Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Окончательный этап ремонта завершился в Залесском СДК

Окончательный этап ремонта завершился в Залесском СДК


…Калі спытаць любога сельскага жыхара, на якіх установах перш за ўсё трымаецца духоўнае жыццё вёскі, бадай, кожны ў першую чаргу назаве школу, царкву і, безумоўна, клуб ці сельскі Дом культуры. Ну а калі гэтыя “тры кіты” не толькі існуюць, але і абнаўляюцца, можна сказаць з упэўненасцю – значыць, жыве і развіваецца сама вёска. Менавіта гэтак адбываецца ў Залессі, дзе нядаўна завяршыўся канчатковы этап рамонту мясцовага СДК.
- Першая чарга рамонту распачалася яшчэ ў 2010 годзе, – расказвае старшыня Залескага сельвыканкама Валерый Іванюк. – А потым ад насельніцтва паступіла цікавая ідэя, звязаная з тым, што на тэрыторыі нашага сельсавета няма ніводнай установы грамадскага харчавання. Чаму б не спраектаваць СДК такім чынам, каб ён стаў прыдатным і для выканання сваіх традыцыйных функцый – правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў кшталту канцэртаў, святаў, сходаў – і ў той жа час для вяселляў, юбілеяў, сямейных свят і гэтак далей? Ідэя паказалася цікавай, і з дапамогай начальніка аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі райвыканкама Надзеі Жук яе ўсё ж такі атрымалася рэалізаваць.
Цяпер у светлай і прыгожай вялікай зале можна расставіць сталы, а можна і крэслы для гледачоў ці ўвогуле арганізаваць танцы. А побач, у спецыяльна збудаваным харчовым блоку, устаноўлена кухоннае абсталяванне – для таго, каб пры неабходнасці прыгатаваць або разагрэць стравы для гасцей. Выдатнае ўражанне пакідае і прыгожы інтэр’ер – новая мэбля і сучасныя матэрыялы, якія выкарыстоўваліся ў ходзе рамонту, радуюць вока і ствараюць сапраўдную ўтульную атмасферу. Для якаснага суправаджэння мерапрыемстваў закуплена сучасная апаратура высокага ўзроўню.
Прыгожа і ўтульна і ў бібліятэцы СДК, дзе працуе бібліятэкар Ірына Пакалюк. Дарэчы, і тут не абышлося без мадэрнізацыі – побач з традыцыйнымі кніжнымі паліцамі размясціўся сучасны камп’ютар, падключаны да высакаскораснага інтэрнэту.

Окончательный этап ремонта завершился в Залесском СДК


- Без перабольшання, наш СДК з’яўляецца сапраўдным культурным цэнтрам вёскі, – расказвае дырэктар Залескага сельскага Дома культуры Раіса Мацука. – З верасня ў супрацоўніцтве з праваслаўнай царквой у нас распачала сваю работу школа духоўна-маральнага выхавання. Дзейнічаюць гурткі мастацкай самадзейнасці, народны хор, якому споўнілася больш за 30 гадоў, дзіцячыя і дарослыя эстрадныя гурткі, жаночая і дзіцячая вакальныя групы, аматарскія аб’яднанні “Глобус” і “Тэнісіст”. А пасля заканчэння рамонту дык і ўвогуле можам аказваць поўны комплекс паслуг для людзей.
Так што цяпер мерапрыемствамі ў Залескім СДК застануцца задаволеныя не толькі вясцоўцы, але і дасціпныя гарадскія жыхары, прывычныя да высокага ўзроўню камфорту. Не верыце? Прыязджайце ў Залессе самі. Тым больш, што гасцям тут заўсёды рады.
Дзмітрый БЯЛОЎ.

На здымку: дырэктар Залескага СДК Раіса Мацука, настаяцель Свята-Петрапаўлаўскай царквы г. Кобрына айцец Аляксандр і старшыня Залескага сельвыканкама Валерый Іванюк; бібліятэкар Ірына Пакалюк.
Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 569

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 420

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 512

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 689

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 510

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 504

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 538

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 641