Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

В Кобрине состоялось пленарное совещание педагогических работников

В Кобрине состоялось пленарное совещание педагогических работников


Традыцыйная пленарная жнівеньская нарада педагагічных работнікаў раёна адбылася ў мінулую пятніцу ў Палацы культуры. Сёлетняе мерапрыемства праходзіла ў кантэксце святкавання 70-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і падрыхтоўкі да святкавання 70-годдзя Вялікай Перамогі па тэме: “Праз якасць адукацыі – да фарміравання грамадзяніна і патрыёта”.
Актыўны ўдзел у жнівеньскай нарадзе прынялі прадстаўнікі мясцовай вертыкалі ўлады, дэпутацкага корпусу, прадстаўнікі арганізацый і ўстаноў Кобрыншчыны.
У фае разгарнуліся шматлікія прэзентацыйныя выставы навучальных устаноў Кобрыншчыны, якія распавядалі аб вялікім патэнцыяле ў частцы інтэрактыўных падыходаў у выхаваўчым і навучальным працэсах, развіцці дзелавых і партнёрскіх стасункаў з замежнымі калегамі, энергазберагаючых тэхналогіях, асновах здаровага ладу жыцця і бяспекі жыццядзейнасці і інш.
Цікавай і змястоўнай атрымалася справаздача начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Галіны Радковіч аб выхаванні грамадзянскасці, патрыятызму і маральнасці, праблемах, пошуках новых падыходаў у дзейнасці ўстаноў адукацыі Кобрынскага раёна. Як паказала жыццё, з цягам часу набыты годны вопыт работы па адзначаных прыярытэтных накірунках, які афіцыйна прызнаны высокаэфектыўным як на абласным, так і на рэспубліканскім узроўнях. Аб гэтым сведчаць шматлікія ўзнагароды. Напрыклад, перамога калектыву Кіселявецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы ў абласным конкурсе “Школа аграгарадка – школа грамадзянскасці, патрыятызму і маральнасці”. Матэрыялы шэрагу ўстаноў былі адзначаны на рэспубліканскай выставе метадычных матэрыялаў і педагагічнага вопыту “Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне. Вопыт і практыка”. Прыкладам рэалізацыі сучаснага падыходу ў грамадзянскім выхаванні з’яўляецца ДУ “Дзіцячы сад-сярэдняя школа № 4”, дзе на працягу шэрагу гадоў працуюць класы ваенна-патрыятычнай і прававой накіраванасці.
У новым навучальным годзе, адзначыла Галіна Радковіч, неабходна і далей развіваць пошукавую і даследчую работу па вывучэнні гісторыі баявога мінулага, абнаўляць і папаўняць экспзіцыі школьных музеяў, ушаноўваць памяць абаронцаў Радзімы.
Шмат гаварылася на пасяджэнні і аб узроўні паспяховасці навучэнцаў, засваенні навучальнай праграмы, дзе першую скрыпку сыграюць, вядома ж, прафесійныя педагагічныя кадры. Пуцёўку ў дарослае жыццё пасля завяршэння агульнай сярэдняй адукацыі сёлета атрымаў 631 адзінаццацікласнік, з іх 21 выпускнік атрымаў атэстаты з адзнакай, 114 узнагароджаны пахвальнымі лістамі за поспехі па засваенні асобных прадметаў. Нямала ўвагі надавалася стварэнню і прасоўванню інтэрнэт-сайтаў навучальных устаноў, фінансавай адукацыі дзяцей, арганізацыі мерапрыемстваў у межах Года беражлівасці, развіццю школьных лясніцтваў, “зялёных” школ, рабоце з другаснымі рэсурсамі, добраўпарадкаванню школ і інш.

В Кобрине состоялось пленарное совещание педагогических работников


Паводзіны моладзі заўсёды знаходзяцца ў полі зроку педагогаў. На рэальных лічбах і фактах начальнік РАУС Максім Субота ярка праілюстраваў крымінагенную сітуацыю на Кобрыншчыне, якая тычылася непаўналетніх, у чарговы раз нагадаў прысутным аб важнасці павышэння ўвагі ў частцы маральна-прававога выхавання падрастаючага пакалення.
- Мы павінны выхоўваць маладое пакаленне праз прызму асабістай культуры дарослых, – адзначыў, выступаючы на нарадзе, старшыня райвыканкама Аляксандр Зазуля. – Перш за ўсё вельмі важна прыцягваць нашых дзяцей у сацыяльна значную дзейнасць, якая б фарміравала актыўную грамадзянскую пазіцыю, спрыяла вырашэнню жыццёвых праблем, уменню дзейнічаць у складаных і небяспечных сітуацыях. Важна сістэмна займацца прафілактыкай шкодных звычак і правапарушэнняў у маладзёжным асяроддзі, ненарматыўнага лексікону, празмернага захаплення сацыяльнымі сеткамі, прапагандаваць фізкультуру і спорт у тандэме з бацькамі.
Аляксандр Іванавіч шчыра падзякаваў педагогам за іх плённую працу, павіншаваў з новым навучальным годам. Далучыўся да гэтых слоў старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Даўжук.
Таксама ў час нарады з прэзентацыямі выступілі прадстаўнікі школ Кобрыншчыны, якія падзяліліся перадавымі напрацоўкамі ў адукацыйнай сферы.
Ва ўрачыстай абстаноўцы адбывалася цырымонія ўручэння супрацоўнікам педагагічнай нівы ўзнагарод Міністэрства адукацыі Рэспублкіі Беларусь, Брэсцкага аблвыканкама, Кобрынскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў. Гучалі прыгожыя песні, сардэчныя словы… Радуе тое, што нягледзячы на выклікі часу і іншыя праблемныя фактары бясцэнныя вопыт і веды гэтых дасведчаных людзей надзейна перадаюцца нашым нашчадкам.
Раман МЕЛЬНІК.
Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 569

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 420

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 512

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 689

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 510

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 504

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 538

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 641