Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

День работников сельского хозяйства отметили на Кобринщине

День работников сельского хозяйства отметили на Кобринщине


Мабыць, немагчыма знайсці хаця б адно такое свята, якое спакон вякоў займала б у жыцці народа больш важнае месца, чым свята ўраджаю. Таму што немагчыма памяняць адносіны да таго, што тысячагоддзямі з’яўлялася першароднай каштоўнасцю і сапраўдным сімвалам дабрабыту і новага жыцця. Гэта ў чарговы раз пацвердзіла ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу, якое адбылося нядаўна ў Кобрынскім Палацы культуры. У фае была разгорнута творчая фотавыстава журналістаў “Героі жніва 2014 года на старонках раённай газеты “Кобрынскі веснік”, а таксама шэраг дэгустацыйных выстаў прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу.

День работников сельского хозяйства отметили на Кобринщине


- Сельская гаспадарка – гэта галіна, ад якой, без перабольшання, залежыць стабільнасць усяго нашага раёна, – адзначыў старшыня райвыканкама Аляксандр Зазуля. – Праблемы ёсць, але трэба адзначыць, што ёсць і пазітыўная дынаміка. Сёлета па раёне забяспечаны станоўчыя тэмпы росту вытворчасці малака, атрымалася нарасціць аб’ёмы прадукцыі раслінаводства, вырасла ўраджайнасць усіх асноўных сельгаскультур, практычна ўсе гаспадаркі правялі азімую сяўбу ў аптымальныя тэрміны. Але, безумоўна, застаюцца і свае цяжкасці. Менавіта таму сённяшні дзень – не толькі прафесіянальнае свята, але і добрая нагода задумацца.

День работников сельского хозяйства отметили на Кобринщине


Як падкрэсліў старшыня райвыканкама, Кобрыншчына ганарыцца поспехамі ў сферы вытворчасці малака, дасягнутымі СВК “Узыходзячая зара”, дзе за 10 месяцаў надоена 6334 кілаграмы малака ад адной каровы і 64% малака прададзена дзяржаве гатункам “экстра”. Добра прыбавілі ў гэтай галіне ААТ “Гарадзец-агра”, СВК “Батчы”, ААТ “Агра-Кобрынскае”, УП “Сяльгас-Павіцце”, ААТ “Племзавод “Дружба”, ААТ “Астромічы”, СВК “Любань”. За 10 месяцаў бягучага года валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі выраблена на 789 мільярдаў рублёў, прырост да вынікаў мінулага года склаў 106,1%. Усяго з кукурузай па раёне сабраны рэкордныя 119 тысяч тон збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць па раёне склала 35,8 цэнтнера з гектара, што на 7,8 цэнтнера з гектара вышэй за мінулы год. Лепшай у раёне і ў вобласці ўраджайнасці дабіліся ў ААТ “Агра-Кобрынскае” – 75,2 цэнтнера з гектара, выдатныя вынікі ў СВК “Узыходзячая зара”, СВК “Пакроўскі”, СВК “Вербнае”, ААТ “Стрыгава”, ААТ “Гарадзец-агра”. Значных прыростаў у свінагадоўлі дасягнулі жывёлаводы “Узыходзячай зары”. Адным словам, вынікі ёсць.
- Безумоўна, сёлета Брэстчына дастойна падышла да гэтага свята, уносячы добрую лепту ў агульны каравай краіны, – адзначыў намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Мікалай Токар. – І Кобрынскі раён унёс у гэтыя дасягненні свой пасільны ўклад. Па шэрагу паказчыкаў, зразумела, яшчэ трэба падцягнуцца – і будзем спадзявацца, што сітуацыя будзе выпраўлена. Аднак нягледзячы на недахопы хацелася б адзначыць, што сёння ў рабоце сельскагаспадарчага комплексу Кобрыншчыны ёсць пазітыўныя тэндэнцыі, з якімі мы завяршаем гэты год. Ну а кабрынчанам хацелася б сказаць шчыры “дзякуй” за гэтыя вынікі і пажадаць далейшых поспехаў.
За кожным з гэтых дасягненняў стаіць штодзённая праца тых, для каго работа на зямлі стала шляхам жыцця. У гэты дзень яны атрымлівалі ўзнагароды і віншаванні, якія знаходзілі аператараў машыннага даення, механізатараў, вадзіцеляў, аграномаў – і, зразумела, кіраўнікоў сельскагаспадарчых арганізацый.
- Тое, з чым мы сёлета прыйшлі да гэтага свята, і той выдатны ўраджай, які мы сабралі ў гэтым годзе, – гэта, безумоўна, заслуга ўсяго нашага калектыву, – падзяліўся сваімі думкамі старшыня ААТ “Гарадзец-агра” Іван Цецярук. – А ўсім працаўнікам сельскагаспадарчай галіны хацелася б пажадаць, у першую чаргу, сямейнага дабрабыту і здароўя, якое ў рабоце на зямлі вельмі патрэбна.
Нам застаецца толькі далучыцца да ўсіх гэтых добрых слоў і віншаванняў у адрас працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу. І няхай заўсёды, нібыта з сімвалічнага рога дастатку, які ва ўрачыстай атмасферы быў уручаны старшыні райвыканкама Аляксандру Зазулі старэйшай каравайніцай Таццянай Юшчук, сыплецца на тых, хто так ці інакш звязаны з працай на зямлі, цяжкае золата багатых ураджаяў і новых дасягненняў.
Дзмітрый БЯЛОЎ.
Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 565

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 418

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 509

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 682

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 508

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 502

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 532

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 633