Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Состоялся районный этап конкурса исследовательских работ младших школьников «Первоцвет»

Состоялся районный этап конкурса исследовательских работ младших школьников «Первоцвет»

21 сакавіка ў гімназіі горада Кобрына адбыўся раённы этап конкурса даследчых работ малодшых школьнікаў “Першацвет”. Як паведаміла метадыст вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму Кобрынскага райвыканкама Наталля Крывалапава, гэты  конкурс, які праводзіцца ў раёне ўжо дзявяты год, стымулюе дзяцей да творчасці і эксперыментальнай работы.
У фінале была прадстаўлена 41 даследчая работа з розных школ горада і раёна. Работы вызначаліся тэматычнай разнастайнасцю,  абарона праектаў адбывалася па сямі секцыях: “Гісторыя”, “Экалогія і праблемы Зямлі”, “Расліны”, “Жывёлы”, “Здаровы лад жыцця”, “Мовазнаўства і літаратуразнаўства”, “Свет маіх захапленняў”. Прадстаўленні многіх даследчых праектаў пераўтварыліся ў своеасаблівыя міні-спектаклі. Адным з крытэрыяў ацэнкі даследчага праекта з’яўляецца яго актуальнасць. Радуе, што не засталася па-за ўвагай малодшых школьнікаў такая падзея, як 70-годдзе Вялікай Перамогі. Гэтай тэме прысвяцілі сваю працу вучні ДУА “Корчыцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа” пад кіраўніцтвам Святланы Куцэвіч. Прыемна, што адна з даследчых работ была праца, прысвечаная гісторыі і сучаснасці газеты “Кобрынскі веснік”. “Раёнкай” зацікавіліся вучні Імянінскай сярэдняй школы на чале з настаўнікам Надзеяй Дземчык. У кожным спаборніцтве ёсць свае пераможцы. Атрымала дыплом 1 ступені за работу “Дзелавы стыль: адзенне школьніка “за” ці “супраць” група вучняў сярэдняй школы №9. У секцыі “Экалогія і праблемы Зямлі” першым стаў Дзмітрый Хробак, вучань 4 класа Тэвельскага дзіцячага сада-пачатковай школы. Адразу два пераможцы вызначыліся ў секцыі “Расліны”: дыпломам 1 ступені ўзнагароджаны групы вучняў сярэдняй школы №2 і дзіцячага сада-сярэдняй школы №4. Падзялілі першае месца і ў секцыі “Свет маіх захапленняў”: Кацярына Шапяцюк з Лелікаўскай сярэдняй школы імя Уладзіміра Шапецюка і група вучняў 3 “В” класа сярэдняй школы №3. Першыя  месцы ў іншых намінацыях занялі вучні гімназіі, СШ №6, ДУА “Хідрынскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа”. Адчулі сябе пераможцамі і тыя, хто атрымаў дыпломы 2 і 3 ступені. Узрадаваліся трэцяму месцу і нашы маленькія сябры з вёскі Імянін. На маю думку, у конкурсе перамаглі ўсе ўдзельнікі. Яны далучыліся да цікавага свету пазнання, датыкнуліся да яго таямніц. Людміла Дубіна На здымку: сябры “раёнкі” – даследчая група Імянінскай сярэдняй школы на чале з настаўнікам Надзеяй Дземчык. Фота аўтара
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 563

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 417

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 508

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 680

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 506

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 501

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 532

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 632