Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Рэгіна Конан: “Калі б магла жыццё вярнуць – увесь бы шлях прайшла спачатку”

Гавораць, што ад лёсу ўцячы немагчыма. Так ужо здарылася, што да спорту нашу сённяшнюю госцю – Рэгіну Конан, якая 40 гадоў аддала выкладанню фізічнай культуры, – цягнула з самага дзяцінства. Яшчэ ў школе пачала займацца гімнастыкай, потым перайшла на баскетбол, але знайшла сябе ў лёгкай атлетыцы. Дарэчы, у апошняй усё складвалася вельмі добра – выступленне на спартакіядах, добрыя вынікі, тэндэнцыі росту… Але здарылася нечаканае: аднойчы Рэгіна Конан атрымала траўму – зламала нагу. І вырашыла вучыцца самой – каб вучыць іншых.

 

Рэгіна Конан: “Калі б магла жыццё вярнуць – увесь бы шлях прайшла спачатку”

 

“Навошта гэтыя жардзіны?”

- Шчыра прызнацца, мяне заўсёды вабіла трэнерская праца, – расказвае Рэгіна Конан. – Таму пасля школы асаблівых ваганняў не было – паступіла ў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры, адкуль па размеркаванні прыехала ў Кобрын. Пачалася мая педагагічная дзейнасць у Гарадзецкай школе-інтэрнаце…

Як успамінае сёння Рэгіна Конан, за яе першым урокам фізкультуры назірала ўся адміністрацыя. Справа ў тым, што клас ёй дастаўся далёка не з простых. Але маладая настаўніца справілася – хаця кур’ёзаў было нямала.

- Памятаю, заходжу ў спартыўную залу – і са здзіўленнем бачу, што брусы… умураваны ў сцену. А вучні мае ходзяць вакол іх і цікавяцца – маўляў, а навошта тут гэтыя жардзіны, што мы з імі будзем рабіць? А я стаю, гляджу, і сама думаю, што рабіць з гэтым “наватарствам” – якое цяпер ні падняць, ні апусціць… Але нічога – прызвычаіліся. І я да вучняў, і яны да мяне. Увогуле, у некаторым сэнсе сельскія дзеці лепшыя за гарадскіх. Напрыклад, калі ў горадзе настаўнік не прыйшоў на ўрок – для многіх гэта проста шчасце. А калі, бывала, спознішся на трэніроўку ў вёсцы – дык самі вучні прыйдуць і пацікавяцца: што там здарылася з нашай настаўніцай?

А праз некаторы час у інтэрнат прыехала праверка – перспектыўнага маладога педагога заўважылі і ацанілі. Рэгіна Конан апынулася ў Брэсце, у спецыялізаванай школе, дзе адпрацавала каля года. Па сямейных абставінах вярнулася ў Кобрын, дзе і знайшла школу свайго жыцця – якая сёння вядомая як  гімназія.

“Цёця, завяжы боцік!”

Згадзіцеся – усе мы з замілаваннем назіраем за выдатна арганізаванымі дзецьмі, якія, нібыта адзіны арганізм, выконваюць паказальныя выступленні падчас парадаў, урачыстых мерапрыемстваў ці публічных выступленняў. Аднак толькі педагог на самой справе ведае, чаго варта такая лёгкая і прыгожая на першы погляд справа. А пачынаецца яна з самых першых дзён знаёмства са школай…

- З аднаго боку, працаваць з малодшымі дзецьмі прасцей – таму што пераважаюць гульнявыя віды работы, – разважае Рэгіна Вітольдаўна. – Але каб вы ведалі, колькі там сваіх асаблівасцяў! Патрэбна толькі сабраць усіх дзяцей на ўрок, прасачыць за тым, каб кожны быў апрануты па форме… Бывае – ну вось, здаецца, усе гатовыя, можна пачынаць урок – і тут раптам адкуль-небудзь раздаецца тонкі галасок: “Цёця, а завяжы боцік – бо я не ўмею…” І смех, і грэх.

 

Рэгіна Конан: “Калі б магла жыццё вярнуць – увесь бы шлях прайшла спачатку”

 

 

Адзнакі дарам не даюцца

Як адзначае наша госця, справа фізкультурніка ў школе значна адрозніваецца ад работы ўсіх іншых настаўнікаў. Даводзілася чуць ад вучняў і словы аб тым, што гэты прадмет ім увогуле непатрэбны, і што нібыта  нічога ён у жыцці не дае. Але час усё расставіў па сваіх месцах.

- Колькі ні сустракала сваіх выпускнікоў пасля школы, усе размаўлялі са мной вельмі ўдзячна, – усміхаецца Рэгіна Вітольдаўна. – І нават гаварылі – маўляў, трэба было вам да нас ставіцца яшчэ з большай строгасцю. Таму што той, хто добра займаўся фізкультурай у школе, не меў праблем і ў інстытуце, дзе патрабаванні ўжо зусім іншыя.

Менавіта таму Рэгіна Конан ніколі не ставіла адзнакі, што называецца, за прыгожыя вочы. Яна заўсёды прытрымлівалася свайго галоўнага прынцыпу – калі вучань прэтэндуе на адзнаку, трэба не адзнаку “нацягваць”, а вучня падцягваць да адпаведнага ўзроўню. І гэта – улічваючы індывідуальныя фізічныя даныя, якія, як вядома, ва ўсіх розныя.

- Бывае, глядзіш на вучня і разумееш – ну не можа ён выканаць нарматыў, фізічна не можа. Але мае волю, жаданне і імкненне, мае стараннасць і намагаецца з усіх сіл. Ну як такому не пайсці насустрач? А бывае і наадварот – можа вучань, і добра можа, але не хоча.

Рэгіна Конан упэўнена – стымул для дзяцей проста неабходны. Не так важна, які -  памятныя падарункі, медалі або граматы – вучань павінен адчуваць, што яго дасягненні заўважылі і ацанілі. Дзеці бачаць вынік – і жадаюць дасягнуць большага. Так развіваецца энтузіязм – так выпрацоўваецца воля да новых перамог.

У тэорыі і на практыцы

Як адзначае Рэгіна Вітольдаўна, у любы час дзеці дзеляцца прыкладна на дзве катэгорыі. Адны заўсёды фізкультуру вельмі любяць, другія – наадварот. І вось тут уступае ў сілу сям’я – а менавіта той фактар, як самі бацькі адносяцца да развіцця свайго дзіцяці…

- Цікавая рэч: вельмі часта бацькі, дзеці якіх не схільныя да фізічнай культуры, рознымі спосабамі выпраўляюць даведкі і вызваленні ад урока, – расказвае Рэгіна Конан. – А потым здзіўляюцца, адкуль парушэнні постаці, адкуль хуткая стамляемасць і іншыя дзіцячыя праблемы. Дабаўляюць масла у агонь і самі дзеткі – маўляў, ды мяне настаўнік ганяе, ды на фізкультуры так цяжка, і гэтак далей. Але ўсе пытанні і непаразуменні я “лячыла” вельмі проста – запрашала бацькоў на ўрок. Ведаеце – усе пытанні знікалі пасля першага наведвання.

Дарэчы, гэтае правіла ў выпадку Рэгіны Конан аказалася справядлівым і для разнастайных праверак, якія выклікаюць сур’ёзны стрэс у многіх педагогаў.

- Памятаю, прыехаў да нас аднойчы правяраючы з Брэста, зайшоў да мяне на ўрок, – успамінае Рэгіна Вітольдаўна. – А я якраз на брусах дэманстравала практыкаванне. Ён хвілінку пастаяў, паглядзеў… і хуценька выйшаў. Стаю і хвалююся – і што б гэта значыла?.. Дзе што не так зрабіла? Шчыра гаворачы, ледзь дачакалася канца ўрокаў.

Аказалася, што правяраючага настолькі ўразіў узровень падрыхтоўкі Рэгіны Конан, што ён так і сказаў дырэктару – маўляў, больш правяраць урокі гэтай настаўніцы не бачу ніякага сэнсу. І так відаць, што сваю справу яна выдатна ведае як у тэорыі, так і на практыцы.

Цяжка нават пералічыць усе памятныя выпадкі, якія здараліся ў Рэгіны Вітольдаўны за ўвесь яе працоўны шлях. За сваю работу яна неаднаразова адзначалася выдатнымі водзывамі і граматамі самага рознага ўзроўню. Аднак галоўнай узнагародай для любога педагога, без сумненняў, з’яўляюцца перамогі і дасягненні яго вучняў. За ўсё жыццё праз чулыя рукі Рэгіны Конан прайшло некалькі пакаленняў вучняў. Здавалася і так, што тыя, хто вучыўся ў яе ў свой час, праз дзесяцігоддзі  прыводзілі сваіх дзяцей – і нават унукаў. Нямала і тых, хто, падобна сваёй настаўніцы, звязаў сваё жыццё са спортам  – і з педагагічнай дзейнасцю. І сёння ўжо яе вучні вучаць маленькіх кабрынчан быць здаровымі, спартыўнымі і актыўнымі. Але калі нават вучань і не выбярэ фізкультуру і спорт у якасці справы жыцця – у любым выпадку фізічная падрыхтоўка пойдзе толькі на карысць. І рана ці позна гэты чалавек скажа “дзякуй” таму, хто ўпершыню прывіў яму любоў да здаровага ладу жыцця – свайму настаўніку фізкультуры. Менавіта таму сёння Рэгіна Вітольдаўна ні аб чым не шкадуе – і адзначае, што каб была магчымасць вярнуць час назад, яна б з задавальненнем прайшла б увесь свой жыццёвы шлях яшчэ раз.

Дзмітрый БЯЛОЎ.

Фота аўтара і з архіва Рэгіны Конан.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 560

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 415

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 506

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 675

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 505

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 499

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 529

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 628