Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

На Кобринщине стартует республиканский конкурс инклюзивного творчества «Под Крыльями Ориона»

На Кобринщине стартует республиканский конкурс инклюзивного творчества «Под Крыльями Ориона»

Гісторыя рэспубліканскага конкурса інклюзіўнай творчасці “Пад Крыламі Арыёна”пачалася ў 2013 годзе. Фестываль быў арганізаваны  па ініцыятыве індывідуальнага прадпрымальніка Алены Пятрэнка  пры падтрымцы беларускіх улад і стартаваў у гонар знакавай даты – 1025-годдзя хрышчэння Русі і адзінства славянскіх народаў. Арганізатары імкнуліся падтрымаць інклюзіўную творчасць дзяцей і моладзі на аснове маштабнага і рознабаковага супрацоўніцтва, праз мастацтва ўмацаваць сувязі паміж народамі і нацыямі.
Маштабы міжнароднага фестываль набыў ужо ў 2014-м, калі ў склад канкурсантаў увайшлі прадстаўнікі з 8 краін бліжняга і дальняга замежжа. За два гады каля 3000 маладых талентаў з наяўнасцю асаблівасцей развіцця і іх здаровых аднагодкаў прынялі ўдзел ў фестывалі. Удзельнікі не толькі датыкнуліся да інклюзіўнай творчасці і атрымалі новы вопыт узаемін, але сталі носьбітамі новага грамадскага меркавання ў адносінах да паняццяў “здароўе дзіцяці”, “здароўе нацыі”.
Сёлета конкурс інклюзіўнай творчасці “Пад Крыламі Арыёна”ізноў бярэ свой старт.У якім фармаце плануюць фестываль у гэтым годзе, нам расказала сааўтар, партнёр, арт-менеджэр Міжнароднага конкурса, куратар абласнога этапа  Святлана Сацюк.
- Святлана Анатольеўна, вы стаялі ля самых вытокаў конкурса, як думаеце, чаму ў такі кароткі тэрмін ён набыў статус міжнароднага? Нягледзячы на тое, што ў нашай краіне паціху ўкараняецца інклюзіўная адукацыя, у грамадстве, на жаль, яшчэ існуюць пэўныя стэрэатыпы ў дачыненні да людзей з асаблівасцямі развіцця. Мы імкнемся сцерці гэтыя межы. Аналагаў нашаму фестывалю пакуль няма,таму іншыя краіны з задавальненнем нас падтрымліваюць. - Раскажыце, калі ласка, у якім фармаце плануецца фестываль сёлета? Вынікі папярэдніх фестываляў мы абмеркавалі і сістэматызавалі. Тое, што добра, – пакінулі і ўдасканалілі. У гэтым годзе фестываль ізноў будзе міжнародным. Конкурс прадугледжвае чатыры этапы: раённы, абласны, рэспубліканскі і міжнародны. На ўзроўні раёнаў пройдуць кастынгі, удзел у якіх могуць прыняць усе жадаючыя. На ўзроўні вобласці, у маі, адбудзецца паўфінал. У чэрвені ў горадзе Мінску – фінал. Яго пераможцы прадставяць нашу краіну на міжнародным узроўні. На ўсіх этапах конкурс будуць суправаджаць нашы партнёры – РГА “Белая Русь”. - Скажыце, ці ёсць узроставыя абмежаванні для канкурсантаў? Сёлета паўдзельнічаць у конкурсе могуць дзеці ва ўзросце ад сямі да 18 гадоў уключна. Прычым не мае значэння іх нацыянальнасць, веравызнанне, наяўнасць асаблівасцей развіцця. - Што хочацца ўбачыць на сцэне ў гэты раз? Зараз мы робім акцэнт на салістаў і дуэты. Хочацца, каб моладзь прадставіла сваю нацыянальную культуру ў эстрадным стылі. Канкурсантам трэба будзе прадэманстраваць эстрадны нумар ў любым з трох эстрадна-народных накірункаў: “Вакальная творчасць”, “Жэставае выкананне песні”, “Харэаграфічная творчасць” з выкарыстаннем элементаў этна-фолка. Паколькі ацэньваюцца не толькі выканаўчае майстэрства і прафесіяналізм, але артыстызм і абаяльнасць, мы чакаем своеасаблівага міні-спектакля аднаго ці двух эстрадных артыстаў. Раённы адборачны тур адбудзецца 18 красавіка 2015 года ў 11.00 у Кобрынскай дзіцячай школе мастацтваў. Падрабязнасці конкурса інклюзіўнай творчасці  “Пад Крыламі Арыёна” на сайце www.orion.of.by Людміла Дубіна Фота аўтара
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 563

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 418

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 508

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 680

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 506

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 502

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 532

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 632