Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

В Кобрине прошёл митинг, посвящённый Дню памяти воинов-интернационалистов

В Кобрине прошёл митинг, посвящённый Дню памяти воинов-интернационалистов


На чорным цюльпане, што на помніку ў скверы Воінскай славы, – лёгкі срэбны іней. У гэты марозны дзень ён чымсьці нагадвае сівізну на скронях воінаў-інтэрнацыяналістаў. На працягу многіх гадоў яны прыходзяць у гэтае памятнае месца, каб аддаць даніну пашаны ўсім, хто не вярнуўся з той вайны на далёкай афганскай зямлі і назаўсёды застаўся верным сваёй краіне і сваёй прысязе. Нібыта цяжкія кроплі, падаюць у цішыню словы, прозвішчы і імёны…
- Больш за чвэрць стагоддзя аддзяляюць нас ад афганскай вайны – той смутнай старонкі ў гісторыі, на працягу якой наша краіна страціла 772 чалавекі, – адзначыў падчас урачыстага мітынгу, прысвечанага Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Трубчык. – Не выключэнне і Кобрыншчына – 8 чалавек з нашага рэгіёна і 10 чалавек з авіяцыйнай базы, якая размяшчалася тут, назаўсёды ўпісаны ў спісы страт і ніколі не вернуцца да сваіх родных. І сёння мы памятаем іх усіх – і ганарымся тым, што кабрынчане з гонарам выконвалі свой інтэрнацыянальны і воінскі абавязак.

В Кобрине прошёл митинг, посвящённый Дню памяти воинов-интернационалистов


Як падкрэсліў Валянцін Трубчык, немагчыма пераацаніць жыццёвы вопыт людзей, якія прайшлі праз вайну. Актыўную жыццёвую пазіцыю ў грамадскіх арганізацыях і працоўных калектывах займае і раённая арганізацыя Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане, якая, сярод іншага, праводзіць вялікую работу з падрастаючым пакаленнем. Каб нашы дзеці не толькі памяталі сваю гісторыю, але і былі заўсёды гатовыя пры неабходнасці стаць на абарону сваёй Айчыны.
А вось і яны самі, прадстаўнікі падрастаючага пакалення – не па-дзіцячаму сур’ёзныя, ловяць кожнае слова. Пройдзе некалькі гадоў, і будучыня будзе належаць ім – маладым, актыўным і няўрымслівым у сваім жыццесцвярджальным імкненні. Вельмі хочацца спадзявацца, што з такім выхаваннем яны будуць апірацца на цвёрдыя і трывалыя каштоўнасці, галоўнымі сярод якіх будуць гонар і вернасць сваёй Радзіме. Увогуле, гэты дзень традыцыйна ўваходзіць у невялікую лічбу памятных дат, якія аб’ядноўваюць людзей усіх узростаў. Мабыць, таму, што ўсё, так ці інакш звязанае з вайной, мы, беларусы, памятаем і адчуваем на нейкім генетычным узроўні. А можа, таму што менавіта ў такія моманты лепш за ўсё разумееш сутнасць неперадавальнай глыбіні ў вачах ветэранаў і таго простага факту, што ў вайне няма і не можа быць ніякай рамантыкі ці прыгажосці.

В Кобрине прошёл митинг, посвящённый Дню памяти воинов-интернационалистов


Адгучалі словы памятнай ліціі, ускладзены вянкі, скончылася хвіліна маўчання. Разыходзяцца воіны-інтэрнаціяналісты – каб роўна праз год сустрэцца зноў на гэтым самым месцы. Толькі старэнькая ссівелая бабуля ўсё гладзіць халодную мемарыяльную пліту, на якой побач з жывымі кветкамі пад халодным лютаўскім ветрам павольна замярзаюць слёзы…
Дзмітрый БЯЛОЎ.
Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 568

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 418

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 510

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 687

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 508

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 502

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 534

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 635