Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Четыре музея Городецкой средней школы

Четыре музея Городецкой средней школы

Гарадзецкай сярэдняй школе-дзіцячаму саду ёсць чым ганарыцца. І не толькі ўнікальным будынкам – былым касцёлам пачатку мінулага стагоддзя. Не толькі выдатнымі вучнямі, многія з якіх сталі медалістамі і пераможцамі розных прэстыжных конкурсаў і алімпіяд. Яшчэ – сваімі музеямі.
Так, менавіта музеямі, паколькі тут іх некалькі. Асноўны школьны музей быў адкрыты ў 2004 годзе. “Гісторыя вёскі Гарадзец” – такую ён атрымаў назву. Ля яго вытокаў стаяў выдатны краязнавец Васіль Чарчук. Актыўны ўдзел у зборах розных экспанатаў і дакументаў прымалі школьнікі, настаўнікі, многія жыхары вёскі. Паступова экспазіцыя пашыралася, і сёння яна размяшчаецца ў трох пакоях. Першы з іх – дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дзе сабраны работы лепшых мясцовых майстроў. Вышыўка, ткацтва, вязанне кручком, саломапляценне, пячная справа, вырабы з фларыстыкі – вось далёка не поўны пералік усяго, што ашчадна зберагаецца ў сценах першага пакоя. Адбываюцца тут і асобныя выставы: напрыклад, сёння кожны жадаючы можа пазнаёміцца з арыгінальнай творчасцю вучаніцы 4 класа Лізаветы Тунчык. Кіраўнік музея і шчыры руплівец на ніве краязнаўча-гістарычнай справы Галіна Чыжэўская запрашае нас далей – у “Пакой баявой славы”. Экспазіцыя аб земляках, якія неслі ваенную службу ў Афганістане. Ашчадна сабраныя дакументы і рэчы, якія вяртаюць у гады Вялікай Айчыннай вайны, сведчаць аб партызанскім руху на гэтай зямлі. Матэрыялы аб трагедыі спаленых вёсак Арол і Рудзец. І аб тых, каго забралі ў Германію на прымусовыя работы і ў канцлагеры, пазбавіўшы дзяцінства, а многіх і будучыні. Трэці музейны пакой – аб жыцці і гісторыі вёскі Гарадзец. Перад намі – быт продкаў, з вокнаў льецца святло на прылады працы, на розныя прыстасаванні, без якіх не абыходзілася ніводная вясковая сям’я. Таксама на стэндах – гісторыя гаспадаркі. У асобным пакойчыку – экспазіцыя “Беларуская хатка”, прысвечаная пасляваеннаму жыццю вёскі. Экспазіцыя жывая, вока з цікавасцю аглядвае экспанат за экспанатам. Яшчэ адзін музей у Гарадзецкай школе – музей вёскі Аніскавічы. Ён быў перанесены сюды пасля таго, як у Аніскавічах закрылася мясцовая школа. Але кожны экспанат, кожная рэч захоўваецца гэтак жа ашчадна і беражліва, як і іншыя 1300 экспанатаў музея. - Мы вельмі ўдзячныя ўсім, хто неабыякавы да гэтай справы, хто дапамагае чым можа нашым музеям, нашай навукова-даследчай рабоце, – падагульняе Галіна Чыжэўская. – Асаблівая ўдзячнасць – кіраўніцтву гаспадаркі ААТ “Гарадзец-агра” за дзейсную дапамогу, у тым ліку і матэрыяльную. Напрыклад, за новыя сучасныя стэнды, якія каштуюць сапраўды вялікіх грошай. Ігар СІДАРУК. НА ЗДЫМКУ: юныя будучыя экскурсаводы дэманструюць экспанаты музея. Фота аўтара.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 568

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 418

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 510

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 684

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 508

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 502

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 534

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 635