Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Праздничный утренник прошел в Кобринском Дворце культуры

Праздничный утренник прошел в Кобринском Дворце культуры

Салодкі стол з разнастайнымі прысмакамі, радасны смех ды вясёлае падарожжа, напоўненае прыгодамі і нечаканасцямі… Згадзіцеся, выдатны спосаб адзначыць якую-небудзь урачыстую дату. Асабліва калі дата гэтая – заканчэнне пачатковай школы, а ты сам знаходзішся ў тым цудоўным узросце, калі яшчэ верыш у казку, а нечаканасці ўспрымаеш толькі як прыемныя сюрпрызы. Гэта – святочныя ранішнікі Кобрынскага Палаца культуры, серыя якіх праходзіць тут напярэдадні Дня абароны дзяцей і ў канцы чарговага навучальнага года. У гэты раз усё распачалося, зразумела, са святочнага пачастунку, які вельмі хутка перайшоў у яркую і цікавую імпрэзу, падрыхтаваную для маленькіх гасцей артыстамі Палаца культуры. Нечакана ў танцавальную залу ўварваліся… самыя сапраўдныя піраты – якія, аднак, на самай справе аказаліся зусім не страшнымі. Цэлы арсенал цікавых гульняў і конкурсаў, якія прынеслі з сабою казачныя госці, вельмі хутка цалкам і поўнасцю захапіў віноўнікаў урачыстасці. Падзеленых на дзве каманды маленькіх выпускнікоў чакалі шматлікія эстафеты, конкурсы, плаванні вакол бязлюдных астравоў, лабірынты і шмат іншага. Вялікі энтузіязм выклікаў бой сімвалічнымі мяккімі ядрамі, якія з імпэтам  маленькіх гарэз ляталі па зале, нібыта сапраўдныя кулі. Ну і якая ж казка без пошукаў пірацкага скарба і без падарункаў на памяць? Дарэчы, цікавыя конкурсы і выпрабаванні ў гэты дзень чакалі не толькі дзяцей, але і іх бацькоў, якім таксама не давялося сумаваць у час мерапрыемства. Сапраўдным сюрпрызам стаў своеасаблівы танцавальны клас для ўсіх узростаў,  у якім з задавальненнем прынялі ўдзел як дзеці, так і іх бацькі. Вялікае захапленне выклікала і сямейнае перацягванне каната, у час якога нават цяжка было зразумець, каму яно больш спадабалася. Адным словам, уся праграма праляцела, што называецца, на адным дыханні і прынесла ўдзельнікам масу прыемных хвілін. Ну а ўсім маленькім грамадзянам напярэдадні Дня абароны дзяцей хочацца пажадаць, каб нягоды здараліся толькі ў казках, а радасці, як у гэты дзень з нашымі героямі, з імі заўсёды дзялілі чулыя і ўважлівыя бацькі. Таму што менавіта так і павінна быць у шчаслівым узросце дзяцінства – калі ўвесь свет здаецца добрым і цікавым, а вецер казачных прыгод маніць не менш за новыя веды. Дзмітрый БЯЛОЎ. Фота аўтара.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 561

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 415

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 506

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 676

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 505

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 499

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 529

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 630