Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Детский сад-средняя школа №4 города Кобрина отметила 55-летний юбилей

Детский сад-средняя школа №4 города Кобрина отметила 55-летний юбилей

…Калісьці ў нашы школьныя гады самай прывабнай адзнакай для любога вучня была “пяцёрка”. Калі ж атрымлівалася атрымаць дзве “пяцёркі” запар – то такі дзень можна было лічыць на самай справе ўдалым. І хаця школьная сістэма даўно стала дзесяцібальнай, дзве “пяцёркі” і сёння могуць стаць выдатнай нагодай для свята. Менавіта гэтак атрымалася ў дзіцячым садзе-сярэдняй школе № 4, дзе нядаўна адзначылі 55-гадовы юбілей.
- Безумоўна, свае дасягненні ёсць у любой школе, – адзначыў старшыня райвыканкама Аляксандр Зазуля. – Аднак калі мы гаворым пра СШ № 4, мы гаворым з упэўненасцю: тут існуюць і развіваюцца на самай справе выдатныя традыцыі патрыятычнага выхавання і ствараецца гісторыя кадэцкіх і юрыдычных класаў. Год за годам адсюль выходзяць выдатныя выпускнікі, і гэта лепш за ўсё пацвярджае, што тут працуюць сапраўдныя прафесіяналы, а значыць, гадзіннік школы № 4 не спыніцца ніколі.
Як адзначыла дырэктар школы Алёна Фігурына, за 55 гадоў са сцен гэтай навучальнай установы выйшлі 3 тысячы 669 вучняў, 59 з якіх атрымалі залаты і 87 – сярэбраны медалі. Сярод іх – вучоныя і інжынеры, абаронцы правапарадку і будаўнікі, работнікі сельскай гаспадаркі і кіраўнікі буйных прадпрыемстваў – і проста дастойныя людзі, якія пранеслі памяць аб сваёй роднай школе праз усё жыццё. Многія выпускнікі выбралі для сябе шлях настаўніка і засталіся ў сценах роднай школы, дзе і сёння працягваюць сеяць разумнае, добрае і вечнае.

Детский сад-средняя школа №4 города Кобрина отметила 55-летний юбилей


А яшчэ тут памятаюць усіх тых, хто працаваў у гэтых сценах і пакінуў часцінку свайго жыцця. Юбілейная праграма стала сапраўднай рэтраспектывай жыцця школы на працягу ўсіх гэтых гадоў, якія адзін за адным прабягалі на старых фотаздымках. Добрым словам успомнілі і ўсіх тых, хто кіраваў школай, закладваў і развіваў добрыя традыцыі адукацыі і выхавання, – Лявонція Лешчыка, Ніну Еўтуховіч, Серафіма Сінгалевіча. Прынялі ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве і шматлікія ветэраны – у тым ліку “Выдатнік адукацыі” Яўгенія Валодзька і былы бібліятэкар Зінаіда Андраюк, якія звязалі з гэтай школай усё сваё жыццё, практычна ад самага пачатку яе існавання.

Детский сад-средняя школа №4 города Кобрина отметила 55-летний юбилей


- Сёння я не магла стрымаць слёз хвалявання, калі праз столькі гадоў мне зноў падараваў кветкі адзін з маіх любімых вучняў, – расказвае Яўгенія Валодзька. – І я ніколі не забуду той калектыў, у якім мы працавалі разам з Лявонціем Аляксеевічам, якога, на жаль, ужо няма з намі, і працягвалі працаваць з Нінай Якаўлеўнай. І вельмі, вельмі балюча, што больш няма з намі майго былога вучня і дырэктара Серафіма Сінгалевіча, уклад якога ў развіццё школы пераацаніць проста немагчыма… А у сённяшняму калектыву школы мне хацелася б пажадаць, каб усе, хто тут працуе, заўсёды трымаліся адзін за аднаго, трымаліся сваёй высакароднай працы – і добрых традыцый, якія заўсёды панавалі ў нашай роднай школе.
У гэты дзень узнагарод і ветлівых слоў хапіла на ўсіх – граматы і пісьмы падзякі супрацоўнікам школы ўручалі старшыня райвыканкама Аляксандр Зазуля, старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Даўжук, начальнік аддзела сацыяльнай і выхаваўчай работы ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама Мікалай Тарасюк, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Галіна Радковіч, старшыня раённага камітэта прафсаюзаў работнікаў адукацыі Сцяпан Ніканчук і, зразумела, дырэктар школы Алёна Фігурына.
Ну і які ж юбілей без падарункаў, без святочнага торта – і без цёплых слоў віншавання? Адзін за адным выходзілі на сцэну былыя выпускнікі самых розных гадоў, каб сказаць шчыры “дзякуй!” сваёй школе і сваім настаўнікам. А змянялі іх на сцэне сучасныя вучні – сапраўдныя “зорачкі”, якія сваімі талентамі, здольнасцямі і такімі шчырымі дзіцячымі ўсмешкамі ўвасабляюць самыя светлыя мары любога настаўніка. Пройдзе час – і яны, дасягнуўшы новых, яшчэ невядомых для нас вяршынь, таксама прыедуць наведаць сваю родную школу – каб аддаць даніну павагі і ўдзячнасці сваім настаўнікам, якія далі ім пуцёўку ў вялікае жыццё і выхавалі сапраўднымі грамадзянамі і проста добрымі людзьмі.
Дзмітрый БЯЛОЎ.
Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 560

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 415

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 505

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 675

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 504

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 499

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 529

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 628