Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Рыначны вектар: Кобрынскія каўбасы ведаюць і ў Расіі

Разнастайныя вяндліна, паштэты, каўбасы, паўфабрыкаты, марынованы шашлык у вядзерцах… На сучасным этапе на ААТ “Кобрынскі мясакамбінат” налічваецца больш як 250 найменняў апетытнай прадукцыі, якую добра ведаюць не толькі айчынныя, але і замежныя спажыўцы.

 

Рыначны вектар: Кобрынскія каўбасы ведаюць і ў Расіі

 

Як нам паведаміла начальнік аддзела маркетынгу камбіната Наталля Наумава, асноўны акцэнт робіцца на прасоўванне тавараў на ўнутраным рынку.

- Перш за ўсё прадукцыю ААТ “Кобрынскі мясакамбінат” вызначае высокая якасць, – гаворыць Наталля Аляксееўна. – Менавіта ў гэтым сакрэт паспяховага канкурыравання. Асноўнымі нашымі кліентамі з’яўляюцца прадстаўнікі Брэстчыны, Гродзеншчыны і сталічнага рэгіёна.

Зусім нядаўна Кобрынскі мясакамбінат прымаў удзел у кірмашы тавараў вытворцаў Брэсцкай вобласці ў Маскве. Прыемна, што ў час дэгустацый расійскія спажыўцы адзначалі перш за ўсё высокія смакавыя ўласцівасці сыравяленых і сыравэнджаных каўбас. Немалаважным фактарам, які дазваляе прасоўвацца на расійскім рынку, з’яўляецца гібкая цэнавая палітыка. А яна заўсёды задавальняе маскоўскіх і піцерскіх кліентаў. Таксама заключаны адпаведныя дагаворы аб супрацоўніцтве з Карэліяй.

ААТ “Кобрынскі мясакамбінат”  – гэта сучасная, высокатэхналагічная вытворчасць. І каб крочыць у нагу з часам, тут рэгулярна праводзяцца мерапрыемствы па абнаўленні матэрыяльна-тэхнічнай базы. Так, паводле інфармацыі дырэктара мясакамбіната Дзмітрыя Тарасюка, была мадэрнізавана вытворчая лінія ў мяса-тлушчавым цэху, што дазволіла істотна павысіць якасць тавараў.

 

Рыначны вектар: Кобрынскія каўбасы ведаюць і ў Расіі

 

Не першы год на вытворчасці ўкаранёны і дзейнічаюць сістэмы менеджменту якасці СТБ ISO 9001-2009, 22000-2006, 1470-2004, а таксама НАССР – сістэма менеджменту бяспекі харчовых прадуктаў, якія прызваны праводзіць маніторынг усіх аспектаў вытворчасці ад першага і да апошняга цыкла.

Сёлета на ААТ “Кобрынскі мясакамбінат” асвоены шырокі асартымент новай смачнай прадуцыі – каўбасы “Італьянская”, “Мадэйра”, “Сервелат па-фінску”, “Версальская”, “Вестфалія” і “Міхайлаўская”.

У жніўні пачнецца выпуск новай серыі сыравяленых і сыравэнджаных каўбас “Дельторо Презенто”, “Дельторо Фламенко”, “Венецыя” і ”Фінская”. Спецыялісты мясакамбіната вывучалі запатрабаванні і густы кліентаў і пры распрацоўцы новай прадукцыі пастараліся ўлічыць прапановы спажыўцоў.

Раман МЕЛЬНІК.

Фота аўтара і з архіва ААТ “Кобрынскі мясакамбінат”.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 563

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 417

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 507

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 677

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 506

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 500

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 531

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 631