Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Кобринчанин Владислав Покалюк свою жизнь хочет связать с музыкой

Кобринчанин Владислав Покалюк свою жизнь хочет связать с музыкой

Удзельнікам узорнай вакальнай студыі “Крыніца” Уладзіслаў Пакалюк стаў два гады назад. “Бацькі не падзялялі майго жадання займацца музыкай, бачылі мяне ў спорце”, – пачаў апавядаць юнак. Спартыўныя здольнасці ў хлопца і сапраўды нядрэнныя. Ён добра гуляе ў валейбол, 8 гадоў займаўся ў Кобрынскай КСДЮШАР у секцыі па футболе.
У вакальную студыю трапіў пасля адпачынку ў летнім лагеры “Гуртковец”, які быў арганізаваны пры Доме творчасці юных. - Праявіў ініцыятыву паўдзельнічаць у конкурсе “Містар летніка-2012”. А там трэба было паказаць творчы нумар. Вось мы і праспявалі дуэтам з Анастасіяй Крупко. Уладзіслаў прызнаўся, што выхад на сцэну яго ўразіў намнога больш, чым заваяванне вышэйназванага тытула. Тады ж цвёрда вырашыў, што пачне займацца музыкай. Пад кіраўніцтвам Аксаны Амельянюк пачаў вывучаць вакальную грамату. Удзел у разнастайных конкурсах – своеасаблівая праверка ведаў. У 2013 годзе ён заняў трэцяе месца ў міжраённым фестывалі-конкурсе “Музычная карусель”, які праходзіў у Бярозе. Адразу некалькімі перамогамі адзначаны для маладога спевака мінулы год. У фестывалі маладзёжных ініцыятыў “Свабодны рух” ён заняў першае месца ў намінацыі “Саліст”, а ў раённым конкурсе  «Парад талентаў” быў трэцім. На конкурс юных вакалістаў «Звонкая раніца» Уладзіслаў Пакалюк трапіў пасля сур’ёзнага адбору – з 369 кандыдатаў  трапілі ў праект толькі 42. Паспяхова закончыліся для нашага земляка і ўсе 3 конкурсныя туры. Асаблівыя ўражанні Уладзіслаў атрымаў ад фіналу, які праходзіў  з 10 па 30 студзеня 2015 года ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Зубраня”. - Мы стаім на сцэне ў чаканні вынікаў. Безумоўна, хвалюемся, – расказвае Уладзіслаў. – У думках я прыкінуў, колькі балаў набраў, таму што ўсё выводзілася на табло. Калі агучылі дзясятку пераможцаў, я здзівіўся. У апошняга ўдзельніка колькасць балаў была меншай, чым у мяне.  На выпраўленне памылкі спатрэбіўся нейкі час. Таму сваю перамогу я атрымаў за кулісамі. Вось такая гісторыя. Нягледзячы на такую недарэчнасць, Уладзіслаў усё ж адчуў сябе пераможцам на сцэне. Абвяшчэнню дзясяткі папярэднічала прысваенне намінацый удзельнікам праекта. Кабрынчанін Уладзіслаў Пакалюк быў адзначаны ў намінацыі “Перспектыва”. Выдатны вынік – асабліва калі ўлічыць, што з  музыкай хлопец плануе звязаць жыццё. Людміла ДУБІНА. Фота аўтара.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 572

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 421

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 513

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 689

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 512

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 505

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 538

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 642