Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Екатерина Чилиевич: » Любить людей меня научила мама».

Екатерина Чилиевич: » Любить людей меня научила мама».


У ААТ “Кісялёўцы” Кацярына Чыліевіч працуе галоўным эканамістам. Трапіла сюды па размеркаванні пасля заканчэння Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Дзяўчына выразна памятае пачатак сваёй працоўнай дзейнасці. “Было нават боязна ад таго, што няма вопыту, а работу выконваць патрэбна”, – успамінае яна. Але здавацца не збіралася. Пачала звяртацца за дапамогай да спецыялістаў. “Мне ніводны чалавек не адмовіў. Ні з раёна, ні з вобласці”, – заўважыла малады спецыяліст. Парады калег, упартая праца далі свой плён. Зараз дзяўчына ўпэўнена ідзе на работу.
Акрамя выканання абавязкаў галоўнага эканаміста, Кацярына па сумяшчальніцтве працуе спецыялістам па ідэалагічнай рабоце. Яна вырашае праблемы вяскоўцаў у любы час сутак. На маё здзіўленне дзяўчына адказала такім жа здзіўленнем: “Я люблю людзей. Мне зусім не шкада часу на іх. Калі яны позна тэлефануюць, значыць, ім патрэбна дапамога”. Яна адзначыла, што часцей за ўсё людзі хочуць выказацца. Адклікалася Каця і на просьбы жанчын абараніць ад нецвярозага мужа. “У такія хвіліны мне самой боязна, але пакінуць чалавека ў бядзе не магу”, – заўважыла яна. Пасля размоў і выратавальных візітаў дзяўчына не адразу ставіць кропку на праблеме. Яна шмат аналізуе, перажывае.

Я глядзела на сваю суразмоўніцу і разважала: “Адкуль столькі цяпла і спагады ў такой маладой дзяўчыны?” Яна быццам адчула маё пытанне і пачала расказваць пра сваю сям’ю. Маці працуе галоўным бухгалтарам у Белдзяржстраху. Яе і брата Ігара заўсёды выхоўвала ў строгасці, дзеці змалку ведалі цану грошам. У студэнцкія гады, каб дапамагчы маці, Каця падзарабляла афіцыянткай у кафэ. Блізкага чалавека яна падтрымлівае і зараз, кожны тыдзень ездзіць на родную Камянеччыну.
“Я ад прыроды вельмі гаварлівая. Бывала, прыбягу да мамы – і ўсё гавару, гавару, а яна слухае”, – з пяшчотай адзначыла Кацярына Чыліевіч. Любіць людзей яе таксама навучыла мама. А любіць – значыць, шкадаваць, паважаць і цаніць.
Людміла ДУБІНА.
Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 563

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 418

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 508

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 680

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 506

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 502

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 532

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 632