Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Открытый диалог на Кобринщине продолжается

Открытый диалог на Кобринщине продолжается


Чарговы адкрыты дыялог “Моладзь Беларусі: традыцыі і будучыня” адбыўся на базе ўстановы “Рэдакцыя раённай газеты “Кобрынскі веснік” і праграмы “Кобрынскае раённае радыё”. Прасцей кажучы, у нас.
Як адзначыла першы сакратар Кобрынскага РК ГА «БРСМ» Людміла Чырун, рэдакцыю наведалі невыпадковыя маладыя людзі. Яны актыўна ўдзельнічаюць у інфармацыйных рэсурсах родных устаноў. А вучаніца сярэдняй школы № 6 Наталля Актысюк з журналістыкай плануе звязаць жыццё.

Для размовы з моладдзю ў нашу рэдакцыю завіталі старшыня Кобрынскай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Віктар Казак і карэспандэнт Кобрынскага тэлебачання Маргарыта Саўчук. Адкрыты дыялог пачаўся з уступнага слова галоўнага рэдактара нашай газеты Рамана Мельніка. Ён засяродзіў увагу прысутных на важнасці праекта “Моладзь Беларусі: традыцыі і будучыня”, які праводзіцца ў форме адкрытага дыялогу і дае магчымасць маладым людзям выказаць свае думкі, падзяліцца планамі і са сваёй ініцыятывай дайсці да ўлады. Раман Васільевіч падкрэсліў: актыўная грамадская пазіцыя ёсць рухавік прагрэсу. Ён асабіста пазнаёміўся з кожным удзельнікам дыялогу.
Віктар Казак расказаў моладзі пра грамадскае аб’яднанне “Белая Русь”. Для вызначэння жыццёвых установак маладых людзей, правёў сярод іх бліц-апытанне на тэму, што такое шчасце. Маладыя людзі з задавальненнем выказвалі свае меркаванні.
Галоўнай жа мэтай правядзення дыялогу на базе нашай рэдакцыі стала абмеркаванне пытання: “Якой сёння павінна быць газета?” Як высветлілася ў ходзе гутаркі, ад СМІ моладзь чакае большай аператыўнасці ў падачы інфармацыі. Паступіла прапанова больш пісаць пра падзеі, якія адбываюцца ў навучальных установах горада і раёна. Маладыя людзі заўважаюць, што з кожным годам усё менш становіцца нашых ветэранаў. “Ім патрэбна наша ўвага”, – выказванне, як мне здалося, маладыя людзі больш адрасавалі адзін аднаму як падахвочванне да дзеяння.
Віктар Казак засяродзіў увагу моладзі на тым, што не трэба баяцца выказваць уласнае меркаванне, іншым разам у абрыўках думкі ёсць вялікі сэнс. Ён адзначыў, што ініцыятыва выклікае ўвагу ўлады, бо выпеставана на жыццёвай глебе. Калі з’явілася добрая ідэя, патрэбна зрабіць усё магчымае, каб напоўніць яе зместам.
З удзельнікамі адкрытага дыялогу была праведзена экскурсія па рэдакцыі, у час якой яны пазнаёміліся з працэсам выпуску газеты і задалі свае пытанні супрацоўнікам рэдакцыі.
Вынікі сустрэчы падвялі ў форме бліц-апытання “Мая ідэя для газеты”. Нам, у сваю чаргу, ёсць над чым паразважаць.
Людміла ДУБІНА.
Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 569

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 420

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 513

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 689

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 510

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 504

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 538

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 641