Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Место работы – на вес золота

Место работы – на вес золота

Менавіта гэтая думка прагучала з вуснаў старшыні Кобрынскага райвыканкама Аляксандра Зазулі ў час чарговага асабістага прыёму грамадзян, які адбыўся ў красавіку. Старшыня райвыканкама адзначыў, што працаўладкаванне  знаходзіцца на верхняй прыступцы ў рэйтынгу сярод самых злабадзённых пытанняў, з якімі да яго звяртаюцца жыхары Кобрыншчыны. Аналагічная праблема турбавала маладую пару, якая шукала падтрымкі ў кіраўніка раёна.
Раней мужчына працаваў на інструментальным заводзе “СІТОМА”, але звольніўся, паколькі яго не задавальняла заработная плата. Цяпер актыўна шукае іншую работу. Па спецыяльнасці заяўнік – электрык і механізатар. Дзяўчына мае прафесію швачкі і таксама шукае годнае працоўнае месца. Начальнік аддзела занятасці райвыканкама Ірына Кузіч, якая таксама прымала ўдзел у прыёме грамадзян, праінфармавала прысутных аб наяўнасці для іх як мінімум трох вакансій. Напрыклад, маладому чалавеку было прапанавана месца трактарыста-машыніста ў ААТ “Гарадзец-агра”. Заяўленая наймальнікам сума першапачатковага заробку склала 5300000 рублёў у месяц, што, згадзіцеся, не так і мала для Кобрына. Ёсць магчымасці для павышэння кваліфікацыі і  кар’ернага росту. Акрамя гэтага, для перспектыўных кадраў у аграхолдынгу прадугледжваецца выдзяленне службовага жылля, што вырашае цэлы шэраг надзённых праблем для маладой сям’і з горада. Старшыня райвыканкама заўважыў, што да прыняцця актыўных дзеянняў беспрацоўных падштурхоўвае  не толькі адсутнасць рэгулярнага заробку, але і Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 3 ад 2 красавіка 2015 года “Аб папярэджванні сацыяльнага ўтрыманства”, які прадугледжвае грашовы збор з тых грамадзян, хто не ўдзельнічае належным чынам ў фінансаванні дзяржаўных расходаў. Тым не менш, падкрэсліў кіраўнік раёна, некаторыя мясцовыя жыхары нават і ў склаўшыхся ўмовах не прытрымліваюцца свайго месца працы. Нярэдка “кульгае” і працоўная дысцыпліна. - У час інспектавання выяўляю, напрыклад, у СВК “Навасёлкаўскі” нецвярозых працаўніц малочнатаварнай фермы. А грамадзяне Украіны, якія прыехалі не ад добрага жыцця ў нашу краіну, 24 гадзіны плённа і старанна працуюць на гэтым жа аб’екце і за гэтыя ж грошы. Нядзіўна, чаму некаторыя наймальнікі ўжо наадрэз адмаўляюцца ад запрашэння на работу карэнных жыхароў і жадаюць бачыць у калектыве нават в’етнамскіх гастарбайтараў, – рэзюмуе Аляксандр Зазуля. Таксама кіраўнік раёна звярнуў увагу на тое, што далёка не кожны з наймальнікаў своечасова прадастаўляе ў аддзел занятасці райвыканкама актуальную інфармацыю аб наяўнасці вакансій. Сучасны рынак працы павінен быць цэнтралізаваным, празрыстым і цывілізаваным. Да Аляксандра Зазулі звярталіся жыхары Кобрыншчыны з пытаннямі прадастаўлення і прыватызацыі жылля, асаблівасцях пажаранебяспечнага перыяду і інш. Кожны з заяўнікоў атрымаў кампетэнтны адказ. Раман МЕЛЬНІК. Фота аўтара.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 569

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 420

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 513

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 689

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 510

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 505

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 538

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 642