Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Кобринской «Крынички» нет аналогов

У Кобринской «Крынички» нет аналогов


Гісторыя народнага тэатра песні, танца, музыкі і гульні “Крынічка” пачалася ў далёкім 1990 годзе. Апантаны жаданнем захаваць абрадавую спадчыну нашага народа, Іван Бакацюк згуртаваў вакол сябе такіх жа зацікаўленых людзей. Ён быў не проста заснавальнікам разнапланавага па жанры калектыву, ён быў рэжысёрам тэатра, аналагаў якому ў нашай вобласці няма і да гэтай пары. Новаспечаны калектыў адразу гучна заявіў аб сабе, бо з самага пачатку праграмы “Крынічкі” вызначаліся самабытнасцю і творчым падыходам.
Спалучэнне розных жанраў абумоўлівала разнастайнасць яго рэпертуару. Гэта канцэртныя праграмы, складзеныя з вакальных твораў, святочна-абрадавыя, гумарыстычныя канцэрты, а таксама тэатралізаваныя прадстаўленні. Ужо праз тры гады калектыву прысвоілі ганаровае званне “народнага”.
У 2000 годзе рэжысёрам тэатра стала Таццяна Гунько. Яна была яго ўдзельніцай ад самага пачатку стварэння, таму імкнулася захаваць “крынічкавую” энергетыку. “Народнае значыць жывое, а мы на сцэне жывем”, – заўважае цяперашні мастацкі кіраўнік, хормайстар і рэжысёр “Крынічкі” Валянціна Палівянок, якая таксама ўвабрала ў сябе яе энергетыку ад самых вытокаў. Кожная канцэртная праграма калектыву – гэта тэматычнае дзейства, у якім спалучаюцца песня, музыка, танец і гульня. Найбольш папулярнымі з’яўляюцца фальклорныя праграмы “А ўжо недалечка чырвонае яечка”, “Чароўны куфэрак”, вясельны абрад “Ой, гудзе, гудзе” і многія іншыя. У рэпертуары калектыву – больш за 50 твораў рознага жанру. Каларытна ўпрыгожваюць творчую дзейнасць тэатра музычныя аранжыроўкі песень, зробленыя акампаніятарам калектыву Арцёмам Зазанюком. Гаворачы аб “Крынічцы”, нельга абмінуць увагай яе старажылаў – Валянціну Кірылюк і Валянціну Сычову, для якіх калектыў стаў часткай жыцця, яго аддушынай. Валянціна Міхайлаўна з захапленнем расказвае пра сваіх тэатралаў: музыкальнага кіраўніка Ганну Нічыпарук, вакалістаў Кацярыну Кацёлка і Крысціну Алешка, Іну Румко і Кацярыну Юкляеўскіх, цымбалістку Ганну Дзмітрук, акампаніятара Барыса Дзмітрэнку, барабаншчыка Уладзіміра Крачку.
Толькі сёлета за 10 месяцаў “Крынічка” дала больш за трыццаць канцэртаў. Збіраюцца поўныя залы. Кобрынская “Крынічка” актыўна ўдзельнічае ў абласных, рэспубліканскіх і міжнародных аглядах-конкурсах і фестывалях. Шмат разоў калектыў быў адзначаны ганаровымі ўзнагародамі. На чацвёртым міжнародным фестывалі фальклору “Еўрапейскія надбужанскія спатканні–2007”, які праводзіўся ў польскім горадзе Сакалоў-Падляскі і дзе “Крынічка” заваявала Гран-пры, яе назвалі крынічанькай. Песня на роднай мове, якая льецца з “Крынічкі”, сапраўды выклікае пачуццё замілавання.
Людміла ДУБІНА.
Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 563

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 417

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 507

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 677

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 506

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 500

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 531

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 631