Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Литературная гостиная, посвящённая Дню родного языка, в городе Бресте прошла с участием кобринских поэтов

Литературная гостиная, посвящённая Дню родного языка, в городе Бресте прошла с участием кобринских поэтов

Кожны год 21 лютага, пачынаючы з 2000 года, адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Такая дата была выбрана ў памяць трагічных падзей 1952 года ў Пакістане, калі за права размаўляць на роднай мове загінулі студэнты. Святкаванне  Дня роднай мовы – гэта прызнанне і павага да ўсіх моў у свеце, а значыць, ключ да захавання міру. Важную дату адзначылі ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага. Літаратурная гасцёўня, арганізатарамі якой выступілі педагогі і студэнты Брэсцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя чыгуначнага транспарту, прайшла з удзелам нашых землякоў – членаў народнага  аматарскага аб’яднання “Белы бусел”. http://www.vkobrine.by/wp-content/2015/03/IMG_1853.jpg

Гасцёўня была своеасаблівым падвядзеннем вынікаў шэрагу мерапрыемстваў, праведзеных у межах святочнай даты. Гледачам былі прадстаўлены відэаролікі акцыі  “Прывітаемся па-беларуску” і бліц-апытання “Мае любімыя беларускія словы”. Ва ўмовах дзяржаўнай двухмоўнасці большасць людзей аддае перавагу рускай мове. Аднак нямала сярод нас тых, хто роднай мовай лічыць беларускую. Уразілі падачай аўтарскай ідэі пераможцы конкурсу чытальнікаў “Гавары роднай мовай сваёй” Марына Паўліч, Мікіта Вірко, Таццяна Фёдарава і Сяргей Леванюк. У выкананні ліцэістаў прагучалі творы беларускіх класікаў.
[img]http://www.vkobrine.by/wp-content/2015/03/IMG_1830.jpg][/url][url=http://www.vkobrine.by/wp-content/2015/03/IMG_1829.jpg[/img]

З асаблівым трапятаннем да роднага слова ставіцца брэсцкі пісьменнік і мастак Лявон Валасюк. Праз актыўную творчую дзейнасць ён папулярызуе беларускае слова. Летась выйшла ў свет яго кніга-альбом “Непрыдуманыя партрэты”. Увазе аўдыторыі пісьменнік  прадставіў абразкі маленства з кнігі “Сцежкі да сядзібы”. Цікавую гісторыю з уласнага жыцця расказаў пісьменнік Васіль Дэбіш. Пісаць вершы Васіль пачаў у падлеткавым узросце, дасылаў іх у Ваўкавыскую раённую газету. У рэдакцыі працаваў чачэнец, які выдатна размаўляў на беларускай  мове. Гэта вельмі здзіўляла юнака, і аднойчы ён адважыўся спытаць, адкуль у яго такія веды.  Адказ чачэнца ўразіў Васіля: “Я вельмі паважаю ваш народ, таму і вывучыў гэту мову”. Васіль Іосіфавіч таксама плённа працуе на ніве роднай мовы.  Бягучы год для яго ўжо адзначыўся важнай падзеяй – выйшла ў свет новая кніга “Чуйнар”.
Литературная гостиная, посвящённая Дню родного языка, в городе Бресте прошла с участием кобринских поэтов

Цікавыя вершы гумарыстычнага характару, якія падрыхтаваў Васіль Дэбіш для юных слухачоў,  былі дарэчы. Эстафету гумару ўдала падхапіла кобрынская паэтэса Наталля Сацута. З цікавасцю слухалі ліцэісты вершы Валянціны Клачковіч  і Людмілы Ярмалюк. Кіраўнік літаратурнага аб’яднання “Белы бусел” Людміла Лазюк падарыла арганізатарам зборнік “Натхненне”, а разам з ім і часцінку любві да роднай мовы, якой апантаны кобрынскія аўтары.
Литературная гостиная, посвящённая Дню родного языка, в городе Бресте прошла с участием кобринских поэтов

Людміла ДУБІНА. Фота аўтара і з архіва народнага аматарскага аб’яднання “Белы бусел”.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 568

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 419

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 511

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 688

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 510

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 503

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 538

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 638