Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

В Кобрине состоялся волейбольный турнир, посвящённый 75-летию Брестской области

В Кобрине состоялся волейбольный турнир, посвящённый 75-летию Брестской области


4 снежня 2014 года ў спартыўнай зале Кобрынскага політэхнічнага каледжа ўвечары было шматлюдна. З нагоды 75-годдзя ўтварэння Брэсцкай вобласці тут ладзіўся турнір мужчынскіх каманд па валейболе. Ініцыятарам спаборніцтва выступіла кіраўніцтва горада. У турніры прынялі ўдзел тры аматарскія каманды: зборная каманда кіраўнікоў Кобрынскага раёна “Вертыкаль”, клуб аматараў валейболу сярэдняй школы № 1 і зборная каманда навучэнцаў політэхнічнага каледжа.
Перад спаборніцтвам нам удалося пагутарыць з самымі юнымі яго ўдзельнікамі. Капітанам каманды політэхнічнага каледжа з’яўляецца Дзмітрый Кулік, навучэнец 2 курса, у будучым – тэхнік-будаўнік. Хлопец трапіў у каманду з першага года навучання, і ўжо трэці год гуляе за каледж. Ён прызнаўся, што валейбол дапамагае яму развівацца фізічна. А вось Андрэй Лозаў у камандзе першы год. Юнак таксама набывае спецыяльнасць “тэхнік-будаўнік” і навучаецца на 2 курсе. Ён глядзеў усе гульні, якія праводзіліся ў каледжы, а пасля і сам вырашыў паспрабаваць свае сілы. Тым больш, што склад каманды пастаянна абнаўляецца.
Як адзначыў кіраўнік фізічнага выхавання Кобрынскага політэхнічнага каледжа Аляксандр Сідзюк, іх каманда раней заўсёды ўдзельнічала ў абласной спартакіядзе сярод прафесійна-тэхнічных устаноў. Зараз, з нагоды таго, што ўстанова змяніла свой статус, іх супернікамі будуць каманды сярэдне-спецыяльных устаноў вобласці. Сам Аляксандр Фаміч – вялікі аматар валейбола, гуляе ў яго ўжо 52 гады. Ветэран спорту прызнаўся, што ў гэтым турніры выступае за каманду “Вертыкаль”, тым самым даючы магчымасць хлопцам уласнымі сіламі дабіцца перамогі.
Каманда “Вертыкаль” на чале з капітанам Аляксандрам Зазулем, існуе ўжо пяць гадоў. Яе ўдзельнікі спрабуюць свае сілы ў 8 відах спорту. На рахунку каманды ёсць значныя дасягненні: яна была прызнана чэмпіёнам вобласці, і амаль штогод з’яўляецца прызёрам абласных спаборніцтваў. Як заўважыў намеснік старшыні Кобрынскага райвыканкама Валянцін Трубчык, уласным прыкладам кіраўнікі прапагандуюць здаровы лад жыцця. Суддзёй турніра быў Васіль Знахарчук, намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці КСДЮШАР. “Пераможа мацнейшы”, – такі каментарый даў нам Васіль Міхайлавіч перад пачаткам турніру.
Спаборніцтва ладзілася кругавым спосабам. Асабліва напружанай была фінальная гульня паміж камандамі клуба аматараў валейбола сярэдняй школы № 1 і юнацкай зборнай каледжа.
Па выніках турніру клуб аматараў валейбола сярэдняй школы № 1 на чале з капітанам – дырэктарам СШ №1 Аляксандрам Хурсіным апынуўся на першым месцы, на 2 – зборная каманда навучэнцаў політэхнічнага каледжа, у зборнай каманды “Вертыкаль” – трэцяе месца. Віншуем пераможцаў!

Людміла Дубіна
Фота Рамана Мельніка

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 569

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 420

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 511

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 689

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 510

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 504

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 538

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 639