Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Кобринский район отметил своё 75-летие

Кобринский район отметил своё 75-летие


Менавіта людзі Кобрыншчыны, якія ў мінулым і ў сучаснасці, не шкадуючы сіл, шчыра працавалі і працуюць на карысць свайго рэгіёну і ўсёй нашай краіны, сталі галоўнымі героямі ўрачыстага свята, якое прайшло нядаўна ў Палацы культуры.
- 75 гадоў у параўнанні з больш чым 700-гадовай гісторыяй Кобрына – зусім невялікі тэрмін, але вельмі значны, – адзначыў старшыня райвыканкама Аляксандр Зазуля. – Гэты юбілей – перш за ўсё чарговы этап на шляху развіцця і ўмацавання раёна, галоўную ролю ў якім адыграла імкненне ўсіх кабрынчан ствараць і рэалізоўваць свой патэнцыял. Гэта – добрая нагода для асэнсавання мінуўшчыны, усведамлення сучаснасці і вызначэння задач на будучыню. Нам ёсць чым ганарыцца – і ёсць да чаго імкнуцца. І няхай наш Кобрынскі край застаецца такім самым непаўторным, гасцінным і добразычлівым кутком, як сёння.
Як трапна падкрэсліў Аляксандр Іванавіч, усе поспехі нашага раёна неадрыўны ад лёсу кабрынчан. Вялізная зала Палаца культуры ледзьве здолела ўмясціць усіх гасцей – сярод якіх былі прадстаўнікі ўлады, ветэраны вайны і працы, перадавікі вытворчасці, будаўнікі, медыкі, аграрыі, настаўнікі, кіраўнікі гаспадарак і прамысловых прадпрыемстваў і многія іншыя людзі, якія ўнеслі і працягваюць уносіць свой уклад у развіццё Кобрыншчыны. У гэты дзень яны атрымлівалі віншаванні, граматы і пісьмы падзякі.
Ва ўрачыстай атмасферы прайшла цырымонія прысваення звання “Ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна”, якую правялі старшыня райвыканкама Аляксандр Зазуля і старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Даўжук. Ганаровымі грамадзянамі сталі заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь, былы дырэктар Кобрынскага дзяржаўнага прафесіянальнага ліцэя сферы абслугоўвання Марыя Клачковіч, старшыня раённага савета ветэранаў, былы дырэктар ААТ “Стрыгава” Уладзімір Кузіч і былы дырэктар ААТ “Кобрынаграмаш” Іван Мароз. Якім бачаць развіццё Кобрыншчыны яны – тыя, хто ішоў з ёю адным шляхам усё сваё жыццё?
- Жыццё мяняецца, і ў параўнанні з далёкім 1973-м годам, калі я ўпершыню прыйшоў кіраўніком у гаспадарку, сённяшняя Кобрыншчына ўжо зусім іншая, – расказвае Уладзімір Кузіч. – Памятаю, як было цяжка своечасова выканаць палявыя работы, не было новай тэхнікі, ды і сам Кобрын быў, прызнаемся шчыра, звычайным правінцыяльным гарадком. А сёння нашы госці здзіўляюцца яго прыгажосці і гавораць, што звычайны раённы цэнтр проста не можа так выглядаць… Ну а самае галоўнае – што ў нас многа людзей, якія ўкладваюць у станаўленне Кобрыншчыны душу і сэрца.
Наведалі свята і шматлікія госці – сярод якіх кабрынчанін, старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук і намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Андрэй Клец, чые дзяцінства, юнацтва і большая частка прафесіянальнай дзейнасці таксама прайшлі на Кобрыншчыне, першы намеснік міністра лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, былы дырэктар Кобрынскага доследнага лясгаса Аляксандр Кулік і многія іншыя з тых, хто так ці інакш звязаны лёсам з нашым краем.
- Кобрынская зямля ўносіць свой важны ўклад у развіццё ўсёй нашай Брэсцкай вобласці, – адзначыў Андрэй Клец. – Сёння Кобрыншчына – адзін з лідараў у сферы экспарту тавараў не толькі ў вобласці, але і ў краіне. Раён экспартуе сваю прадукцыю больш чым у 40 краін свету, новае аблічча набываюць прадпрыемствы Кобрыншчыны, развіваецца малы і сярэдні бізнес. І сёння мне прыемна знаходзіцца тут, на зямлі, якая выхавала мяне і адправіла ў шлях па жыцці. Час чакае ад нас новых вынікаў – і я ўпэўнены, што дзякуючы сваёй мэтанакіраванасці Кобрынскі раён абавязкова здолее іх дасягнуць.

Кобринский район отметил своё 75-летие


Ну а завяршальным акордам гэтага вечара стаў святочны канцэрт, які, здаецца, сабраў самыя цёплыя і душэўныя выступленні, якія толькі можна было адшукаць. Вядомыя калектывы і выканаўцы і зусім маленькія “зорачкі” парадавалі ўсіх прысутных яскравымі талентамі – і шчырай любоўю да сваёй зямлі. І здавалася, што гэтае пачуццё віравала ў кожнай ноце – закранаючы сэрца кожнага з гледачоў… Выдатнае ўражанне на прысутных аказалі і выступленні гасцей – павіншаваць Кобрыншчыну прыехалі чатырохразовая лаўрэатка Фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, фіналістка Міжнароднага дзіцячага конкурсу “Еўрабачанне”, артыстка беларускай эстрады кабрынчанка Вольга Сацюк і духавы аркестр МУС Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам кабрынчаніна Сяргея Бартноўскага. Хаця, шчыра кажучы, у цёплай і ўзнёслай атмасферы прайшоў увесь гэты святочны вечар. Мабыць, таму, што кожны чалавек, якому пашчасціла нарадзіцца і жыць на нашай Кобрыншчыне, разумее: не любіць гэтую цудоўную зямлю проста немагчыма.
Дзмітрый БЯЛОЎ.
Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 560

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 414

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 505

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 675

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 504

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 499

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 529

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 628