Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Восходящая звезда Кобринщины

Восходящая звезда Кобринщины


1949 год. З надзеямі на новае жыццё па краіне ўтвараюцца калгасы. Не выключэнне і вёска Хідры, тут пачынае свой адлік “Сталінская канстытуцыя”.
Амаль праз дзесяць гадоў (калгас ужо называецца “Зара”) па размеркаванні з Гродзенскай вобласці сюды прыязджае працаваць заатэхнікам маладая дзяўчына Зоя Дубінка.

- Я прыехала сюды і спужалася, – узгадвае Зоя Уладзіміраўна. – Вёскі амаль не было. Хутары, ды некалькі дамоў. Людзям плацілі мала. Як жыць, за што есці?.. Першым маім жаданнем было збегчы.
Але дзяўчыну падтрымаў першы старшыня калгаса Іосіф Дубінка. Ён сказаў: “Не спяшайся! Усё тут будзе добра, і ты ўладкуешся, і жыццё зусім іншае будзе”.
Яго словы сталі прарочымі. Праз некаторы час Іосіф Дубінка ўступіў месца актыўнаму, энергічнаму, прагрэсіўнаму Анатолю Гуцаву. І ўсё пайшло неяк па-новаму. Штомесяц пачалі плаціць зарплату, распачалося будаўніцтва ферм, свінафермы, плавальнага басейна, будынка праўлення калгаса. Дзякуючы Анатолю Емяльянавічу ў вёску прыйшоў газ.
35 гадоў прапрацаваў на пасадзе старшыні паслядоўнік Гуцава і Дубінкі – Іван Тарасюк. Не спыняліся будаўніцтва, газіфікацыя, уладкаванне дарог. Значны ўклад у развіццё СВК унеслі спецыялісты Вольга Дзмітрук, Марыя Дубінка, Лідзія Турко.
Ужо пяць гадоў годна працягвае справу былы эканаміст, а сёння старшыня СВК “Узыходзячая зара”, ураджэнка в. Хідры Таццяна Дземідзюк.

Восходящая звезда Кобринщины


Гэты год стаў рэкордным па ўраджайнасці збожжавых каласавых культур для сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва. Па выніках уборкі збожжавых і зернебабовых ён стаў трэцім у вобласці. Аб гэтым сведчыць Ганаровы дыплом за подпісам старшыні Брэсцкага абласнога камітэта Канстанціна Сумара, які ўзнагародзіў калектыў на “Дажынках-2014”. Шэраг іншых узнагарод і дыпломаў заняў сваё пачэснае месца ў кабінеце старшыні СВК Таццяны Дземідзюк.
Шмат зроблена ў гаспадарцы за гэты час, асабліва ў тэхнічным забеспячэнні. Працягваецца далейшая рэканструкцыя свінакомплексаў, будуюцца новыя памяшканні. На балансе СВК ёсць дзіцячы садок, плавальны басейн, баня, масажны і зубапратэзны кабінеты, пральня.
“Узыходзячая зара” спецыялізуецца на мяса-малочнай вытворчасці, асноўная галіна – свінагадоўля.
- Хоць нашы землі і бедныя, але дзякуючы сённяшнім тэхналогіям, угнаенням, насенню і, зразумела, працавітым людзям мы поўнасцю забяспечаны неабходымі кармамі, – адзначае Таццяна Паўлаўна. – Рэкордны ўраджай гэтага года налічвае 13000 тон збожжа. Радуе сваімі вынікамі і малочная галіна. Сёлета плануецца атрымаць 7,450 тысячы кілаграмаў малака на карову, 64% малака здаецца сортам “экстра”.
- Трэба любіць сваю працу, і тады ўсё атрымаецца! – упэўнена старшыня.
Галоўны аграном Васіль Мікіцюк, галоўны інжынер Мікалай Назарук, ветурач Сяргей Пятроўскі, механізатары Іван Штык, Уладзімір Штык, Алег Семянюк, першая ў вобласці сярод даярак Святлана Батурка… Пералічваць імёны сваіх лепшых працаўнікоў Таццяна Паўлаўна можа доўга. Усяго ў СВК працуюць 385 чалавек. Маладых спецыялістаў – 12. Адпрацаваўшы, моладзь з задавальненнем застаецца ў аграгарадку.
Таццяна Дземідзюк з павагай ставіцца да калег, імкнецца стварыць спрыяльныя ўмовы для працы. Кааператыў за дасягнутыя высокія паказчыкі ў сацыяльна-эканамічным развіцці па выніках працы за 2013 год узнагарожданы дыпломам ад Брэсцкага аблвыканкама і занесены на Дошку гонару.
- Колькі я працавала, – успамінае Зоя Дубінка, – у СВК заўсёды былі цудоўныя людзі. Неяк шанцавала гаспадарцы на кіраўнікоў і рабочых.
Сама ж Зоя Уладзіміраўна, “Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі”, узнагароджана некалькімі ордэнамі. Багатая гісторыя “Узыходзячай зары” і на Герояў Сацыялістычнай Працы.
- “Зара” – мая Радзіма, маё жыццё, – гаворыць Зоя Дубінка. – Нягледзячы на ўсе жыццёвыя складанасці я лічу, што прыехала сюды недарэмна.
Ірына ЛЕСІК.
Фота Рамана МЕЛЬНІКА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 569

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 420

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 512

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 689

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 510

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 504

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 538

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 641