Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

На Кобринщине прошла тематическая конференция по профориентации

На Кобринщине прошла тематическая конференция по профориентации

Тэматычная праграма па прафарыентацыі пад такой назвай напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь была арганізавана старшынёй раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Віктарам Казаком. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел палкоўнік Дзмітрый Таптун і курсанты Ваеннай акадэміі РБ, прадстаўнікі Кобрынскага райваенкамата, воіны-афганцы, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Нінэль Гасюк, юнакі і дзяўчаты навучальных устаноў горада. Першым да моладзі звярнуўся Віктар Казак, які павіншаваў юнакоў з надыходзячым святам і расказаў пра тэму сустрэчы. Далей слова ўзяў Дзмітрый Таптун. Дарэчы, ён наш зямляк – у свой час скончыў СШ № 4 г. Кобрына, бацька быў лётчыкам, таму з выбарам шляху ў жыцці асаблівых ваганняў не было. Дзмітрый Мікалаевіч – таксама лётчык і прадстаўляў авіяцыйны факультэт Ваеннай акадэміі. Але размова ішла ўвогуле пра вышэйшую ўстанову, яе гісторыю, структуру, факультэты, спартыўнае жыццё, умовы паступлення і пражывання і, безумоўна, пра прэстыж прафесіі афіцэра. Дзмітрый Таптун падкрэсліў, што ўсе, хто паступіць у Ваенную акадэмію, не застануцца без работы пасля заканчэння, таму што, акрамя ваеннай прафесіі, юнакі і дзяўчаты атрымаюць і сумежную грамадзянскую. Каб пацвердзіць цікавасць навучання ў прадстаўленай ВНУ, гасцям мерапрыемства быў прадэманстраваны відэафільм. Да моладзі звярнуўся і Нінэль Гасюк, які падкрэсліў, што ў час яго юнацтва служыць у арміі было вельмі прэстыжна. Нінэль Паўлавіч падзяліўся сваімі ваеннымі ўспамінамі, а таксама пажадаў тым, хто вырашыць вучыцца ў Ваеннай акадэміі, рабіць гэта годна і стаць сапраўднымі абаронцамі Айчыны. Тое, што ў акадэміі жывуць не толькі заняткамі, але і займаюцца творчасцю, прадэманстравалі курсанты авіяцыйнага факультэта, якія выстурілі з музычнымі нумарамі. У сваю чаргу, нашы самадзейнікі таксама паказалі невялікую культурную праграму. …Пасля заканчэння сустрэчы ў фае Палаца культуры яшчэ доўга не разыходзіліся юнакі і дзяўчаты – распытвалі курсантаў аб вучобе ў акадэміі. І хто ведае, можа, менавіта пасля гэтага мерапрыемства хтосьці з упэўненасцю скажа: “Я хачу быць ваенным!»

Людміла ПАШКОВІЧ.

Фота аўтара

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 563

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 418

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 508

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 680

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 506

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 502

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 532

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 632