Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

На Кобринщине встречали олимпийцев

На Кобринщине встречали олимпийцев


З ранку 13 студзеня 2015 года ў дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры “Колас” звінелі гучныя галасы. Тут з нецярпеннем чакалі гасцей – знакамітых спартсменаў Беларусі.
Адным з арганізатараў мерапрыемства з удзелам “зорак” спорту пад назвай “Калядная сустрэча” выступіла прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі ў Брэсцкай вобласці. Яго дырэктар Алена Белаконенка адзначыла, што яны маюць намер стаць пастаяннымі гасцямі аздараўленчага цэнтра. Так, рэспубліканская дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”, у межах якой планавалася мерапрыемства, стала стартавай пляцоўкай для новай акцыі “Марафон алімпійцаў”.
Мерапрыемства пачалося з прывітання на сцэне спартсменаў-землякоў: удзельніцы XXVI летніх Алімпійскіх гульняў 1996 года ў Атланце, бронзавага прызёра Яраславы Паўловіч (веславанне акадэмічнае), чэмпіёна свету 2012 года, чэмпіёна Еўропы 2009 года, удзельніка ХХХ Алімпіяды 2012 года ў Лондане Аляксандра Казубоўскага (веславанне акадэмічнае), пераможцы чэмпіянату свету па гіравым спорце ў рыўку, рэкардсмена Кнігі рэкордаў Гінэса Андрэя Шумовіча і пераможцы чэмпіянату свету і Еўропы Яўгеніі Галузы (стральба кулявая). У час мерапрыемства была агучана гісторыя развіцця Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь, значным дасягненнем якога стала 8-е месца ў агульнакамандным медальным заліку на XXII зімовых Алімпійскіх гульнях у Сочы.
Пажаданні алімпійцаў, выказаныя ў адрас выхаванцаў цэнтра, на маю думку, былі своеасаблівым рэцэптам поспеху. Ставіць высокія мэты і дасягаць іх нягледзячы на перашкоды, ніводнага разу не дазволіць сабе апусціць рукі – такія парады давалі людзі, на якіх варта раўняцца. Кожны з алімпійцаў расказаў пра сябе. Яўгенія Галуза раней жыла ў Таджыкістане, кулявой стральбой займалася яшчэ там. Зараз спартсменка працуе трэнерам па стральбе ў СДЮШАР БФСТ «Дынама» ў горадзе Брэсце. Яўгенія служыла ў войсках МУС, на заслужаны адпачынак выйшла ў званні маёра. Аляксандр Казубоўскі пачаў свой расказ з жарта: “Калі Яўгенія настраляла сабе медалёў, то я панаграбаў”. Веславаннем ён займаецца з 14 гадоў. Менавіта ён задае рытм экіпажа, так як з’яўляецца кармавым весляром. Зусім іншую ролю ў экіпажы жаночай васьмёркі іграе Яраслава Паўловіч. Яна – рулявая. З’яўляецца членам нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь, якая зараз рыхтуецца да адбору на Алімпійскія гульні ў Рыа-дэ-Жанэйра. Андрэй Шумовіч з настальгіяй успомніў, як сам калісьці адпачываў у “Коласе”. Расказаў, як прыйшоў у гіравы спорт. Спартсмен упэўнены, што выдатныя вынікі – гэта 99 працэнтаў працы і 1 працэнт таленту. Пасля самапрадстаўлення пачаў работу адкрыты мікрафон, дзякуючы якому можна было задаць алімпійцам любое пытанне. Нягледзячы на тое, што ўзрост выхаванцаў аздараўленчага цэнтра, школьны, пытанні былі па-даросламу сур’ёзныя. Дзяцей цікавіла, якія куміры ёсць у спартсменаў, якім быў іх першы старт, як падтрымліваюць іх блізкія і многія іншыя. Пераможцай за самае цікавае пытанне стала Юлія Грышкавец, вучаніца 5 класа УА “Лядзецкі ВПК яслі-сад-сярэдняя школа”. Дзяўчынка вельмі ўзрадавалася падарунку ў выглядзе валейбольнага мяча, які адначасова стаў для яе і падарункам на дзень нараджэння.

На Кобринщине встречали олимпийцев

Пасля заканчэння сустрэчы 20 выхаванцаў цэнтра былі ўзнагароджаны алімпійцамі за спартыўныя дасягненні ў сваіх навучальных установах. Як растлумачыў дырэктар “Коласа” Юрый Цітовіч, у іх цэнтры сочаць за спартыўнымі вынікамі дзяцей, гэта дае магчымасць правільна арганізаваць работу з юнымі спартсменамі, тым больш умовы і кадравы рэсурс тут ёсць. А на што здольныя дзеці, алімпійцы на ўласныя вочы ўбачылі ў час спартландыі.
Людміла ДУБІНА.
НА ЗДЫМКАХ: фота на памяць; Аляксандр Казубоўскі і Юлія Грышкавец.
Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 568

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 418

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 509

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 684

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 508

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 502

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 534

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 635