спецыяліст упраўлення Ірына Захарэвіч. Сваю місію госці з вобласці бачылі ў вывучэнні праблем рэгіёна, азнаямленні з  напрацоўкамі ідэалагічных “пярвічак”, а таксама прадстаўленні вопыту, які напрацаваны ў вобласці, па рэалізацыі ідэалагічных задач, у тым ліку і па далучэнні людзей да нацыянальнай культуры. Аляксандр Андрэевіч заўважыў, што трэба і далей развіваць і пашыраць канструктыўны і шчыры дыялог з людзьмі. “Чалавек не павінен заставацца без увагі”, – падкрэсліў ён. Часова выконваючы абавязкі намесніка начальніка Пінскага пагранатрада па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Уладзімір Мамаеў расказаў, як наладжана работа іх структуры з Кобрынскім райвыканкамам і ідэалагічнай вертыкаллю раёна. Ён адзначыў, што  эфектыўнасць работы ідэалагічнага апарата прыгранічных раёнаў, у тым ліку і Кобрынскага, была прызнана на рэспубліканскім узроўні.  “Каля 90 працэнтаў парушальнікаў дзяржаўнай мяжы затрыманы дзякуючы інфармацыі ад мясцовага насельніцтва, і ў гэтым ваша заслуга”, – падкрэсліў Уладзімір Мамаеў. Аўдыторыі быў паказаны відэасюжэт аб Пінскім пагранічным атрадзе. Як павышаецца грамадзянская актыўнасць праз грамадскія аб’яднанні, расказаў старшыня Кобрынскай РА РГА “Белая Русь” Віктар Казак. Карысным для ідэалагічнага актыву стала выступленне старшыні гарадскога аб’яднання прафсаюзаў Міхаіла Трубчыка, які на прыкладзе калектыўнага дагавора ААТ “Агра-Кобрынскае” расказаў, як правільна наладзіць сацыяльнае партнёрства ў калектыве. Актуальным у межах семінара было пытанне актывізацыі ведамаснай і індывідуальнай падпіскі на раённую газету “Кобрынскі веснік” у працоўных калектывах. У бязмежным акіяне інфармацыі “раёнка” з’яўляецца надзейнай крыніцай. Аб ходзе падпісной кампаніі расказаў галоўны рэдактар газеты “Кобрынскі веснік” Раман Мельнік. Людміла ДУБІНА. НА ЗДЫМКУ: (злева направа) Міхаіл Трубчык, Аляксандр Мурашкін і Уладзімір Мамаеў перад пасяджэннем. Фота аўтара.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 569

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 420

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 512

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 689

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 510

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 504

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 538

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 641