Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Народному хору Кобринского Дворца культуры «Палескія перазвоны» – 50

Народному хору Кобринского Дворца культуры «Палескія перазвоны» – 50


Як выказаць свае ўражанні аб фальклорным калектыве, які радуе сваіх слухачоў ужо больш за палову стагоддзя? Можна прыгадаць незлічоную колькасць выдатных песен, якія сагравалі сэрцы ўсе гэтыя гады, добрыя ўсмешкі, з якімі госці выходзяць з залаў пасля канцэртаў, шчырыя апладысменты… А можна проста яшчэ раз адчуць ні на што не падобную атмасферу душэўнасці і цеплыні, якія нязменна суправаджаюць кожнае выступленне. Усё гэта і многае іншае ў чарговы раз падарыў сваім прыхільнікам народны хор Кобрынскага Палаца культуры “Палескія перазвоны”, які нядаўна адзначыў свой 50-гадовы юбілей.
І ў гэты раз чароўны канцэрт дазволіў слухачам апынуцца ў сапраўднай казцы дзіўнай рускай, беларускай і ўкраінскай песні. І здавалася, што кудысьці зніклі ўсе моўныя і культурныя адрозненні – і засталася толькі спрадвечная магія песні, для якой, як вядома, не існуе ні межаў, ні часу, ні адлегласцяў.
І зноў, як і 50 гадоў таму, “Палескія перазвоны” сустракалі гучныя крыкі “брава!”, шчырыя авацыі ад гледачоў самых розных узростаў – і, зразумела, кветкі. Свае віншаванні хору прыйшлі выказаць старшыня райвыканкама Аляксандр Зазуля, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Надзея Жук і віцэ-консул Генеральнага консульства Украіны ў Брэсце Раман Цяршоўчын. Ну а самай цудоўнай узнагародай і падтрымкай для калектыву, безумоўна, увесь гэты час з’яўляліся нязменнае прызнанне і любоў сваіх слухачоў. А яшчэ – песня…
- Для мяне песня – невычэрпнае багацце, – расказвае кіраўнік хору Зоя Ястрэмская. – І сёння ўсе ўдзельнікі нашага хору жадаюць і любяць спяваць – таму і імкнуцца на сцэну, кіруючыся гэтым клічам сваёй душы. А калі мы з калектывам развучваем новую песню, то ўсе гатовыя працаваць без усялякай стомы літаральна да позняй ночы.
Сапраўды, можна толькі здзіўляцца жыццёвай і творчай энергіі, якую імгненна распаўсюджваюць вакол сябе гэтая незвычайная жанчына і ўвесь калектыў пад яе кіраўніцтвам. Відаць, на самай справе песня з’яўляецца нейкім эліксірам бадзёрасці і маладосці… Можа, менавіта таму любое мерапрыемства з удзелам “Палескіх перазвонаў” нязменна пакідае самыя светлыя ўражанні – а пасля песень, выкананых з душою, проста хочацца жыць.
Маргарыта ЛІТОШАНКА.
Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 568

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 418

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 510

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 687

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 508

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 502

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 534

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 635