Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Фестиваль-конкурс инклюзивного творчества детей и молодёжи «Под крыльями Ориона» состоялся в Кобрине.

Фестиваль-конкурс инклюзивного творчества детей и молодёжи «Под крыльями Ориона» состоялся в Кобрине.


…Дзяўчына ў інвалідным крэсле спявае песню. Самастойна яна нават не можа трымаць мікрафон – за яе гэта робіць матуля, што стаіць побач зараз – і на працягу ўсяго жыцця, кожны дзень якога становіцца подзвігам для іх абедзвюх. Але яна спявае – і спявае так, што, нібыта па чараўніцтве, у вялікай зале імгненна наступае поўная, абсалютная цішыня… Гэтая цішыня  трывае нават пасля заканчэння песні, і толькі праз некалькі секунд  узнімаецца сапраўдным выбухам авацый – за талент, за чыстую, шчырую дабрыню, за мужнасць – і за неверагодную  волю ў штодзённай бесперапыннай барацьбе з лёсам і з самім сабою… Гавораць, што калі лёс нешта забірае ў чалавека, ён абавязкова намагаецца неяк кампенсаваць адабранае. Можа, менавіта таму людзі з абмежаванымі магчымасцямі, у адрозненне ад нас, так востра ўмеюць бачыць сэрцам – і чуць душою. Невыпадкова іх уласная творчасць выклікае столькі яркіх і шчырых  эмоцый – як гэта адбылося на адкрыцці міжнароднага фестывалю-конкурсу інклюзіўнай творчасці дзяцей і моладзі “Пад крыламі Арыёна”, якое прайшло нядаўна ў Палацы культуры. - Вельмі прыемна, што менавіта Кобрыншчына стала на гэтыя дні своеасаблівай сталіцай інклюзіўнай творчасці, – адзначыў у час урачыстага адкрыцця фестывалю намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Трубчык. – А ўсім канкурсантам хацелася б пажадаць, каб гэтая кобрынская сцэна стала для іх першай прыступкай вялікага і паспяховага ўзыходжання да высокіх вяршынь майстэрства – і да далейшага самаўдасканалення. Нагадаем – у мінулым годзе такі фестываль-конкурс  праходзіў  на рэспубліканскім узроўні і адкрыў цэлае сузор’е новых талентаў. Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел каля 2,5 тысячы ўдзельнікаў – выхаванцаў інтэрнатаў, дзіцячых дамоў, устаноў адукацыі і культуры. У гэтым годзе фестываль вырас да рангу міжнароднага – да выканаўцаў з Беларусі далучыліся госці з Расіі, Польшчы, Украіны, Казахстана, Літвы, Чэхіі, Эстоніі. Ёсць сярод канкурсантаў і кабрынчане – вучні і выпускнікі Кобрынскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната. - Без сумненняў, падобныя мерапрыемствы вельмі патрэбныя нашым дзецям, – расказвае дырэктар школы-інтэрната і член журы фестывалю-конкурсу Тамара Драгун. – Гэта – не проста відовішчны і цікавы конкурс, гэта – новыя цікавыя сустрэчы і знаёмствы, магчымасць адкрыць новыя шляхі да самарэалізацыі і самае галоўнае – паверыць у свае сілы. А для ўсіх тых, хто прыйшоў паглядзець на ўрачыстую імпрэзу адкрыцця фестывалю, гэты вечар стаў сапраўдным святам – і магчымасцю з іншага боку паглязець на тых, хто побач з намі. Выдатная святочная праграма пад кіраўніцтвам кобрынскай зоркі Вольгі Сацюк і ўдзельніка майстар-класа фестывалю “Пад крыламі Арыёна” мінулага года Руслана Кіма стала сапраўднай феерыяй цудоўных эмоцый – якая, нібыта чароўны бальзам, імгненна напоўніла душу светам і дабрынёй. На другі дзень фестываль перамясціўся ў Кобрынскую школу мастацтваў, дзе і праходзіла, уласна кажучы, конкурсная праграма. Шматграннасць  і нязменная эмацыянальнасць харэаграфічных і вакальных нумароў падарылі нямала прыемных хвілін гледачам і нямала цяжкасцяў кампетэнтнаму журы, якому ўсё ж такі трэба было вызначыць пераможцаў. Хаця на самай справе было відавочна – усе тыя, хто прымаў удзел у фестывалі-конкурсе, ужо з’яўляюцца пераможцамі і заслугоўваюць самай высокай адзнакі. У дзень закрыцця фестывалю панавала сяброўская атмасфера, было шмат гасцей, падарункаў, і ні адзін удзельнік не застаўся без увагі. Арганізатары падзялілі цырымонію ўзнагароджання і цырымонію закрыцця, захаваўшы тым самым інтрыгу ўладальніка гран-пры на заключны канцэрт. Усім удзельнікам былі ўручаны наборы даведачных буклетаў, кніг і сувеніраў, якія расказваюць пра краіны і мясцовасці, з якіх прыехалі канкурсанты. Рабяты атрымалі спецыяльныя прызы, граматы і пісьмы падзякі ад пасольстваў краін-удзельніц. На цырымоніі ўзнагароджання былі ўручаны дыпломы ўдзельнікаў, дыпломы першай, другой і трэцяй ступеняў. Прыемна, што сярод атрымаўшых узнагароды былі прадстаўнікі нашага горада. Уладальнікамі дыпломаў трэцяй ступені сталі Ілья Ногач і Аляксандра Карабчук з Кобрынскай школы мастацтваў, Ганна Гаўрылюк – з РЦДТ, дыпломамі другой ступені ўзнагароджаны Алена Тоўсцік і Елізавета Казак (школа мастацтваў), дыплом першай ступені атрымала Надзея Валасюк з Кобрынскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната. На гала-канцэрце зала Палаца культуры была перапоўнена. З прывітальным словам звярнуліся старшыня Кобрынскага райвыканкама Аляксандр Зазуля, пасол Рэспублікі Казахстан у Беларусі Ергалі Булягенаў, кіраўнік прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў РБ Віктар Малашэнка. Арганізатары фестывалю падрыхтавалі шмат сюрпрызаў гледачам і ўдзельнікам. Сувядучым Вольгі Сацюк быў телевядучы канала АНТ Яўген Лашкоўскі, разам з рабятамі на адной сцэне выступілі ўдзельнікі тэлепраекта “Акадэмія талентаў”. На сцэне вырашылася інтрыга: гран-пры заваяваў Ярхат Тажыбаеў з Казахстана, а прыз сімпатый гледачоў па вініках інтэрнэт-галасавання атрымала кабрынчанка Надзея Валасюк. Адшумеў фестываль, уручаны дыпломы і ўзнагароды, удзельнікі пакідаюць Кобрыншчыну – каб зноў крок за крокам, дзень за днём насуперак усім магчымым перашкодам ісці па жыцці да ажыццяўлення сваіх жаданняў – з воляй, якой часам варта б пазайздросціць усім нам. Так маленькія і ледзь бачныя промні сонца плавяць вялікі айсберг, так прабіваецца праз цвёрдую глебу тонкі парастак будучага магутнага дрэва – так імкненне да прыгажосці і чысціні заўсёды знаходзіць свой шлях, пераадольваючы любыя перашкоды. Дзмітрый БЯЛОЎ
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 573

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 421

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 514

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 689

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 513

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 505

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 540

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 643