Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Паэт красы і гармоніі: Да 120-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча

Максім Багдановіч – гонар і слава беларускай літаратуры, адзін з самых знакамітых і любімых паэтаў. Творчасць славутага майстра – гэта свет прыгажосці, гармоніі, асэнсавання жыцця. Ён  вядомы як паэт-наватар, празаік, цудоўны перакладчык, тонкі і ўдумлівы крытык, гісторык і тэарэтык літаратуры, публіцыст.  Але перш за ўсё Максім  Багдановіч – арыгінальны паэт з высокім ідэйна-мастацкім узроўнем твораў, іх жанравай і тэматычнай разнастайнасцю. Яго вершы  поўныя шчырых і хвалюючых пачуццяў, адзначаныя тонкім псіхалагізмам, музычнасцю, эмацыяналынасцю. Спадчына выдатнага майстра стала каштоўным набыткам беларускай і сусветнай духоўнай культуры. Ніна Ватацы – вядомая даследчыца жыццёвага і творчага шляху паэта, адзначала: «Максім Багдановіч пражыў усяго 25 гадоў, але  плёну гэтага жыцця, кароткага і яркага, як бліскавіца, суджана тое даўгалецце, якім лёс надзяляе ўсё сапраўды таленавітае  на зямлі».

 

Паэт красы і гармоніі: Да 120-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча

 

Да святкавання 120-годдзя з дня нараджэння паэта плануецца аднавіць дом, у якім майстар слова жыў у Мінску; правесці рамонт філіяла Літаратурнага музея Максіма Багдановіча «Беларуская  хатка», усталяваць помнік у яго гонар у Гродне, стварыць у Ялцінскім гісторыка-літаратурным музеі залу творцы. Акрамя таго, убачыць свет энцыклапедыя, прысвечаная Максіму Багдановічу, трэцяе факсімільнае перавыданне зборніка вершаў «Вянок», будзе выпушчаны зборнік успамінаў і прысвячэнняў класіку беларускай літарагуры «Пясняр чыстае красы» з серыі «Жыццё  знакамітых людзей Беларусі». На базе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пройдзе навуковая канферэнцыя «Максім Багдановіч у сучасным літаратурным кантэксце». Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў Дзень беларускага пісьменства ажыццявіць прэзентацыю мультымедыйнага выдання «Паэт красы і гармоніі: да 120-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча”, якое ўключыць усю яго творчую спадчыну.

Сярод мерапрыемстваў Кобрынскай цэнтральнай раённай  бібліятэкі – арганізацыя  адкрытага прагляду літаратуры “У вянок Максіму Багдановічу”, які функцыянуе ў чытальнай зале. На праглядзе  прадстаўлены творы Максіма Багдановіча, матэрыял аб жыцці і творчасці паэта, успаміны аб ім, інфармацыя аб асобных напрамках і тэмах творчасці. Выстава змяшчае  кнігі, артыкулы з  газет і часопісаў, біяграфічныя матэрыялы, успаміны, пісьмы, партрэты паэта, фотаздымкі, цытаты з вершаў Максіма Багдановіча, выказванні вядомых людзей аб паэце, бібліяграфічныя выданні.

Прадстаўленыя на выставе крыніцы знаёмяць з паэтычнай творчасцю Максіма Багдановіча, яго грамадзянскай, пейзажнай, інтымнай лірыкай, фальклорнымі матывамі, даюць магчымасць пазнаць паэта як празаіка, крытыка, публіцыста.

Вялікая любоў жыве ў народзе і да паэзіі Максіма Багдановіча, і да яго самога – як чалавека таленавітага і самаадданага. Кожнае пакаленне зноў і зноў адкрывае для сябе веліч асобы паэта  і незвычайнае хараство яго лірыкі.

Святлана КУРАЧУК,

галоўны бібліёграф цэнтральнай раённай бібліятэкі.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 568

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 419

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 511

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 688

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 510

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 503

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 538

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 638