Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ряды подписчиков на районную газету «Кобрынскі веснік» пополняются

Ряды подписчиков на районную газету «Кобрынскі веснік» пополняются

Падпісная кампанія на 2 квартал 2015 года ў разгары. 10 сакавіка ў будынку райвыканкама адбыўся чарговы дзень падпісчыка. Супрацоўнікі Кобрынскага раённага вузла паштовай сувязі і рэдакцыі раённай газеты “Кобрынскі веснік” на чале з галоўным рэдактарам Раманам Мельнікам зноў аб’ядналіся ў працоўны тандэм, каб актывізаваць падпіску на перыядычныя выданні, у тым ліку і на “раёнку”.
Першым падпісчыкам на “Кобрынскі веснік” стала намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Кобрынскага райвыканкама, начальнік аддзела занятасці насельніцтва Ірына Кузіч. З раённай газетай яна сябруе даўно. Для яе “Кобрынскі веснік” – крыніца інфармацыі пра рэгіён. Жанчына паведаміла, што часта бачыць на старонках “раёнкі” сваіх знаёмых. “Здаецца, ведаеш людзей. А прачытаеш, і ўжо зусім пад новым вуглом пазнаеш чалавека”, – заўважыла Ірына Кузіч. У ліку першых падпісчыкаў быў і старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Даўжук. Ён адзначыў, што за апошнія месяцы “Кобрынскі веснік”  змяніўся, стаў больш цікавым. Такую ж думку выказала і настаўнік сярэдняй школы № 9 г. Кобрына Вольга Царэвіч. У наш адрас жанчына выказала і слушную заўвагу: “Хочацца, каб у газеце асвятляліся не толькі маштабныя мерапрыемствы, але і радавыя. Яны, паверце, не менш цікавыя”. Галоўны спецыяліст па рабоце са сродкамі масавай інфармацыі  аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Кобрынскага райвыканкама Юлія Русіна адзначыла, што газета прагрэсіруе і маладзее. Не засталіся па-за ўвагай спецыяліста і газетныя  “навінкі” – рубрыкі, аўтарскія праекты, гульні. “Такія формы работы прыцягваюць людзей”, – заўважыла Юлія Леанідаўна. Усяго за гэты дзень на “Кобрынскі веснік” падпісаліся 45 чалавек. Дзякуй вам, дарагія  сябры, за тое, што застаецеся з намі! Людміла ДУБІНА. НА ЗДЫМКУ:  Юлія Русіна Фота аўтара.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 568

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 419

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 511

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 688

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 510

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 503

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 538

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 638