Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Недавно на базе Кобринского ТЦСОН прошла польско-украинско-белорусская встреча преподавателей университета третьего возраста

Недавно на базе Кобринского ТЦСОН прошла польско-украинско-белорусская встреча преподавателей университета третьего возраста

Вучыцца, як вядома, не позна ніколі. Тым больш – у сталым узросце, калі авалодваць любімай справай ці проста павышаць свой інтэлектуальны ўзровень не перашкаджаюць ні адсутнасць часу, ні штодзённая работа. Аднак адукацыйная дзейнасць для людзей “залатога” ўзросту мае шмат асаблівасцяў – што звязана як са спецыфікай аўдыторыі, так і з накіраванасцю запатрабаваных праграм. Як зрабіць гэты працэс больш эфектыўным, якія шляхі карыстаюцца найбольшай папулярнасцю ў свеце – гэтыя і іншыя пытанні абмяркоўваліся ў час польска-ўкраінска-беларускай сустрэчы для выкладчыкаў універсітэтаў трэцяга ўзросту, якая прайшла нядаўна на базе аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі Кобрынскага ТЦСАН. – Людзі старэйшага пакалення – гэта вельмі важны рэсурс нашага грамадства, – адзначыла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Таццяна Бойка. – У сувязі з гэтым хацелася б адзначыць важнасць нашай сённяшняй сустрэчы, прысвечанай універсітэтам трэцяга ўзросту – магчыма, што ў хуткім часе гэтая з’ява стане звычнай і для нашых пажылых людзей. На працягу візіту госці расказалі аб асаблівасцях работы з пажылымі ў сваіх рэгіёнах, падзяліліся вопытам і ўласнымі распрацоўкамі. З вялікай цікавасцю была ўспрынята інфармацыя аб адукацыйнай рабоце з пажылымі, якая вядзецца ў Кобрынскім ТЦСАН. Для людзей сталага ўзросту тут распрацаваны цэлы шэраг адукацыйных праграм – такіх, як “Школа здароўя”, “Школа садавода”, “Мастацтва рэлаксацыі”, “Камп’ютарная граматнасць для пачынаючых” і інш. На падставе такіх адукацыйных праграм таксама магчыма стварэнне ўніверсітэта трэцяга ўзросту – наступнай ступені ў развіцці адукацыйнай дзейнасці для пажылых. – Наш універсітэт у свой час пачынаўся як просты клуб пажылых людзей, – расказвае кіраўнік універсітэта трэцяга ўзросту пры Вроцлаўскім універсітэце ў Польшчы доктар Аляксандр Кабылярэк. – Людзі проста сустракаліся, каб абмяняцца вопытам і ведамі, якія дапамаглі б ім жыць і камфортна сябе адчуваць у сталым узросце. Зрэшты, менавіта гэтая мэта застаецца галоўнай і для ўніверсітэтаў трэцяга ўзросту. На практыцы гэта значыць, што людзі самі выбіраюць для сябе накірунак – напрыклад, гістарычны, эканамічны, турыстычны і гэтак далей. Другое пытанне – знайсці выкладчыкаў. Як адзначалі госці, ва Вроцлаве, у Львове і Гродна на дапамогу грамадскім арганізацыям прыходзяць вышэйшыя навучальныя ўстановы. Хаця ўвогуле ніякіх жорсткіх абмежаванняў няма – універсітэты трэцяга ўзросту могуць існаваць і пры навучальных установах, і пры грамадскіх арганізацыях, і на базе сацыяльных служб. Дарэчы, ёсць адпаведныя ідэі ў гэтым накірунку і сярод грамадскіх арганізацый Кобрыншчыны. Як адзначыла дырэктар Кобрынскай дзіцячай вёскі і старшыня клуба дзелавых жанчын “Бона” Ала Сапяжынская, нягледзячы на тое, што на Кобрыншчыне няма вышэйшых навучальных устаноў, якія маглі б дапамагчы стварэнню ўніверсітэта трэцяга ўзросту, і пакуль яшчэ дакладна не вызначана, у якой менавіта форме будзе развівацца гэтая ініцыятыва, цеснае супрацоўніцтва грамадскіх арганізацый і сацыяльных служб, якое вядзецца ў нашым рэгіёне, проста павінна прывесці да пазітыўнага выніку.
Дзмітрый БЯЛОЎ.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 559

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 414

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 505

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 675

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 504

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 499

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 529

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 628