Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Кобринские девчата волнуют своими танцами

Хвалюючай мовай цела… Або чым стрып-пластыка адрозніваецца ад стрыптызу?
Кобринские девчата волнуют своими танцами

- Тым, што стрыптыз – гэта калі танцоўшчыца прыгожа распранаецца пад музыку. А стрып-пластыка – зусім іншае. Танец, у якім дзяўчына не распранаецца, а робіць гэта толькі жэстамі, паўнамёкамі, усім сваім целам. І падобныя танцы вельмі прыгожыя, яны хвалююць, абуджаюць уяўленне, у іх няма ніякай пошласці. Такі адказ на маё “правакацыйнае” пытанне прагучаў з вуснаў кіраўніка групы “Танцы” пры КСДЮШАР харэографа Ганны Маскалюк. Заняткі група пачала з пачатку года, сёння тут пастаянна займаюцца каля дванаццаці дзяўчат. - Як узнікла такая ідэя? – усміхаецца шчыра Ганна, пераводзячы дыханне. Толькі што закончылася рэпетыцыя. Але кіраўнік, поўнасцю “выклаўшыся” разам са сваімі падапечнымі, ужо гатовы ўключыцца ў размову. – У маім асяроддзі шмат знаёмых, якія жадаюць весці актыўнае жыццё. Аднак не кожная дзяўчына можа наведваць спартыўную залу, дзе вялікія нагрузкі. Кагосьці не надта прывабліваюць бальныя танцы ці аэробіка. Так нарадзілася думка стварыць групу стрып-пластыкі. - Але ж танцы – гэта не гульня ў лато, тут таксама даводзіцца затрачваць шмат сіл… - Так, фізічныя нагрузкі ёсць і ў нас, але ў больш прывабнай форме. Пачыналі з таго, што прапанавала дзяўчатам спачатку заняцца агульнай фізічнай падрыхтоўкай. Адразу папярэдзіла: будзе цяжка. Яны згадзіліся. Праўда, некаторыя ў выніку адмовіліся, засталіся самыя актыўныя і трывалыя.
Кобринские девчата волнуют своими танцами

- У зале разам з дарослымі – маленькія дзеткі. Тыя, якіх няма магчымасці пакінуць дома? - Амаль усе, хто займаецца стрып-пластыкай, – маладыя мамы, – заўважае Ганна. – Яшчэ як толькі пачыналіся заняткі, адразу сказала: мы – адзіны калектыў! Каб не было лішніх пропускаў, непаразуменняў, што, маўляў, няма з кім дзіця пакінуць, і гэтак далей. Было аб’яўлена: дзеці – не перашкода! Пакуль ідзе рэпетыцыя, ім ёсць тут чым заняцца. Дый жывы прыклад для дзіцяці: мама не абы чым займаецца, а танцуе – гэта ж выдатна! - З якой самай вялікай цяжкасцю сутыкнуліся за гэты час? - Памяшканне для заняткаў. Цяпер ёсць дагавор з валейбольнай залай спартыўнай школы, але тут нельга знаходзіцца на каблуках. А нашы танцы абавязкова патрабуюць каблук ды не маленькі! – зноў прыемна ўсміхаецца кіраўнік. – На шчасце, калі быў гарадскі конкурс “Ледзі Фітнес” у цэнтры “Атлант”, нас там заўважылі. Таму з часам плануем перабрацца з нашай групай стрып-пластыкі туды. - Што бачыцца ў перспектыве? - Вядома, хочацца, каб напачатку мы прагучалі на ўзроўні горада. Выступаць у трэніровачнай зале – адно. На сцэне ж, калі на цябе глядзяць і ацэньваюць сотні вачэй, – зусім іншае. А ўвогуле, нашымі дзяўчатамі вельмі задаволена. У групе няма раўнадушных, кожная хварэе за агульную справу, за вынік. Упэўнена, вы пра нас яшчэ пачуеце!
Кобринские девчата волнуют своими танцами

НА ЗДЫМКАХ: як і любая справа, стрып-пластыка патрабуе поўнай аддачы энергіі і сіл; кіраўнік і харэограф Ганна Маскалюк. Цікавіўся стрып-танцамі і зрабіў здымкі Ігар СІДАРУК.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 569

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 420

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 511

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 689

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 510

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 504

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 538

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 639