Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Орденом Матери была награждена кобринчанка Галина Максимович

Орденом Матери была награждена кобринчанка Галина Максимович


Важнай падзеяй для сям’і Максімовіч адзначаны 2014 год. У кастрычніку Галіна Мікалаеўна была ўзнагароджана ордэнам Маці. Жанчына прызналася, што аб вялікай сям’і марыла заўсёды. Муж Галіны – Генадзь Паўлавіч – таксама любіць дзяцей. У гэтай сям’і ўсё заснавана на любві. “Чалавек, які вырас у цёплай атмасферы, умее дзяліцца гэтай цеплынёй з іншымі, а значыць, не можа здзяйсняць нічога дрэннага”, – разважае шматдзетная маці.
Завітала да іх у выхадны дзень, таму мела магчымасць пазнаёміцца з усімі. Старэйшая з дзяцей Марына вучыцца на мастака-мадэльера ў Баранавіцкім дзяржаўным каледжы сферы абслугоўвання. Дзяўчына з дзяцінства добра малявала, мела выдатныя здольнасці да чарчэння, што і паўплывала на выбар прафесіі. Зараз Марына праходзіць практыку ў адной з цырульняў нашага горада. На што здольная дваццацігадовая прыгажуня, я ўбачыла на сямейных фотаздымках, значная частка з якіх захавала цырульніцкія шэдэўры дзяўчыны. Як адзначыла Галіна Мікалаеўна, старэйшая дачка для яе – добрая памочніца ў хатніх клопатах.
Не цураецца работы і васямнаццацігадовы Дзмітрый. Нават прафесію для сябе выбраў, якая патрабуе карпатлівасці і цярпення. Ён – будучы электраманцёр, слесар механазборачных работ. Вучыцца ў Пінскім дзяржаўным прафесіянальна-тэхнічным каледжы машынабудавання. Гэта Дзмітрый ветліва сустрэў мяне на парозе і дапамог распрануцца. Ён – вялікі аматар садаводства. Усе дрэвы, пасаджаныя на невялічкім прысядзібным участку, – справа яго рук.
Як адзначыла Галіна Мікалаеўна, сям’я – гэта маленькая дзяржава, у якой усе павінны паважаць і падпарадкоўвацца па прынцыпе вяршэнства: жонка – мужу, дзеці – бацькам. Добра засвоіў сямейны статут і дванаццацігадовы Давід. Нягледзячы на тое, што ў яго падлеткавы ўзрост, пераходны, як кажуць, ён ніколі не пярэчыць старэйшым. Пасля майго пытання “Ці слухаешся ты бацькоў?” хлопец паглядзеў на мяне здіўленымі вачамі і адказаў: “А як бацькоў можна не слухаць?” Мне стала сорамна за сваё пытанне. Жыццё Давіда распісана па хвілінах: школа, музычная школа, заняткі па футболе плюс басейн. І на ўсё ёсць жаданне.
Яшчэ адзін прынцып сям’і Максімовіч – даводзіць пачатую справу да канца. Васьмігадовы Мацвей, вучань 3 “Б” класа сярэдняй школы № 2, паспяхова спалучае навучанне з заняткамі ў Кобрынскай дзіцячай школе мастацтваў, дзе займаецца па класе акардэона, а таксама асвойвае ігру на акустычнай гітары. “Гэта складана, але патрэбна для развіцця”, – разважае Мацвей. Увогуле ў сям’і прынята ўсё рабіць мэтанакіравана. Далучыцца да свету музыкі марыць і шасцігадовая Вера. Сёлета дзяўчынка пайшла ў першы клас. Акрамя гучнага голасу, яна валодае добрымі здольнасцямі да малявання. Самы малодшы член сям’і – Міхаіл. Нягледзячы на тое, што хлопчыку ўсяго чатыры гады, яго хочацца назваць менавіта поўным імем. Таму што напамінае разважлівага някрасаўскага “мужычка”. Хлопчык выказвае думкі не па ўзросце, робіць правільныя абгрунтаваныя высновы.
Візіт пакінуў у душы самыя светлыя ўражанні. Адчула гонар, што пазнаёмілася з такімі людзьмі, і “дзякуй” за гэта нашай дзяржаве, якая заўважае сем’і, у якіх многаму можна павучыцца.
Людміла ДУБІНА.
Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 563

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 418

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 508

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 680

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 506

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 502

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 532

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 632