Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Трудовую семью Кобринщины пополнил 191 молодой специалист

Трудовую семью Кобринщины пополнил 191 молодой специалист


30 кастрычніка 2014 года ў будынку Кобрынскага райвыканкама адбыўся раённы семінар-вучоба маладых спецыялістаў раёна, арганізатарамі якога штогод выступаюць супрацоўнікі органаў улады. У рабоце семінара прынялі ўдзел старшыня Кобрынскага райвыканкама Аляксандр Зазуля, старшыня раённага савета дэпутатаў Іван Даўжук, галоўны спецыяліст эканамічнага ўпраўлення галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці Святлана Герасімук, а таксама кіраўнікі і спецыялісты структурных падраздзяленняў раённага выканаўчага камітэта. У семінары паўдзельнічалі 132 маладыя спецыялісты.


Перад мерапрыемствам у мяне была магчымасць пагутарыць з імі. Хто яны, маладыя людзі, чый працоўны шлях пачынаецца з кобрынскай зямлі.

Вось заатэхнік-селекцыянер СВК “Верхалескі” Алёна Тафелюк. Скончыўшы Пінскі дзяржаўны аграрна-тэхналагічны каледж,дзяўчына вярнулася на радзіму. Праз нашу газету яна падзякавала свайму памочніку ў працы – галоўнаму заатэхніку гаспадаркі Таццяне Харковіч. “З яе дапамогай я асвойваю нашу прафесію, бо тэорыя і практыка, на жаль, зусім розныя рэчы”, – зазначыла Алёна.
Пасля заканчэння Беларускага аграрнага тэхнічнага універсітэта вярнуўся ў родны горад і Дзяніс Жарын, энергетык Кобрынскай птушкафабрыкі. У яго таксама ёсць настаўнік, якому ён вельмі ўдзячны, – галоўны энергетык прадпрыемства Андрэй Дубчук. Дзянісу, як і папярэдняй нашай субяседніцы Алёне, тэорыя здаецца адарванай ад практыкі. “Навучальны працэс патрэбна пабудаваць так, каб тэарытычныя веды адразу замацоўваліся на прадпрыемствах, тады будзе лягчэй”, – выказаў уласнае меркаванне хлопец.
А вось для настаўніцы пачатковых класаў Хідрынскага вучэбна-педагагічнага комплексу “Яслі-сад-сярэдняя школа” Дар’і Другак практыка з тэорыяй не розняцца. Наадварот, напрацоўкі, зробленыя ёю ў час вучобыў Беларускім дзяржаўным універсітэце імя Максіма Танка, дзяўчына выкарыстоўвае зараз пры рабоце з першакласнікамі. Удзячна яна і сваім калегам, якія пры неабходнасці заўсёды прыходзяць на дапамогу.
Агульная колькасць маладых спецыялістаў, якія сёлета папоўнілі дружную сям’ю працаўнікоў Кобрыншчыны, 191 чалавек. І гэта не толькі нашы землякі, але і маладыя людзі з іншых куткоў Беларусі.
Адкрыў семінар старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Зазуля. Аляксандр Іванавіч адзначыў, што мы жывём уэпоху, калі менавіта моладзь павінна хутка рэагаваць на выклікі часу і стаць рухаючай сілай грамадства. “Не трэба баяцца цяжкасцяў, любоў да Радзімы, да малой радзімы, пачуццё доўгу, павага да родных і блізкіх дадуць свой плён”, – упэўнены старшыня райвыканкама.
Яго выступленне Аляксандра Зазулі заахоціла маладых спецыялістаў да вядзення дыялогу з супрацоўнікамі органаў улады. Яны актыўна задавалі пытанні, раіліся.
Старшыня раённага савета дэпутатаў Іван Даўжук засяродзіў увагу моладзі на такой чалавечай якасці як ініцыятыўнасць. “Многае ў нашым жыцці залежыць ад нас саміх. Сёння вы са сваёй ініцыятывай павінны ісці да кіраўніка”, – падкрэсліў ён.
Семінар стаў сапраўдным урокам фінансавай адукацыі для прысутных. Усё па крэдытаванні і крэдытным рэгістры расказала Святлана Герасімук, галоўны спецыяліст эканамічнага ўпраўлення галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці.
У ходзе семінара ўдзельнікі наведалі ўстановы і прадпрыемствы горада. Завяршылася ўсё канцэртам і дыскатэкай.

Інфармацыю аб мерапрыемстве чытайце таксама на адзіным партале фінансавай пісьменнасці насельніцтва: fingramota.by
Людміла Дубіна
Фота аўтара

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 569

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 420

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 513

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 689

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 510

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 504

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 538

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 641