Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Председатель Брестского облисполкома Анатолий Лис посетил ПТФ «Ручайка».

Председатель Брестского облисполкома Анатолий Лис посетил ПТФ «Ручайка».

У мінулы чацвер старшыня Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Анатолій Ліс з рабочым візітам наведаў прадзільна-ткацкую фабрыку “Ручайка”. Як адзначыў кіраўнік Брэстчыны, азнаямленне з сітуацыяй спраў на прадпрыемствах вобласці, сустрэчы і гутаркі з працоўнымі калектывамі, аператыўнае вырашэнне комплексу існуючых праблем на месцах займаюць важную пазіцыю ў яго рабочых планах. У суправаджэнні старшыні райвыканкама Аляксандра Зазулі, яго намесніка Ірыны Балановіч і адміністрацыі “Ручайкі” губернатар пабываў у цэхах прадпрыемства. Як паведаміла намеснік дырэктара па вытворчасці ПТФ “Ручайка” Ірына Шыш, на сучасным этапе на прадпрыемстве ажыццяўляецца выпуск таварнай пражы, тканіны, тэнтавых і банерных матэрыялаў з ПВХ пакрыццём. Сёлета ў канцы мая паспяхова асвоены выпуск інавацыйнага прадукту – сучаснага гідраізаляцыйнага дахавага матэрыяла з палімерным пакрыццём еўрапейскай якасці. (Калі гаварыць прастой мовай – гэта  заменнік руберойду – Р.М). Навінка актыўна выкарыстоўваецца пры ўладкаванні ці рамонце дахаў.  Дарэчы, “Ручайка” – пакуль адзіная ў краіне, якая вырабляе падобны тавар. Дзякуючы сапраўднай тэхнічнай рэвалюцыі, якая планамерна адбывалася на фабрыцы, тут устаноўлены новае італьянскае ткацкае абсталяванне, а таксама лінія па вытворчасці матэрыялаў з ПВХ. Несумненна, менавіта такія зрухі і дазволілі не абанкруціцца і выжыць у няпростых сучасных рэаліях. Нягледзячы на шматлікія эканамічныя абставіны прадпрыемства працуе рэнтабельна. Тым не менш ёсць і комплекс праблем. “Ручайка” мае экспартаарыентаваную вытворчасць. Асноўным рынкам збыту была і застаецца Расійская Федэрацыя. Рэха эканамічнага крызісу краіны-суседкі негатыўна адгукнулася на справах кобрынскага прадпрыемства. У выніку недахопу абаротных сродкаў  загрузка вытворчых плошчаў складае ўсяго 52 працэнты. Ёсць праблемы са збытам гатовай прадукцыі. Як адзначыў старшыня аблвыканкама Анатолій Ліс, улада ведае “болевыя кропкі” “Ручайкі” і імкнецца рэальна дапамагчы прадпрыемству справіцца з праблемамі. Так, напрыклад, выканана рэструктурызацыя запазычанасці перад ААТ “Банк развіцця Рэспублікі Беларусь” на ўмовах пагашэння асноўнай запазычанасці са студзеня 2015 года па ліпень 2016 года і пратэрмінаваных працэнтаў. Адкрыта крэдытная фінансавая лінія ў “Белаграпрамбанку” ў памеры 20 млрд. рублёў пад ільготную працэнтную стаўку. - Сапраўды, “Ручайка” перажывае не лепшыя часы, аднак я ўсё ж такі шчыра перакананы, што з такім цудоўным, маналітным, працаздольным калектывам можна знайсці выйсце нават з самай складанай сітуацыі. Лічу, што любую праблему можна вырашыць, калі мысліць творча. Трэба імкнуцца аптымізаваць вытворчасць, як бы ні было складана, захаваць работу для людзей. Важна наладжваць і ўмацоўваць  шчыльныя дзелавыя кантакты з нашымі замежнымі аднадумцамі. Напрыклад, з кітайскімі бізнесменамі, якія ахвотна развіваюць прадукцыйнае сяброўства з Брэсцкай вобласцю і  маюць каласальны вопыт і цэлы стос інавацыйных цікавых ідэй, праектаў, валодаюць аднымі з самых перадавых тэхналогій.  Не выключана, што ў выніку такой дзейнасці на прадпрыемстве з’явяцца і новыя, нетрадыцыйныя вытворчасці, якія дазволяць загрузіць работай нават на  дзве ці тры змены ў суткі, – рэзюмаваў Анатолій Ліс. Губернатар Брэсцкай вобласці ў фармаце “жывога” дыялогу правёў сустрэчу з працоўным калектывам  “Ручайкі”, праінфармаваў прысутных аб сітуацыі ў народнагаспадарчым комплексе вобласці, кампетэнтна адказаў на хвалюючыя пытанні людзей. Раман МЕЛЬНІК. НА ЗДЫМКУ: Анатолій Ліс знаёміцца з вытворчымі працэсамі ПТФ “Ручайка”. Фота Ігара СІДАРУКА.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 567

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 418

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 509

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 684

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 508

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 502

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 534

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 635