Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Кобринчане любят красоту и порядок

Кобринчане любят красоту и порядок


Ідучы сярод гмахаў кобрынскіх шматпавярховак, можна натрапіць на даволі незвычайныя і цікавыя рэчы, напрыклад, на валошкі і сланечнікі з пластыкавых бутэлек, на драўляных жывёл, або заглядзецца на квітнеючыя балконы, адчуць пах руж ды рамонкаў, што цвятуць каля пад’ездаў. І ўсё гэта дзякуючы неабыякавасці і гаспадарлівасці жыхароў, якія хто сам, а хто ўсім пад’ездам добраўпарадкоўваюць свае дамы і двары.
У ліпені былі падведзены вынікі конкурсу па ўзорным санітарным утрыманні горада і захаванасці жылога фонду з удзелам насельніцтва. Як расказала спецыяліст па рабоце з насельніцтвам ЖЭС КУШВП ЖКГ “Кобрынская ЖКГ” Аксана Данілюк, конкурс стаў традыцыйным, і кожны год, акрамя пастаянных, далучаюцца новыя ўдзельнікі.
Каб вызначыць пераможцаў, члены камісіі і карэспандэнт “КВ” паехалі па адрасах.
- На Жукава, 11, пражываюць дружныя, цудоўныя людзі, – гаворыць Наталля Курпа, майстар ЖЭС. – Клапоцяцца, каб у іх дворыку заўсёды было чыста і ўтульна.
Мы знаёмімся з Раісай Казак, якая 34 гады пражывае ў гэтым доме. Вольны час даглядаць кветнічкі з’явіўся пасля выхаду на пенсію.
- За кветкамі патрэбны дагляд, падкормка, і, вядома, любоў. Калі да іх з дабрынёй, то і яны табе гэтым жа адкажуць, – дае свой наказ жанчына.
Далей – на Жукава, 4а, жыхары трэцяга пад’езда – неаднаразовыя пераможцы конкурсу. Па-хатняму ўтульна ў пад’ездзе № 3 дома № 38 па вуліцы 700-годдзя Кобрына, які сёлета ўпершыню прымае ўдзел у конкурсе. Бачым з густам аформлены інтэр’ер.
Едзем далей. З балкона дома № 24 па вуліцы Пушкіна прыгожа выглядаюць кветкі. Сярод будынкаў па вуліцы Дружбы знаходзім амаль што адзіны балкон, на якім штогод квітнеюць петуніі. Іх гаспадыня – Аксана Каласоўская. Самаробныя цуды разглядваем у дворыках былога ваеннага гарадка.
У гэты дзень мы наведалі шмат адрасоў, кожны з іх – частка нашага горада. Спецыялісты КУШВП ЖКГ “Кобрынская ЖКГ” адзначаюць, што сярод кабрынчан ёсць шмат неабыякавых людзей. Дзякуючы іх ініцыятыўнасці і гаспадарлівасці ў нашым горадзе ўтульна.
Сярод такіх адказных людзей старшыні дамавых камітэтаў: Дар’я Любіч, Жана Разліванава, Анатоль Дзмітрыеў, Галіна Ратайка, Галіна Страбук, Віктар Жыгадла і многія іншыя.
Прыйшоў час назваць пераможцаў трох конкурсных намінацый. Ганаровае званне “Дом узорнага парадку” атрымаў дом № 11, што па вуліцы Жукава (старшыня дамкама Таццяна Слуцкая). Пад’езд № 3 дома № 38 па вуліцы 700-годдзя Кобрына перамог у намінацыі “Пад’езд узорнага парадку” (старшы пад’езда – Сяргей Барушка). Балкон кватэры № 28 дома № 11 па вуліцы Дружбы названы лепшым у намінацыі “Лепшае азеляненне балкона, лоджыі” (гаспадыня – Аксана Каласоўская).
Усе пераможцы конкурсу атрымалі віншаванні і грашовыя прэміі.
Ірына ЛЕСІК.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 569

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 420

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 511

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 689

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 510

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 504

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 538

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 640