Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Экскурс у гісторыю: У адной фігурцы – цэлая эпоха

…Салдаты французскай імператарскай гвардыі зачаравана глядзелі на свайго лідара. Напалеон I Банапарт у сваім палявым адзенні з чырвоным плашчом прышпорыў баявога каня і звыклым жэстам аддаў загад…

Экскурс у гісторыю: У адной фігурцы – цэлая эпоха

Цудоўныя вобразы і захапляючыя фантазіі нараджаюць маленькія фігуркі, адлітыя ў пластыку, якія зрабіла рука сапраўднага майстра – дацэнта кафедры дызайну і праектавання інтэр’ераў Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Машэрава Ігара Гарбунова. Упершыню Кобрыншчына прымае імпрэзу Ігара Васільевіча пад назвай “Гістарычныя мініяцюры. Гісторыя ваеннага мундзіра”, якая аблюбавала залу  музея імя А.В. Суворава. Шматлікія наведвальнікі гэтай унікальнай выставы за лічаныя хвіліны ў думках пераносяцца ў розныя эпохі і ўяўляюць сябе ўдзельнікамі далёкіх падзей мінулага. З выдатнай дэталізацыяй, максімальна рэалістычна Ігар Гарбуноў стварыў сапраўдную армію, дзе яскрава прадстаўлены вайскоўцы з усёй Еўропы. Дарэчы, гэта хобі раз і назаўсёды заваявала розум і сэрца выкладчыка… у 38 гадоў!

 

Экскурс у гісторыю: У адной фігурцы – цэлая эпоха

 

- Ведаеце, прыкладна ў 1985 годзе было надзвычай складана займацца гэтым відам творчасці з-за адной толькі праблемы – практычна адсутнічала дакладная інфармацыя аб старажытным ваенным адзенні, у тым ліку і айчынных армій, – сведчыць мастак.  – І толькі дзякуючы дзейнасці моцнай суполкі энтузіястаў, грунтоўнай і паглыбленай навуковай рабоце з музеямі СССР удалося стварыць базу даных па гэтай тэматыцы. Менавіта так, на падставе атрыманай інфармацыі, і нарадзілася мая кніга “Мастацтва батальнай дыярамы”. Адзначу, што ў Беларусі ваенна-гістарычнай мініяцюрай займаецца не так шмат людзей, як, напрыклад, у Расіі ці ў краінах Заходняй Еўропы. Тым не менш, год ад году цікавасць да гэтага віду мастацтва ўзрастае. І гэта прамое сведчанне таго, што нашы суайчыннкі сталі больш цікавіцца летапісам свайго роднага краю.

 

Экскурс у гісторыю: У адной фігурцы – цэлая эпоха

 

У Ігара Гарбунова заўсёды ёсць што прапанаваць гледачам. Напрыклад, цікавая экспазіцыя магутных волатаў з Рымскай імперыі – прадстаўнікоў самай моцнай і лепшай арміі ўсіх часоў і народаў. Шырока прадстаўлены грэчаскія вайскоўцы. Асаблівай увагі заслугоўвае так званая “папская” гвардыя. Шмат фігур увасабляюць розныя мілітарыязаваныя падраздзяленні і злучэнні Англіі, Іспаніі, Германіі, Паўночнай Амерыкі і інш. Значная частка выставы – арміі, якія прымалі ўдзел у баявых кампаніях на тэрыторыі Беларусі ў розныя часы.

 

Экскурс у гісторыю: У адной фігурцы – цэлая эпоха

 

Набор мініяцюр “Рускія грэнадзёры 1812-1814 гг.” складаецца з цяжкай і лёгкай пяхоты, якія эфектыўна дзейнічалі ў баю ў спецыяльных калонах.  Таксама руская армія прадстаўлена ўсімі элітнымі падраздзяленнямі. Цэнтральны стэнд выставы прысвечаны вялікаму палкаводцу Аляксандру Сувораву і яго арміі. У склад экспазіцыі ўвайшоў і наш знакаміты зямляк Анджэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка.

Выстава “Гістарычныя мініяцюры. Гісторыя ваеннага мундзіра” адкрыла дзверы для кожнага жадаючага. У час імпрэзы плануецца правесці майстар-класы для дзяцей па афарбоўцы фігурак. А завершыцца экспазіцыя ў пачатку кастрычніка.

Раман МЕЛЬНІК.

Фота аўтара.

На ЗДЫМКУ: Ігар Гарбуноў са сваёй работай.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 569

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 420

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 512

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 689

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 510

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 504

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 538

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 641