Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

На Кобринщине прошёл субботник

На Кобринщине прошёл субботник

Здольнасць адчуваць, калі больш за ўсё патрэбна твая дапамога, і разумець, дзе яна патрэбна ў першую чаргу – вельмі добрая рыса. Асабліва зараз,  калі жыхары нашага горада выходзяць на вуліцы, каб унесці свой працоўны ўклад у навядзенне парадку і чысціні. Аднымі з першых  прынялі ўдзел у суботніку актывісты раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “БРСМ”. Сваімі ўражаннямі ў час акцыі падзялілася першы сакратар раённай арганізацыі ГА “БРСМ” Люділа ЧЫРУН. - Сёння мы працуем з “пярвічкай” сярэдняй школы № 9, у суботніку прымаюць удзел каля 30 вучняў. Наша задача – прыбраць ад смецця берагі Боны на ўчастку ад вуліцы Савецкай да вуліцы Нікалаева. Хацелася б з задавальненнем адзначыць, што ўсе вучні ўспрынялі ідэю суботніка з сапраўдным энтузіязмам – як, прынамсі, і іншыя мерапрыемствы такога кшталту. Адным словам – цягнуць на вяроўцы нікога не давялося. І сапраўды, гледзячы на вясёлы энтузіязм у вачах, станавілася зразумелым: гэтыя людзі неабыякавыя да выгляду свайго роднага горада. А вось мясцовасць, дзе давялося працаваць моладзі, такім аптымізмам не радавала – то тут, то там спаткаліся шматлікія сляды жыццядзейнасці, а калі быць больш дакладыным – нядбайнасці. Пласцікавыя і шкляныя бутэлькі, каністры, разнастайныя пакеты і іншае смецце адзін за адным напаўнялі вялікія мяшкі, якія прывез  для работы моладзі начальнік участка санітарнай ачысткі і добраўпарадкавання  КУШВП ЖКГ “Кобрынская ЖКГ” Анатоль Сацык. Усё сабранае згружалася ў машыну і адпраўлялася на станцыю перапрацоўкі. Увогуле, увесь працэс нечым нагадваў дзейнасць працавітай калоніі мурашак – так хутка, мэтанакіравана і старанна прыбіралі вучні шлях свайго руху. А вось мясцовым жыхарам і ўладальнікам агародаў па баках канала Бона, каля якіх і былі знойдзены самыя вялікія скапленні смецця, ёсць нагода задумацца і нарэшце пачаць ставіцца больш уважліва да зямлі, на якой мы жывем. Дзмітрый БЯЛОЎ. Фота аўтара.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 560

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 415

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 505

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 675

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 504

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 499

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 529

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 628