Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Её возраст насчитывает более сотни лет

Её возраст насчитывает более сотни лет


Ільняная, саматканая, аздобленая вышыўкай… Яе ўзрост налічвае больш за сотню гадоў.
Часцінкай памяці зберагаецца кашуля ў сям’і Таццяны Утраты. Гэта напамін пра любімую бабулю, якую з унучкай з’ядналі адно імя і блізкая духоўная сувязь.
З пакалення ў пакаленне перадавалася даматканая кашуля, пашытая ў 1890-я гады. Апраналі яе ў свята, такое адзенне было прыкметай заможнасці, а прыгожая вышыўка сведчыла аб уменні майстрыхі.
Першая гаспадыня кашулі – Ганна. Дбайная была жанчына, жыла на хутары ў Драгічынскім раёне. Усёй сям’ёй шчыравалі на зямлі, мелі вялікую гаспадарку.
Праз нейкі час сваю кашулю яна падарыла нявестцы Таццяне, якая пасля замужжа засталася жыць на хутары. Як і свякроў, яна была працавітая, шпаркая. Застаўшыся ўдавой, трымала гаспадарку, нікога ніколі не крыўдзіла, ні з кім не сварылася.
Маючы двух сыноў, Таццяна Яўціх’еўна перадала кашулю сваёй унучцы Тані, якая і паведаміла нам гэту гісторыю.
- Мая бабуля была вельмі добрая, душэўная, – успамінае сённяшняя ўладальніца кашулі. – Яна заўсёды наказвала нам, каб мы працавалі, не лянаваліся.
Сям’я Таццяны Утраты з павагай ставіцца да сямейных традыцый. Напрыклад, акрамя кашулі, беражліва захоўваюць ручнік, на якім снедаюць толькі раз у год – на Нараджэнне Хрыстова. Так рабілі бацькі Таццяны Мікалаеўны, так цяпер штогод робіць і яе сям’я.
З цягам часу, па традыцыі, Таццяна таксама збіраецца перадаць кашулю, але каму, яшчэ не ведае, бо ў самой два сыны. Можа, нявестцы, а можа, і Аляксандры Жук, якую вы бачыце на фотаздымку. Сашка – яе пляменніца, яна любіць апранацца ва ўтульную прабабуліну льняную кашулю. Падперазаўшыся поясам, з вянком кветак, яна ўдзельнічала ў касцюміраваным балі “Мода з камоды”, што ладзіўся ў аздараўленчым лагеры раённага цэнтра дзіцячай творчасці. Апранаючы сямейную рэліквію, дзяўчына быццам адчувае подых часу, марамі пераносіцца ў мінулае.
Так гісторыя адной кашулі можа ўмяшчаць у сабе гісторыю сям’і, у якой жывуць неабыякавыя да свайго радаводу людзі.
Ірына ЛЕСІК.
НА ЗДЫМКУ: Алясандра Жук з задавальненнем носіць прабабуліну кашулю.
Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 573

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 421

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 514

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 689

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 513

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 505

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 540

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 643