Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«Агро-Кобринское»: всё получилось

«Агро-Кобринское»: всё получилось


Сёлета ААТ “Агра-Кобрынскае” стала першым у вобласці па ўраджайнасці збожжавых каласавых культур, якая дасягнула 75,2 цэнтнера з гектара. За сакрэтамі фенаменальнага ўраджаю мы і накіраваліся ў гаспадарку.
Чалавек дзесяць завіхаліся ля вялізнай цуда-тэхнікі. Сярод іх мы сустрэлі і дырэктара Сяргея Селівестрава.
- Гэта бульбасартавальны пункт, – тлумачыць Сяргей Дзмітрыевіч. – Сёння мы яго ўпершыню запускаем. Спадзяемся, што мінскае ноу-хау заменіць нашу прымітыўную сартавальную машыну 1974 года.
Як нам расказаў Сяргей Дзмітрыевіч, за яго дваццацігадовую працу сямідзесяціцэнтнерную мяжу гаспадарка пераадольвае ўжо другі раз. Але сёлетні паказчык самы высокі.
- У чым жа сакрэт такога поспеху? – цікаўлюся.
- У першую чаргу, высокія паказчыкі звязаны са стаўленнем да справы людзей, якія тут працуюць, а гэта амаль 190 чалавек, – тлумачыць дырэктар. – Вялікая заслуга і нашага галоўнага агранома Івана Гусака, ён задае праграмму да дзеяння. Непасрэднымі выканаўцамі з’яўляюцца механізатары, сярод лепшых можна назваць Леаніда Жолаха, Міхаіла Зайца, Алега Альховіка, Аляксандра Марчука. Увогуле ў нас добры калектыў.
Паехаць з гаспадаркі і не пагаварыць з галоўным аграномам мы не маглі.

«Агро-Кобринское»: всё получилось


- Іван Іванавіч, з якімі цяжкасцямі давялося сутыкнуцца?
- Праблемы, безумоўна, былі. Вясна выдалася складаная – халодная, зацяжная. Калі развіццю збожжавых культур такое надвор’е спрыяла, то агародніне – наадварот. Назіраўся таксама і рэзкі перапад тэмпературы. Мы хваляваліся, але, дзякуй богу, усё атрымалася.
Іван Гусак упэўнены: яму пашанцавала з кіраўніком. Па адукацыі Сяргей Селівестраў таксама аграном, таму адзін аднаго яны разумеюць з паўслова. Сяргей Дзмітрыевіч падтрымлівае ўсе прапановы агранома, заўсёды знаходзіць неабходныя грашовыя сродкі на патрэбы раслінаводства.
Трэба адзначыць, што ў “Агра-Кобрынскім” паспяхова вырошчваюць і агародніну. На палях тут растуць бульба (перавагу аддаюць “скарбу”), капуста (галандская), морква, шапоцяць бацвіннем цукровыя буракі. Агародніна гаспадаркі запатрабавана не толькі ў Кобрыне і раёне, але і ў Жабінцы, Камянцы, Бярозе.
На годным узроўні і жывёлагадоўля. У гаспадарцы 2450 галоў жывёлы. Ад каровы тут надойваюць па 21,3 літра малака ў суткі.
На развітанне я запыталася ў Сяргея Селівестрава, якія рубяжы гаспадарка будзе пакараць у наступным годзе, на што ён адказаў: “Для нас сёння актуальная формула – “70/70”, гэта значыць, сабраць семдзесят цэнтнераў збожжа з гектара і надаіць 7000 літраў на карову. Усе магчымасці для гэтага ёсць!”.
Ірына ЛЕСІК.
Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 569

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 420

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 511

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 689

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 510

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 504

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 538

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 639