Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Насустрач пакупніку

 

Насустрач пакупніку

 

 

Мабыць, немагчыма знайсці хоць аднаго кабрынчаніна, які б хоць раз у жыцці не заходзіў у магазін №5, што пад рэстаранам “Кобрын”. Выдатны асартымент тавараў, ветлівы персанал, даступныя цэны і зручнае месца знаходжання падтрымліваюць нязменную папулярнасць гэтага гандлёвага аб’екта ў любы час і робяць яго прывабным для многіх жыхароў нашага горада.

ААТ “Кобрын-Сэрвіс” вядзе сваю гісторыю з 1992 года – з таго часу, калі пачаліся разгалінаванне і дэманапалізацыя гандлёвай сеткі нашага горада. Сёння  да гэтага акцыянернага таварыства адносяцца рэстаран “Кобрын”, магазін №5 і кафетэрый каля яго, магазін “Універсам” па вуліцы Дзяржынскага і рэчавы рынак. А нядаўна дырэктар ААТ “Кобрын-Сэрвіс” Аляксандр Яглейка быў узнагароджаны ганаровым знакам “Выдатнік гандлю”.

- Адным з рашаючых фактараў любога гандлёвага прадпрыемства з’яўляецца тавараабарот, – расказвае Аляксандр Сяргеевіч. – Што датычыцца нашай арганізацыі, то ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года гэтая лічба складае каля 125%. Рэнтабельнасць ад рэалізаванай прадукцыі за першае паўгоддзе склала 3,8%. Нельга не адзначыць і сярэднюю гандлёвую надбаўку ў рознічным гандлі – 16,5%. Згадзіцеся, гэта нямнога, і наўрад ці якое-небудзь прыватнае прадпрыемства можа сабе гэта дазволіць. Мы заўсёды ідзем насустрач пакупніку. І напярэдадні Дня работнікаў гандлю я жадаю ўсім нашым супрацоўнікам, каб для іх гэты прынцып заўсёды заставаўся самым галоўным элементам іх прафесійнага крэда.

 

Насустрач пакупніку

 

 

Зразумела, што ў рэаліях сённяшняга часу, ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі – асабліва ў сферы гандлю – для паспяховай работы становіцца неабходным пошук новых шляхоў. Пастаянную эвалюцыю ў гэтым плане праходзіць і ААТ “Кобрын-Сэрвіс”. Так, з цягам часу кулінарны магазін ператварыўся ў кафетэрый, а ад бара “Піва”, што па вуліцы Акцябрскай, было прынята рашэнне адмовіцца ўвогуле. Сучасныя рысы набыў рэстаран “Кобрын”, у якім было заменена тэхналагічнае абсталяванне, зараз ідзе мадэрнізацыя магазіна “Універсам”. Вялікую ролю тут адыгрывае энергазберажэнне, у сувязі з чым ААТ “Кобрын-сэрвіс” плануе ўстанавіць так званы “вынасны холад” і замяніць халадзільнае абсталяванне. Гэта дасць магчымасць значна пашырыць асартымент тавараў і тым самым амаль на 30% павялічыць тавараабарот.

Змены ў лепшы бок чакаюць і рэстаран “Кобрын”. Як адзначыў Аляксандр Яглейка, сёння рэстаран запаўняецца большай часткай падчас разнастайных свят і ўрачыстасцяў. Каб зрабіць рэстаран больш прывабным для наведвальнікаў, ужо зараз у абедзенны час тут прымяняюцца зніжаныя гандлёвыя надбаўкі. Як паказала практыка, гэта сябе апраўдвае, таму падобныя меры будуць ужывацца і далей. У будучым тут плануецца праводзіць разнастайныя праграмы, каб зрабіць працэс наведвання рэстарана прыемным  і цікавым.

Дзмітрый БЯЛОЎ.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 563

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 418

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 508

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 680

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 506

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 502

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 532

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 632