Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Если билета в кармане не оказалось

Если билета в кармане не оказалось


У большай ці меншай ступені ўсім нам даводзіцца карыстацца грамадскім транспартам. Законапаслухмяныя грамадзяне добра ведаюць правілы праезду. Кошт адной паездкі ў гарадскім аўтобусе на сённяшні дзень складае 3500 рублёў. Калі білета ў кішэні не аказалася, яго можна набыць у вадзіцеля па цане 3800.

З дапамогай кампосцераў, устаноўленых у аўтобусах, праезд легалізуецца.
Аднак ёсць катэгорыя людзей, якія па-іншаму ставяцца да праезду ў грамадскім транспарце, – так званыя “зайцы”. На якія толькі хітрасці яны не ідуць, каб праехаць бясплатна.
Аб праблеме неаплачанага праезду нам расказаў начальнік філіяла “Брэстгартранс” “Кантрольна-рэвізорская служба горада Кобрына” Леанід Пісарук. За 7 месяцаў бягучага года за безбілетны праезд былі аштрафаваны 120 чалавек. Памер штрафу на сённяшні дзень складае 0,5 базавай велічыні – 75 тысяч рублёў. За перыяд з 2010 па 2014 год адбылося 3 судовыя разборы, у якіх выйграла кантрольна-рэвізорская служба. Зараз яе дзейнасць у горадзе ажыццяўляюць 11 чалавек. “Пасажыры трапляюцца розныя. Адны саромяцца, адразу плацяць штраф і, чырванеючы, пакідаюць аўтобус. Другія, наадварот, вядуць сябе агрэсіўна”, – гаворыць Леанід Аляксандравіч. Права кантролю маюць і вадзіцелі.
У цесным супрацоўніцтве з кантрольна-рэвізорскай службай працуе і аддзел перавозак аўтапарка № 16, які ўзначальвае Уладзімір Магера. На момант гутаркі на гарадскіх маршрутах у першую змену перавоз пасажыраў ажыццяўляўся 25 аўтобусамі. У 10 з іх – экспрэсах – білеты прадавалі кандуктары. У 15 аўтобусах на канцавых прыпынках мяняліся кампосцеры. І ўсё ж праблема неаплачанага праезду існуе.
У той жа час акупнасць пасажырскіх перавозак не дасягае 50 працэнтаў, а розніца сабекошту транспартных паслуг даплачваецца з раённага бюджэту. Такім чынам, сэканомлены білет на праезд прыводзіць да вялікіх страт дзяржаўных сродкаў у сферы паслуг транспартнікаў. Толькі ўласнае сумленне кожнага пасажыра дапаможа сэканоміць дзяржаўныя грошы і выкараніць праблему безбілетнікаў.
Людміла ДУБІНА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 560

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 415

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 505

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 675

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 504

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 499

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 529

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 628