Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Он служил закону

Он служил закону


Якія рысы павінен мець чалавек, каб выбраць у якасці жыццёвага шляху ахову правапарадку – і, тым больш, каб прысвяціць гэтай справе ўсё сваё жыццё? Рыгор Алясюк, ветэран Кобрынскага РАУС, які аддаў службе ў міліцыі 20 гадоў, упэўнены, самае галоўнае – гэта абвостранае пачуццё справядлівасці. Менавіта яно адрознівае тых, хто прыходзіць у міліцыю па патрабаванні сваёй душы…
- Так атрымалася, што на міліцэйскую службу я трапіў у 1977 годзе па накіраванні камсамольскай арганізацыі, калі пасля арміі працаваў на нашым рамонтным заводзе, – успамінае Рыгор Іванавіч. – Працаваў інспектарам ДПС, потым – камандзірам узвода патрульна-паставой службы, старшым інспектарам ДПС. Прызнаюся шчыра – аб выбары сваім не шкадаваў ніколі.


Як адзначае Рыгор Алясюк, ён заўсёды імкнуўся жыць і працаваць па законе – у іншым выпадку, як упэўнены ветэран, няма чаго нават ісці ў органы. Тады і служба – якая, дарэчы, ніколі не з’яўлялася простай, будзе ў радасць. Сітуацыі здараліся розныя, як вядома, міліцэйскія будні і спакой – паняцці несумяшчальныя. Тым больш, калі гаворка ідзе пра патрульна-паставую службу. Пабываў наш субяседнік і ў чарнобыльскай зоне, дзе праз год пасля аварыі на працягу месяца кантраляваў выезд транспарту з забруджаных тэрыторый. Даводзілася затрымліваць і парушальнікаў, і аўтамабільных злодзеяў. Здараліся і кур’ёзныя выпадкі.
- Памятаю, аднойчы паступіў сігнал ад насельніцтва, што нейкія маладыя людзі зразаюць макавыя галоўкі, – успамінае Рыгор Іванавіч. – Выехалі на месца, “прынялі” гэтых аматараў наркатычнага зелля, пасадзілі на задняе сядзенне машыны… А пакуль давезлі, гэтыя “дзеячы” добрую палову сабранага маку цішком паспелі з’есці…
У першую чаргу міліцыянер павінен умець зразумець чалавека, адчуць яго праблему – і разабрацца ў ёй. Не ўзвышацца над людзьмі, выкарыстоўваючы сваю форму і свой статус, а дапамагаць, кіруючыся нязменнымі прынцыпамі законнасці і парадку. І тое, што грамадствам табе дадзена права абараняць гэты самы парадак і супрацьдзейнічаць злачыннасці – не перавага над іншымі, а ў першую чаргу вялікая адказнасць перад імі, у якім бы падраздзяленні міліцыі ты ні служыў.
- Зразумела, у наш час працаваць было прасцей, асабліва што датычыцца дарожна-патрульнай службы, – разважае Рыгор Іванавіч. – Па-першае, транспарту было значна менш – і большасць машын у горадзе інспектары па сутнасці ведалі па нумарах. А зараз транспартных сродкаў – безліч, і культура паводзін на дарогах таксама патрабуе пастаяннай увагі. Але калі на ўчастку дарогі добра працуюць інспектары ДАІ – парадак відаць адразу.
І сёння Рыгор Алясюк працягвае весці актыўнае жыццё – працуе ў лядовай арэне, завіхаецца па гаспадарцы, падтрымлівае пастаянныя зносіны з калектывам і ветэранскай арганізацыяй Кобрынскага РАУС, з вялікай увагай ставіцца да падзей у грамадстве. Хаця яно і зразумела: чалавек, які ўсё жыццё прысвяціў абароне правапарадку і законнасці, абыякавым быць проста не можа.
Дзмітрый БЯЛОЎ.
Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 565

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 418

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 509

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 682

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 508

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 502

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 532

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 633