Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

IV фестиваль авторских песен «Солнечный» проходил в Кобринском районе.

IV фестиваль авторских песен «Солнечный» проходил в Кобринском районе.

На працягу трох дзён – 26-28 чэрвеня – у вёсцы Вялікія Прылукі чуліся чароўныя гукі гітары. Тут праходзіў IV  фестываль бардаўскай і аўтарскай песні “Сонечны”. Партнёрамі мерапрыемства выступілі СТАА “ВП  Палессе” і ДДЛГУ “Кобрынскі доследны лясгас”.   Арганізаваны ў 2011 годзе па ініцыятыве кобрынскага барда Юрыя Харэвіча і пры падтрымцы народнага аматарскага аб’яднання “Белы бусел” Кобрынскага Палаца культуры, фестываль упэўнена набірае абароты. Сёлета геаграфія  ўдзельнікаў выйшла за межы рэспублікі. Адразу ў некалькіх намінацыях  дэманстраваў свае таленты госць з Варонежа Аляксандр Суханаў. Ва ўдзельнікаў фестывалю шмат агульнага. Усе яны апантаныя  мастацтвам, разумеюць сілу слова і музыкі. Аднак да творчасці кожны прыйшоў сваёй дарогай. Самастойна асвоіла ігру на гітары шаснаццацігадовая Валерыя Косціна з горада Ляхавічы. Дзяўчына заўважыла, што прыехала на Кобрыншчыну найперш павучыцца. Такую ж мэту паставіў перад сабой і сталічны госць Віталій Кузьміч. І гэта прытым, што мужчына ў свой час прафесіянальна асвоіў ігру на гітары і  неаднаразова станавіўся лаўрэатам разнастайных фестываляў і конкурсаў. На маё здзіўленне бард усміхнуўся: “Мастацтву гэтаму межаў няма”. Лепшых аўтараў і выканаўцаў  выбірала кампетэнтнае журы, функцыі якога сёлета раздзяліліся. Паэтычныя творы ацэньвалі галоўны рэдактар газеты “Брэсцкі кур’ер” Мікалай Аляксандраў і паэтэса з Баранавіч Галіна Ліс.
IV фестиваль авторских песен «Солнечный» проходил в Кобринском районе.

Пасля нялёгкага спаборніцтва былі абвешчаны імёны пераможцаў. Імі сталі ў намінацыі “Аўтар” Вера Лебядзеўская (г. Пінск), у намінацыі “Выканальніцкі калектыў” – дуэт у складзе  Юрыя Моніна і Наталлі Дзібук з Брэста. Лепшым выканаўцам стала кабрынчанка Вікторыя Лукашук, аўтарам музыкі – Аляксандр Суханаў. Цэлы шэраг узнагарод атрымалі паэты. Лаўрэатам у гэтай намінацыі стаў госць з Гродна Ігар Субоцін, тытул “Залатое пяро” 1-й, 2-й і 3-й ступеняў  атрымалі ўдзельнікі народнага аматарскага аб’яднання “Белы бусел” Кобрынскага Палаца культуры Людміла Ярмалюк, Наталля Цярэнцьева і Валянціна Клачковіч адпаведна. Заахвочвальныя ўзнагароды атрымалі юныя ўдзельнікі конкурсу. Званне “Надзея фестывалю” – Андрэй Харэвіч, Валерыя Косціна і Анастасія Строк. За “Вернасць жанру” была адзначана Людміла Яцухна (г. Петрыкаў). Самую высокую ўзнагароду – гран-пры –  атрымала пінчанка Ларыса Скроба. Вынікам творчага спаборніцтва стаў гала-канцэрт з удзелам пераможцаў, членаў журы  і гасцей. У межах фестывалю адбыліся выступленні артыстаў Кобрыншчыны, удзельнікаў клуба “Перунова кола”, прайшлі майстар-класы ігры на гітары вядомых бардаў Тараса Юркевіча, Сяргея Панамарова, Валерыя Гаваркова і іншых. Паўдзельнічаць у фестывалі ў якасці гледачоў сабралася  шмат людзей, у тым ліку і старшыня Кобрынскага райвыканкама Аляксандр Зазуля.  Асобную групу склалі мясцовыя жыхары. У размове з намі яны прызналіся: суседства “Сонечнага” ім падабаецца (заўважым: раней фестываль праводзіўся на Бамаўскім возеры). “Цёплае мерапрыемства, добрае”, – адзначылі яны. Людміла ДУБІНА. Фота аўтара.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 572

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 421

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 513

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 689

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 512

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 505

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 538

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 642