Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

На Кобринщине выбрали лучшего предпринимателя

На Кобринщине выбрали лучшего предпринимателя

У мінулы панядзелак былі абвешчаны самыя паспяховыя прадстаўнікі бізнес-эліты Кобрыншчыны. Сёлетняя ўрачыстая цырымонія віншавання пераможцаў раённага конкурсу “Лепшы прадпрымальнік 2014 года” праводзілася ў новым сучасным камфартабельным атэлі “Бона”, які быў уведзены ў эксплуатацыю летась. Гэты аб’ект пабудаваны ля ажыўленай трасы “Е-30” і паспеў стаць чарговай важнай “цаглінкай” у падмурку развіцця прыдарожнага сэрвісу і турыстычнага бізнесу Кобрыншчыны.
У мерапрыемстве прымалі ўдзел старшыня райвыканкама Аляксандр Зазуля, яго намеснік Ірына Балановіч і старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Даўжук. Як адзначыў у сваім прывітальным слове кіраўнік раёна, прадпрымальніцкае асяроддзе з’яўляецца ўплывовым, дынамічна развіваецца, дэманструе годныя вытворчыя вынікі.  Так, за 2014 год на Кобрыншчыне была створана 51 новая камерцыйная арганізацыя. Грашовыя адлічэнні ў кансалідаваны мясцовы бюджэт ад суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва склалі 48,5 працэнта ў агульнай суме даходаў, што, несумненна, з’яўляецца значным укладам ва ўмацаванне фінансавай стабільнасці нашага раёна. Аляксандр Іванавіч канстатаваў і яшчэ адзін немалаважны факт – пашырэнне ўзаемасупрацоўніцтва паміж бізнесам і ўладай, якое дае свой плён. Хвалююча і ўрачыста праходзіла цырымонія віншавання лепшых прадпрымальнікаў. З рук старшыні райвыканкама яны атрымлівалі дыпломы пераможцаў, лаўрэатаў і кветкі. Дарэчы, акрамя прыемных трафеяў, трыумфатары конкурсу ўпершыню ў Беларусі атрымалі шэраг падатковых ільгот і прэферынцый. Пераможцамі конкурсу сталі: у намінацыі “Лепшы прадпрымальнік у сферы вытворчасці прамысловых тавараў” – ТАА “Прамысловыя сістэмы дымаходаў”, у намінацыі “Лепшы прадпрымальнік у сферы рознічнага гандлю” – ААТ “ГП “Надзея”, у намінацыі “Лепшы прадпрымальнік у сферы грамадскага харчавання” – ПВУП “Дабрыня Дар”, у намінацыі “Лепшы прадпрымальнік у сферы бытавога абслугоўвання” – ПВГУП “ФотаВідэаМайстэрня “Гопша”, у намінацыі “Лепшая сялянская (фермерская) гаспадарка” – сялянская (фермерская) гаспадарка “Вілія-агра”, якой кіруе Васіль Новік, лепшым прадпрымальнікам-мецэнатам стала ПВУП “Экстрада”, у намінацыі “Лепшы прадпрымальнік-экспарцёр” – ЗТАА “Белкейзінг”, лепшым прадпрымальнікам у сферы будаўнічай дзейнасці стала ПБУП “Рамсантэхбуд”, лепшы прадпрымальнік-арганізацыя, якая прыцягнула замежныя інвестыцыі, – СТАА “Велпак”, асноўнай дзейнасцю якой з’яўляецца здача ў арэнду ўласнай нерухомай маёмасці. Лаўрэатамі конкурсу абвешчаны: у намінацыі “Лепшы прадпрымальнік у сферы вытворчасці прамысловых тавараў” – ТАА “Шматпрофільная вытворча-гандлёвая фірма “Беларусь”, у намінацыі “Лепшы прадпрымальнік у сферы грамадскага харчавання” – ТАА “Эдэльвейс-тур”, у намінацыі “Лепшы прадпрымальнік у сферы медыцынскай і фармацэўтычнай дзейнасці” – ПМУП “ПрофіСмайл”, якое займаецца аказаннем стаматалагічных паслуг, у намінацыі “Лепшы прадпрымальнік у сферы турызму і гасцінічнага абслугоўвання“ – ПТУП “Цэнтр-Тур”, у намінацыі “Лепшая сялянская (фермерская) гаспадарка” – фермерская гаспадарка “Спаравец” на чале з Сяргеем Спараўцом. Раман МЕЛЬНІК. Фота аўтара.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 563

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 418

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 508

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 680

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 506

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 502

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 532

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 632