Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Счастье Михаила Григорика

Счастье Михаила Григорика

Міхаіла Грыгорыка з вёскі Казішча добрымі словамі ўспамінаюць многія людзі. Ён выдатны майстар сталярнай справы – вырабы карыстаюцца попытам не толькі ў вобласці, але і далёка за яе межамі. Міхаіл Данілавіч не памятае ў твар усіх сваіх заказчыкаў, але сваю работу можа пазнаць без цяжкасцяў. На працягу жыцця ён стварыў уласны сталярны почырк, у аснову якога лягла якасць.
Здольнасці да сталярнай справы яму перадаліся па спадчыне. Стрыечныя браты мамы былі добрымі майстрамі. - Я прыглядаўся, як яны працуюць. А потым браў ножык і сам нешта габляваў. Іншым разам рэзаў пальцы, кроў цякла, балюча было, а я не спыняўся. Маці ўбачыць, адбярэ нож, а я гучна плачу. Тады бабуля ўпотай мне ножык давала. Дзіцячыя гады – успаміны нялёгкія. Страх вайны і цяжкая  праца выпалі на яго долю. З пяці гадоў пасвіў кароў, дапамагаў маці ўпраўляцца па гаспадарцы. Хоць да навукі меў нядрэнныя здольнасці, скончыў усяго тры класы. “Я ж у школу хадзіў толькі позняй восенню і зімой, калі кароў у хлеў ставілі”, – патлумачыў так. Школа была арганізавана ў адной з вясковых хат. Яе гаспадар займаўся сталярнай справай. Міхаіл Данілавіч прызнаўся, як у час перапынку паміж урокамі замест дзіцячых забавак падглядаў за майстрам. Дзіцячыя захапленні сталі вызначальнымі ў выбары прафесіі.  Ужо ў юнацкім узросце Міхаіл Грыгорык набыў аўтарытэт нядрэннага сталяра. Пасля арміі Міхаіл Данілавіч ажаніўся. Любімая справа стала для яго сродкам заробку. - Чаго я толькі не рабіў за сваё жыццё – дзверы, вокны, ложкі, табурэткі, альтанкі. У пакоі, дзе мы сядзелі, было шмат вырабаў з дрэва. Таксама справа рук майстра. Ва ўласнай хаце ён зрабіў і печы. Я паглядзела на яго рукі. Мазолістыя, шурпатыя. Было ў іх нешта асаблівае, ад чаго ўзнікла дзіўнае жаданне датыкнуцца да гэтых натруджаных рук. Мой погляд спыніўся на драўлянай блакітнай сцяне. Міхаіл Данілавіч заўважыў маю цікавасць і прамовіў: - Гэта здымная сцяна. Спецыяльна такую зрабіў, калі ставіў хату. У мяне ж чатыры сыны гадаваліся. Вось і прадумаў загадзя, каб вяселлі ладзіць было зручна. Разбярэш сцяну – і зала для гасцей  гатова. Загаварыўшы пра дзяцей, стары расчуліўся. Ён успомніў, як Аляксандра і Леаніда забіралі ў Афганістан. - Стаю на аўтобуснай станцыі, гляджу на хлопцаў, а сэрца аж разрываецца. Пасля ад’езду сыноў Міхаіл Грыгорык страціў спакой. Не спаў начамі, перажываў.  За два месяцы не атрымаўшы ніводнага ліста, звярнуўся да Бога, стаў маліцца. Сыны вярнуліся жывымі і здаровымі. А Міхаіл Данілавіч працягваў свае малітвы, дзякаваў Богу. Ён актыўна ўдзельнічаў у аднаўленні мясцовай царквы. У 1994 годзе быў прызначаны царкоўным і вясковым старастам. Ён ведае кожнага жыхара сваёй вёскі. Перажывае, калі бачыць, як некаторыя людзі марнуюць сваё жыццё праз п’янства і гулянні. Непакоіць яго і вясковая цішыня, бо моладзь падаецца ў горад, а старыя дажываюць свой век. Сыны Міхаіла Грыгорыка таксама з’ехалі з вёскі. Прыязжаюць рэдка. Праўда, малодшы сын Леанід жыве з ім. Ён, як і бацька, сталярнічае. Людміла ДУБІНА. Фота аўтара.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 563

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 418

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 508

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 680

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 506

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 502

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 532

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 632