Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Кобринской районной ветеринарной станции исполнилось 75 лет

Кобринской районной ветеринарной станции исполнилось 75 лет


З дня заснавання Кобрынскай раённай ветэрынарнай станцыі мінула 75 гадоў.
Дзякуючы актыўнай рабоце сучаснага кіраўніцтва ўстановы з дапамогай архіўных дакументаў была вызначана яе дата нараджэння – 29 верасня 1939 года. Спачатку ветэрынарня (старая назва ўстановы) размяшчалася па вуліцы Рэвалюцыйнай, 14, у 1940 годзе прапісалася па новым адрасе: Чырвонаармейская, 82, дзе знаходзіцца і зараз.

Паводле архіўных дакументаў вядома, што ў 1940 годзе старшым ветэрынарным урачом быў таварыш Скотніцкі, а яго намеснікам – Фадзей Прарок.
Аб сучаснай дзейнасці Кобрынскай раённай ветэрынарнай станцыі нам расказаў галоўны ветэрынарны ўрач Пётр Вакарчук.
Сёння ў склад лячэбна-прафілактычнай установы ўваходзяць участковыя ветэрынарныя лячэбніцы ў вёсках Пецькі, Навасёлкі, Кісялёўцы, Дзівін, Павіцце, Гарадзец, Андронава. Зона абслугоўвання кожнага ўчастка – 18-20 вёсак. Функцыянуюць дзве лабараторыі: дыягнастычная і аграхімічная, ёсць і ўласны віварый, дзе ўтрымліваюцца жывёлы для эксперыментальнай работы.

Кобринской районной ветеринарной станции исполнилось 75 лет

Агульная колькасць супрацоўнікаў, якія задзейнічаны ў аказанні дапамогі “братам нашым меншым”, 82 чалавекі. Мэта ў калектыву адна – забяспечыць эпізаатычны дабрабыт раёна. Аб прафесіяналізме работнікаў сведчаць узнагароды, якімі была адзначана ўстанова на абласным і рэспубліканскім узроўнях за дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі. Летась у абласным спаборніцтве сярод раённых ветэрынарных станцый лепшых вынікаў дабіліся кабрынчане.
У калектыве ёсць працоўныя дынастыі. Клопат аб здароўі жывёл з пакалення ў пакаленне перадаецца ў сем’ях Леаніда Патоні, Людмілы Лукашук, Міхаіла Хінца, Таццяны Старжынскай.
Словы падзякі выказаў кіраўнік ветэранам – Баляславу Лабуну, Таццяне Старжынскай, Уладзіміру Сідаруку, Міхаілу Хінцу, Уладзіміру Прастакову, Пятру Другаку, Галіне Майсяюк, Ніне Касцюшэнскай. Памятаюць тут і прафесіяналізм Якава Старжынскага.
Размова з галоўным урачом адкрыла мне некаторыя сакрэты ветэрынарнай адукацыі. Напрыклад, добрым спецыялістам у галіне ветэрынарыі можна стаць толькі пры наяўнасці вопыту. Таму ўсе супрацоўнікі ветстанцыі – практыкі шырокага профілю. Кожны з іх неаднаразова чуў з вуснаў галоўнага ўрача параду, што жывёлам цалкам давяраць нельга. Але яны давяраюць, у тым ліку і сам Пётр Іванавіч, калі бачаць, як сумным позіркам жывёла просіць дапамогі.
Людміла ДУБІНА.
НА ЗДЫМКАХ: калектыў Кобрынскай раённай ветэрынарнай станцыі; супрацоўнікі лабараторыі дыягностыкі – ветурач-вірусолаг Кацярына Люльковіч (за сталом) і намеснік галоўнага ўрача па дыягностыцы Вера Вашчонак.
Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 560

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 415

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 505

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 675

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 504

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 499

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 529

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 628