Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

П’янству – бой! Цэнтр горада без віннага перагару

На жаль, праблема п’янства і яго сумных наступстваў застаецца для Кобрыншчыны даволі вострай і балючай. Так, згодна з вынікамі сямі месяцаў бягучага года 69 злачынстваў з 494-х на тэрыторыі горада і раёна здзейснены ў стане алкагольнага ап’янення. За гэты час у РАУС паступіла 1045 заяў аб сямейных канфліктах, і, як правіла, усе сваркі былі на глебе алкаголю. З пачатку года было выяўлена больш як 2 тысячы фактаў з’яўлення грамадзян у грамадскіх месцах у п’яным выглядзе, у тым ліку 48 – сярод непаўналетніх. Практычна не было дня, как пуставаў гарадскі медвыцвярэзнік: сюды было змешчана больш як 1200 чалавек, з якіх 50 – жанчыны. Ад п’янства пакутуюць як дарослыя, так і іх дзеці.

П’янству – бой! Цэнтр горада без віннага перагару

А між тым, толькі за 4 месяцы на тэрыторыі Кобрынскага раёна продаж розных відаў алкагольнай прадукцыі павялічыўся ад 8,7% да 75,1% – у залежнасці ад гатункаў і мацунку спіртных напояў.  Усяго ж за гэты перыяд насельніцтвам Кобрыншчыны ў рознічным гандлі было набыта 1608 тон 166 літраў спіртных напояў (у 2010 – 1469 тон 829 літраў) – прыблізна на 139 тон больш, чым летась.  Пры грубым падліку бачна: штомесячна кожны жыхар раёна, уключаючы  малых і старых, выпівае 4,5 літра спіртнога. І гэта яшчэ не дакладная лічба, бо, акрамя рознічнага гандлю, існуюць іншыя віды легальнага звароту алкагольнай прадукцыі, а таксама нелегальнага.

Часта пры праверцы фактаў гібелі людзей ад алкаголю высвятляецца, што напярэдадні смерці яны ўжывалі танныя пладова-ягадныя віны. Між тым, у рознічнай сетцы Кобрынскага раёна штомесячна прадаецца 92 тоны гэтай прадукцыі.

Супрацоўнікамі праваахоўных органаў праводзіцца шэраг комплексных мерапрыемстваў з мэтай выкаранення прычын і ўмоў, якія вядуць да гібелі грамадзян ад атручвання алкаголем. Нядаўна Кобрынскі РАУС унёс на разгляд раённых улад прапанову зрабіць тэрыторыю “без чарніл” у цэнтры горада. А менавіта – забараніць продаж танных пладова-ягадных він у магазінах ААТ “ГП “Надзея” №10 (Пушкіна, 14), “Візіт” (Пушкіна, 1) і ў магазіне №5 ААТ “Кобрын-Сэрвіс”, што дазволіла б ачысціць цэнтр горада ад грамадзян, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі і пастаянна збіраюцца ля магазінаў.

На жаль, ідэя РАУС пакуль не знайшла падтрымкі ў райвыканкаме, дзе адмову абгрунтавалі чыста эканамічнымі прычынамі. Хоць сёння такія зоны ўжо створаны і паспяхова дзейнічаюць у многіх гарадах вобласці. А, напрыклад, у Драгічыне і ўвогуле ўведзена забарона прадаваць таннае “чарніла” ва ўсім горадзе.

Дык няўжо ў Кобрыне выпівохі будуць адчуваць сябе па-ранейшаму вольна і бесклапотна, а градус правапарушэнняў на глебе алкаголю будзе заставацца высокім?..

Рыгор КАРАСЮК,

намеснік начальніка Кобрынскага РАУС.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 568

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 419

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 511

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 688

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 510

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 503

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 538

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 638