Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Его имя знает каждый кобринчанин

Его имя знает каждый кобринчанин


22 жніўня 2014 года ў Кобрынскім ваенна-гістарычным музеі імя А.В. Суворава адбылося мерапрыемства “У нагу з ХХ стагоддзем”, прысвечанае 110-годдзю з дня нараджэння Аляксея Міхайлавіча Мартынава. Ушанаваць памяць гэтага неардынарнага чалавека прыйшлі людзі, якія ведалі яго асабіста, знаёмыя з яго творчасцю, прыхільнікі.
Сцэнарый быў пабудаваны так, каб гледачы маглі цалкам акунуцца ў атмасферу часу Аляксея Мартынава і адчуць, чым жыў гэты чалавек. Пра першага дырэктара музея расказала загадчык навукова-экспазіцыйнага аддзела Кобрынскага ваенна-гістарычнага музея імя А.В. Суворава Алена Рысь.
Аляксей Мартынаў усё жыццё сумленна служыў Радзіме. Ён унёс вялікі ўклад у захаванне гісторыка-культурных каштоўнасцяў Кобрынскага раёна. Быў ініцыятарам увекавечання месцаў, звязаных з гістарычнымі падзеямі на Кобрыншчыне. Пры яго непасрэдным удзеле ўстаноўлены 24 абеліскі з мемарыяльнымі дошкамі, прысвечанымі падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Па ініцыятыве Аляксея Міхайлавіча ў 1948 годзе быў заснаваны парк культуры і адпачынку імя А.В. Суворава, крыху пазней устаноўлены два бюсты палкаводца і помнік.
Аляксей выхоўваўся ў класічнай патрыярхальнай сям’і. З юнацкіх гадоў добра вучыўся і меў вялікі творчы патэнцыял. Яго інтарэсы, захапленні былі разнастайнымі і ахоплівалі многія галіны ведаў: літаратуру, публіцыстыку, замежныя мовы, гісторыю, мастацтва.
Першая сусветная вайна, жахі, якія перажывалі людзі ў той час, назаўсёды захаваліся ў памяці Аляксея Мартынава. У дваццаць чатыры гады хлопец напісаў апавяданне “Дух вайны”, аповесць “Уладальнік свету”, у якіх прадстаўлены яго глыбокадумныя разважанні аб вайне. Да болю пранікнёна прагучалі ўрыўкі з гэтых твораў.

Его имя знает каждый кобринчанин


Тэма ваеннай гісторыі стала вызначальнай у жыцці і прафесіі Аляксея Міхайлавіча. 4 жніўня 1946 года ён быў прызначаны дырэктарам Кобрынскага музея імя А.В. Суворава. Дамок вялікага рускага палкаводца дастаўся яму ў паўразбураным стане. На фотаздымках можна было ўбачыць, якім ён быў у той час. Дзякуючы Аляксею Мартынаву ваенна-гістарычны музей стаў візітнай карткай горада. Аб яго станаўленні расказаў сам Мартынаў з фрагмента відэароліка музейнага архіва. Аляксей Міхайлавіч сабраў унікальныя калекцыі музейных прадметаў. Зараз тут арганізавана новая выстава “Першая сусветная вайна ў плакатным мастацтве” з нагоды 100-годдзя пачатку Вялікай вайны, аб якой гледачам расказала супрацоўнік музея Лілія Кірылюк.
На сустрэчы прысутнічала і пераемніца Мартынава – Ніна Кладчанка, якой пашанцавала працаваць з Аляксеем Міхайлавічам, вучыцца ў яго прафесійнаму майстэрству і жыццёвай мудрасці.
Памяць Аляксея Мартынава ўшаноўваюць і ў Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы. Пасля вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Аляксей Міхайлавіч аднавіў дзейнасць гарадской бібліятэкі. Галоўны бібліёграф ЦБС Святлана Курачук падарыла музею дыск – электронны носьбіт яго артыкулаў.
У 15-й зале экспазіцыі з нагоды ўшанавання памяці першага дырэктара была арганізавана выстава яго публікацый у газетах, а таксама выстава кніг, прысвечаных Першай сусветнай вайне.
Якім быў гэты дзіўны чалавек у штодзённым жыцці, у адносінах да блізкіх, расказала яго дачка – Марыя Мартынава. Яна памятае бацьку добрым, адкрытым, з кнігай у руках. Ён ніколі не павышаў голасу, быў стрыманы.
На мерапрыемстве прысутнічалі і іншыя сваякі Аляксея Міхайлавіча, а таксама суседзі.
Вучаніцы сярэдняй школы № 1 г. Кобрына Марыя Кавалевіч і Марына Іванюк пад кіраўніцтвам педагога Наталлі Рагачук прадставілі прэзентацыю навукова-даследчай работы “Служыў ён музам сэрца ўвесь свой век”, прысвечанай асобе Аляксея Мартынава. Выступленні Вікторыі Лукашук і квартэта народнай музыкі Палаца культуры “Камертон” пад кіраўніцтвам Зоі Ястрэмскай дапамаглі гледачам адчуць, якія перавагі ў паэзіі і музыцы меў Аляксей Міхайлавіч. Многа паэтычных твораў прысвяціла гэтаму чалавеку кабрынчанка Эмілія Сушко.
Аляксей Мартынаў да дробных падрабязнасцяў ведаў гісторыю роднага Кобрына, кожнай вулачкі, кожнага старэнькага дома, сам таго не падазраючы, паступова станавіўся захавальнікам гісторыі горада.
За актыўную краязнаўчую работу Аляксей Міхайлавіч узнагароджаны медалём імя Н.К. Крупскай, быў ганаровым грамадзянінам Кобрына. На доме, дзе ён жыў, усталявана мемарыяльная дошка. Зусім нядаўна імем Мартынава была названа адна з новых вуліц горада.
Людміла ДУБІНА.
Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 568

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 419

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 511

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 688

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 510

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 503

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 538

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 638