Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Кобринский Дворец культуры предлагает

Кобринский Дворец культуры предлагает


Хто з бацькоў не марыць, каб яго дзіця годна трымалася на сцэне, хораша танцавала або звонка спявала, вышывала стужкамі ці нават спрытна жангліравала? Гэтымі і іншымі ўменнямі можна авалодаць, наведваючы гурткі Палаца культуры. Дзень адчыненых дзвярэй гэтай установы шчыра вітаў амаль поўную залу гасцей. Сюды, у творчую майстэрню, дзе гартуюцца таленавітыя зорачкі, і завіталі неабыякавыя бацькі са сваімі дзецьмі.
- Мае дзяўчаткі раней займаліся ў гуртках пры Палацы культуры. Сёння мы прыйшлі, каб аднавіць нашы наведванні, – гаворыць Ірына Алексяюк, мама Яны і Ганны.

Кобринский Дворец культуры предлагает


- Марыі 7 гадоў, Ксеніі – 13, – распытваем сям’ю Крачка. – Сёння, – гаворыць мама Галіна, – усе разам мы абавязкова вызначымся з выбарам заняткаў па інтарэсах.
Свята захапленняў пачалося яшчэ каля самога Палаца культуры, дзе была створана імправізаваная гульнявая пляцоўка з казачнымі персанажамі, мыльнымі бурбалкамі і добрым настроем.
Больш падрабязна пазнаёміцца з дзейнасцю дзіцячых гурткоў можна было, завітаўшы ў фае Палаца. Інфармацыйны стэнд, выстава мастацкіх вырабаў удзельнікаў узорнай студыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Натхненне”… Цікавасць і аншлаг выклікала тэатралізаваны спектакль-казка «Аліса ў Краіне цудаў» (рэжысёр Валерыя Закірзянава). Казка аб’яднала таленавітых удзельнікаў дзіцячых калектываў, нумары якіх гарманічна стварылі незвычайную казку. Шчырымі апладысментамі гледачы высока ацанілі намаганні дзяцей і іх педагогаў.
У гэты ж дзень, па заканчэнні мерапрыемства ў актавай зале, бацькі з дзецьмі накіраваліся ў творчыя майстэрні-кабінеты, каб запісацца на заняткі.
Разам з імі невялічкую завочную экскурсію зробім і мы.
Чытаем шыльду: “Узорная тэатральная студыя “Рытм”, кіраўнік Таццяна Дрык”. Трапляем у шматлюдны кабінет, дзе пачалі ўжо запісвацца жадаючыя.
- Дзяўчаты, чаму вы выбралі менавіта гэту студыю? – пытаюся ў дзвюх дзяўчынак-падлеткаў.
- Усе сябры кажуць, што мне трэба ісці ў тэатральны, – адказвае Кацярына Манджас.
Заўважаю маму з дачкой. Вядзем размову. Людміла Стаськевіч расказала, што яе дзесяцігадовай дачцэ Наталлі вельмі падабаецца дзейнасць студыі “Рытм”. Людміла Уладзіміраўна адзначае, што такі гурток развівае ўменне трымацца на сцэне, садзейнічае развіццю маўлення. Сама ж Наталля паведаміла, што хоча сыграць галоўную ролю.
Заходзім у наступны кабінет. Тут неяк асабліва шматлюдна. Недзе ў гушчыні завітаўшых заўважаем Марыну Вазняк, мастацкага кіраўніка студыі танца “Амадэус”, якая вядзе гаворку з дзецьмі і бацькамі.

Кобринский Дворец культуры предлагает

Кобринский Дворец культуры предлагает

Чаргу з жадаючымі запісацца ў акрабатычна-цыркавую студыю “Вяснушкі” бачу ў наступным кабінеце. З прыемнай усмешкай сустракае будучых выхаванцаў Марына Валасюк.
У гэты дзень шмат дзяцей завітала і да мастацкага кіраўніка Алесі Радчанка, якая выкладае ў студыі эстрадных спеваў “Аіда”. Будучыя акрабаты запісаліся ва ўзорную цыркавую студыю “Сонейка” (кіраўнік Алена Хінец). З новымі выхаванцамі пазнаёміліся Галіна Аўдзеева і Зоя Каберская – мастацкія кіраўнікі ўзорнай студыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Натхненне”.
- Упачатку асноўнай праблемай у дачкі была адсутнасць усмешкі на твары ў час выступленняў, – расказвае мама Дар’і Таргун, выхаванкі студыі эстрадных спеваў “Праменьчык” (кіраўнік Тэрэса Куліковіч). – Цяпер для нас такой праблемы не існуе. Першае Дашына выступленне прыйшлося на Дзень сям’і, пад кожную песню ў нас новая сукенка, – расказвае задаволеная творчымі поспехамі дачушкі мама Святлана.
- Увогуле, у нас 26 клубных аб’днанняў, 13 з іх – дзіцячыя, – расказвае дырэктар Кобрынскага Палаца культуры Валянціна Пакалюк. – Колькасць усіх удзельнікаў у мінулым годзе склала 560 чалавек. Не таленавітых дзяцей не бывае. Заняткі ў нашых гуртках даюць магчымасць выступаць на сцэне. Галоўнае, каб выхаванцаў не спалохала штодзённая праца, якая іх чакае – а гэта і шматлікія канцэрты раённага і абласнога ўзроўняў, і нават паездкі за мяжу. Трэба адзначыць, што нашы дзеці заўсёды займаюць прызавыя месцы, што сведчыць пра іх высокі ўзровень падрыхтоўкі і кваліфікацыю педагогаў.
Усе, хто наведаў у нядзелю Дзень адчыненых дзвярэй, упэўніліся ў багацці Палаца культуры на разнастайныя аб’яднанні, студыі, клубы для розных узростаў і на любы густ. Няхай вясёлка захапленняў шчыра радуе і прыносіць задавальненне ад выбранай справы!
Ірына ЛЕСІК.

На здымках: гульнявая пляцоўка спадабалася маленькім гасцям; сям’я Алексяюк знаёміцца з выставай ад студыі «Натхненне»; будучыя выхаанцы Марыны Вазняк
Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 572

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 421

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 513

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 689

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 512

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 505

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 538

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 642